Пратакол
Выгляд
Пратакол (грэч. prōtókollon першы ліст манускрыпта з пазначэннем даты, імя пісца і ўладальніка) — від арганізацыйна-распарадчага дакумента, які дакладна перадае ўсё, пра што ішла гаворка на сходзе, паседжанні і інш. Адзін з самых распаўсюджаных арганізацыйных дакументаў. Мае ўступную і асноўную часткі. Можа мець пастанаўляльную частку. Таксама назва дакумента, які засведчвае пэўны факт.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхальчанка А. М., Давыдава Э. М. Дапаможнік па справаводству — Пособие по делопроизводству. — Мн.: Полымя, 1993. — 333 с. ISBN 5-345-00702-0