Сабор Святога Фінбара
Выгляд
Славутасць | |
Сабор Святога Фінбара | |
---|---|
51°53′40″ пн. ш. 8°28′50″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Ірландыя |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | англіканства |
Епархія | Diocese of Cork, Cloyne and Ross[d] |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Уільям Бёрджэс[d] |
Дата заснавання | 1865 |
Сайт | cathedral.cork.anglican.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Святога Фінбара (ірл.: Ardeaglais Naomh Fionnbarra) — кафедральны сабор Царквы Ірландыі, размешчаны ў горадзе Корк.
На месцы сабора яшчэ з VII стагоддзя знаходзіліся культавыя збудаванні. Сярэднявечны будынак сабора быў разбураны ў 1690 годзе падчас вайны паміж Вільгельмам III і Якавам II. На яго месцы ў 1735 годзе была збудавана невялікая царква ў неакласічным стылі побач з захаванай старой званіцай. У 1865 годзе збудаванні былі дэмантаваны і пачалося будаўніцтва новага сабора ў неагатычным стылі, прысвечанага святому заступніку горада Святому Фінбару.
У наш час сабор з'яўляецца рэзідэнцыяй біскупа Коркскага, Клойнскага і Роскарберыйскага Дублінскай мітраполіі.