Размовы з удзельнікам:Orrrange/Партал нямецкіх алюмні

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калі ласка дапамажыце з правільным афармленнем артыкулу, каб ён мог быць прадстаўлены тут Orrrange 08:02, 11 верасня 2011 (UTC)

Артыкул не можа быць змешчаны, бо папулярызуе партал. Вікіпедыя не займаецца гэтым. Партал магчыма знайсці праз адпаведныя сайты. Калі жадаеце дапамагчы Беларускай Вікіпедыі, можаце стварыць артыкулы пра нямецкія ўніверсітэты. Гэта дакладна будзе змешчана. --178.126.159.189 08:14, 11 верасня 2011 (UTC)

Дзякуй за адказ і прапанову, абавязкова абдумаю. Што тычыцца артыкула пра партал: ён з'яўляецца перакладам і змешчаны на некалькіх мовах у вікіпедыі (нямецкай, ангельскай, балгарскай, рускай, польскай,литоўскай і інш.). Але гэта не падстава для змяшчэння яго у беларускамоўнай вікіпедыі? Orrrange 17:32, 18 верасня 2011 (UTC)

Так, я бачыў артыкул на іншых мовах, але гэта яшчэ не паказчык для змяшчэння артыкула ў Беларускай Вікіпедыі - першае, 32000 зарэгістраваных карыстальнікаў з дня заснавання - гэта мала, каб рабіць артыкул; другое, колькі наведвальнікаў у гэтага партала? Трэцяе, у адрозненне ад Гётэ-інстытута, які займаецца выключна асветніцкай дзейнасцю, партал жа дае магчымасць доступу да міжнароднай біржы працы. --178.126.183.230 17:59, 18 верасня 2011 (UTC)

Зразумела. Адна недакладнасць: міжнародная біржа працы - гэта раздзел парталу, які ствараюць самі ж зарэгістраваныя карыстальнікі (у гэтым выпадку арганізацыі, фірмы і г.д.), і гэта не галоўная мэта партала, а толькі адна з функцый, якою могуць карыстацца зарэгістраваныя карыстальнікі. Колькасць наведвальнікаў і карыстальнікаў расце, ці будзе гэта значыць, што калі яна дасягне пэўнай лічбы, то артыкул зможа быць змешчаны? Дзякуй. Orrrange 07:43, 25 верасня 2011 (UTC)