Сусветнае сховішча насення
Appearance
Сусве́тнае схо́вішча насе́ння («Сховішча суднага дня» англ.: Svalbard Global Seed Vault) — унікальнае збудаванне ў гарах вострава Шпіцберген, недалёка ад нарвежскага горада Лонгйір (нарв.: Longyearbyen). Афіцыйнае адкрыццё сховішча адбылося 26 лютага 2008.
Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]
Асноўная мэта праекту — захаванне генафонду сучасных збожжавых на выпадак лакальных ці нават глабальных катастроф, што дазволіць заўсёды аднавіць віды збожжавых раслін, якія цалкам знікнуць з біясферы Зямлі.