Роскільскі ўніверсітэт
Роскільскі ўніверсітэт | |
---|---|
дацк.: Roskilde Universitet | |
Арыгінальная назва | дацк.: Roskilde Universitet |
Заснаваны | 1972 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Роскіле |
Сайт | ruc.dk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роскільскі ўніверсітэт (дацк.: Roskilde Universitet) — дацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Роскіле.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1972 годзе і першапачаткова задумваўся як альтэрнатыва традыцыйным дацкім універсітэтам, якія былі арэнай некалькіх студэнцкіх хваляванняў у канцы 1960-х гадоў. Студэнты лічылі традыцыйныя ўніверсітэты недэмакратычнымі і падкантрольнымі кіраўніцтву і жадалі большага ўплыву, а таксама больш гнуткіх метадаў навучання.
У 1970-х гадах універсітэт быў вядомы сваёй вельмі ліберальнай адукацыяй, у адрозненне ад звычайных лекцый у больш традыцыйных універсітэтах Капенгагена і Орхуса. Асноўная ўвага была перанесена з традыцыйных лекцый на групавыя метады і праекты.
Яшчэ ў 1972 годзе гэтыя ідэі былі супярэчлівымі, але традыцыйныя ўніверсітэты Даніі адразу прынялі вялікую частку такой канцэпцыі самі, у першую чаргу канцэпцыю групавой праектнай працы, якая сёння з’яўляецца прызнаным акадэмічным метадам. Можна таксама сказаць, што ўніверсітэт прынёс у Данію англасаксонскія канцэпцыі міждысцыплінарнасці і менш дакладна акрэсленых межаў паміж навуковымі спецыяльнасцямі.
Зноскі
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роскільскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы