Перайсці да зместу

Сесілія Рот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сесілія Рот
ісп.: Cecilia Roth
Імя пры нараджэнні ісп.: Cecilia Edith Rotenberg Gutkin
Род дзейнасці актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 8 жніўня 1956(1956-08-08) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Abrasha Rotenberg[d]
Маці Dina Rot[d]
Муж Fito Páez[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сесілія Рот (ісп.: Cecilia Roth; поўнае імя Сесілія Ротэнберг Рот (ісп.: Cecilia Rotenberg Rot); нар.8 жніўня 1958, Буэнас-Айрэс) — аргенцінская і іспанская кінаактрыса.

Яе бацька, Абраша Ратэнберг, які эміграваў у Аргенціну з Савецкага Саюза ў 1930-х гадах, — рэдактар і журналіст; маці, Дзіна Рот (народжаная Гуткіна, нар. 1933) — спявачка, выканаўца яўрэйскіх песень на ладзіна чылійскага сефардскага паходжання.

У 1976 годзе разам з братам і бацькам, якога пераследвалі ўзброеныя атрады мантанерас, пераехала з Аргенціны ў Іспанію, дзе пачала здымацца ў кіно. У 1979 годзе з’явілася ў фільме Івана Сулуэты «Успышка», які хутка стаў культавым. Шырокую вядомасць атрымала пасля роляў у фільмах Педра Альмадовара, Рот знялася ў шасці яго фільмах, уключаючы першую поўнаметражную стужку рэжысёра, «Пепі, Люсі, Бом і астатнія дзяўчыны» (1980). У 1995 годзе Рот вярнулася ў Аргенціну, здымалася ў аргенцінскіх, іспанскіх і мексіканскіх фільмах і тэлесерыялах, іграла ў тэатры. Здымалася ў Марсело Піньейра, Даніэля Бурмана, Алехандра Агрэсці і інш. Двойчы, у 1998 і 2000 гадах, была ўдастоена прэміі «Гоя» за лепшую жаночую ролю ў фільмах Арыстарайна і Альмадовара. У 2001 годзе была членам журы Венецыянскага кінафестывалю.

У 1999—2003 гадах была замужам за аргентынскім рок-музыкам, кампазітарам і кінарэжысёрам Фіта Паесам. Яе брат, Арыель Рот (Ariel Eduardo Rotenberg Gutkin, нар. 1960), таксама вядомы рок-музыкант, былы ўдзельнік гуртоў Tequila і Los Rodríguez.

Зноскі

  1. cinenacional.com — 2001. Праверана 12 мая 2017.
  2. https://elpais.com/diario/1999/08/12/opinion/934408805_850215.html