Пчаліная абножка
Пчаліная абножка — назва кветкавага пылка, сабранага меданоснай пчалой і злепленага сакрэтамі яе залоз у гранулы.
Калі пчала наведвае кветкі раслін, да яе цела прыліпае вялікая колькасць зерняў пылка. Каб не разгубіць пылок і для зручнасці яго транспарціроўкі ў вулей, пчала тут жа на кветцы альбо пры палёце «вычэсвае» пылок адмысловымі шчотачкамі ног і складае яго ў выглядзе маленькіх камякоў ў г. зв. «кошык» на задняй пары ног. Пры гэтым пчала склейвае асобныя зерні пылка сакрэтам сваіх слінных залоз. Такі збор пылка і называецца абножкай.
Пчаліная абножка ўтворана рознакаляровымі грануламі памерам 1-3 мм. Колер залежыць ад відаў раслін, з якіх яна была сабрана пчалой. Смак рэзкі, вар'іруе ад салодкага да горкага. Пах — кветкава-мядовы.
Пчаліная абножка — гэта другі па аб'ёме спажывання і першы па значнасці прадукт харчавання пчалінай сям'і.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаврехин Ф. А., Панкова С. В. Биология пчелиной семьи. — Колос, 1975. — 295 с.