Размовы:Кладонія стройная

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У рувікі, на ВікіВідах, на сайтах NCBI і ITIS род аднесены да грыбоў, а у нашай Чырвонай кнізе і ў крыніцэ ў зносках - да лішайнікаў, што рабіць?---Хамелка / разм. 18:12, 17 верасня 2010 (UTC)

БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.318: "Кладонія" - род кусцістых лішайнікаў сямейства кладоніевых. Будзем кіравацца нашымі крыніцамі - "лішайнікі". --93.85.32.237 18:42, 17 верасня 2010 (UTC)
Вось тут я не згаджуся, з 1999 класіфікацыя магла значна памяняцца, а NCBI і ITIS - вельмі аўтарытэтныя біялагічныя крыніцы. Пачакаем нашага «галоўнага біёлага». ---Хамелка / разм. 19:10, 17 верасня 2010 (UTC)
Справа ў тым, што ёсць розныя класіфікацыі. Фактычна дзве асноўныя: адна разглядае лішайнікі як асобны аддзел у царстве грыбоў (як варыянт, некаторыя аўтары не адносяць гэты аддзел ні да якога царства, выносячы асобна), другая — размяркоўвае іх па аддзелах грыбоў, згодна з тым, да якога аддзела адносіцца іх мікабіёнт (грыбны кампанент). Чырвоная кніга, у прыватнасці, прытрымліваецца першай схемы. Dalibor 13:50, 18 верасня 2010 (UTC)