Санта-Кларыта (англ.: Santa Clarita) — горад у штаце Каліфорнія, ЗША. Размешчаны ў акрузе Лос-Анджэлес.
Санта-Кларыта была ўтворана ў снежні 1987 года як аб’яднанне некалькіх паселішчаў. Насельніцтва 176 320 жыхароў (2010), а ў 2018 годзе насельніцтва павялічылася да 210 089 чалавек. Клімат у горадзе — міжземнаморскі. Сярэднія тэмпературы на працягу года знаходзяцца ў дыяпазоне ад 2 °C да 36 °C, сярэднегадавая ад 6,7 °C да 25,8 °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў — 354,6 мм.