Перайсці да зместу

Петраградскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петраградскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 115 757 чал. (2023)[1]
Плошча
  • 24 км²
Петраградскі раён на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петраградскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на астравах у паўночнай і паўночна-заходняй частцы дэльты ракі Нявы. Мяжуе з Прыморскім, Выбаргскім, Васілеастроўскім і Цэнтральным раёнамі. У назвах двух праспектаў раёна (Вялікага і Малога праспектаў) для адрознення іх ад аднайменных праспектаў Васільеўскага вострава захавалася назва адпаведнага гістарычнага раёна — Петраградская Старана (скарочана П. С.).

Культура і спорт

[правіць | правіць зыходнік]

У раёне працуе 51 ўстанова культуры, сярод іх: Санкт-Пецярбургскі Мюзік-Хол, ДК ім. Ленсавета, тэатр Балтыйскі дом, Ленінградскі Палац моладзі, Санкт-Пецярбургскі планетарый, Ваенна-гістарычны музей артылерыі, інжынерных войскаў і войскаў сувязі, музей Палітычнай гісторыі, Музей гісторыі горада (Петрапаўлаўская крэпасць), Ленінградскі заапарк.

На Петраградскай старане працуе 401 спартыўны аб’ект, у тым ліку 7 стадыёнаў: Пятроўскі, Юбілейны, СКА і іншыя; 8 плавальных басейнаў, 2 палацы спорту, 124 спартыўныя залы, 14 крытых тэнісных кортаў, 140 спартыўных пляцовак, 11 стралковых ціраў, 2 яхт-клубы, 6 вяслярных клубаў, 2 конныя цэнтры.