Скалы Доўбуша
Скалы Доўбуша (укр.: Скелі Довбуша) — група скальных астанцаў вышынёй да 80 метраў, размешчаная ў Далінскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, за 11 км на паўднёвы захад ад горада Балехаў, недалёка ад вёскі Бубнішча. Назва скал паходзіць ад імя правадыра народных мсціўцаў — апрышкаў Алексе Доўбушу.
Скалы Доўбуша з'яўляюцца комплексным помнікам прыроды агульнадзяржаўнага значэння і ўваходзяць у склад Паляніцкага рэгіянальнага ландшафтнага парку.
Апісанне скал
[правіць | правіць зыходнік]Скалы складаюцца з ямненскага пясчаніка. Скалы ўтварыліся больш 70 млн гадоў таму на дне цёплага мора. Масіў скал мае шырыню каля 200 м, даўжыню каля 1 км і арыентаваны з захаду на ўсход. Масіў размешчаны пасярод букава-яловага лесу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле дадзеных археалагічных даследаванняў у X—XVII ст. да н. э. на Скалах Доўбуша размяшчалася паганскае свяцілішча-абсерваторыя.
У другім тысячагоддзі н. э. пасля распаўсюду хрысціянства на гэтым месцы паўстаў невялікі скіт, а трохі пазней — вартаўнічая крэпасць (адно з умацаванняў, якім Яраслаў Асамысл, паводле слоў аўтара «Слова пра паход Ігараў», падпёр Венгерскія горы), што вытрымала татара-мангольскае нашэсце і праіснавала да XVI стагоддзя.
Паводле паданняў у XVII—XVIII ст. ля скал знаходзілася адна з баз апрышкаў, у тым ліку ў 1743 годзе — лагер атрада Алексы Доўбуша.
Засяленне горных схілаў у раёне Скал Доўбуша адбывалася ў пасляваенныя гады.
Турызм і спорт
[правіць | правіць зыходнік]Скалы Доўбуша з'яўляюцца папулярным месцам сярод скалалазаў — па скалах пракладзена мноства скалалазных маршрутаў розных катэгорый складанасці, рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы па скалалазанню. Скалы Доўбуша таксама з'яўляюцца папулярным турыстычным месцам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апісанне Скал Доўбуша (укр.) Архівавана 6 чэрвеня 2008.