Сцірка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звычайная сцірка
Аловак са сціркай

Сцірка (гу́мка, рызі́нка) — канцылярская прылада для выцірання з паперы слядоў алоўка ці ручкі, найчасцей зробленая з каўчуку ці гумы. Можа мець розныя колеры і памеры. Найбольш распаўсюджаная форма новай (некарыстанай) сціркі — блізкая да паралелепіпеда, распаўсюджаны колер — белы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гумка для сцірання была вынайдзена ў 1770 годзе Джозефам Прэслі пры адкрыцці кіслароду. Ён заўважыў, што кавалачкам каўчуку выціраць сляды алоўка зручней за ўсё. Ён сціраў графітавы пыл з валокнамі цэлюлозы не шкодзячы паперы. Але была адна праблема: праз некалькі дзён каўчук пачынаў гніць. Дадаў сцірку да алоўка амерыканскі вынаходца Хайман Ліпман (1850 год). Аловак са сціркай быў запатэнтаваны ў сакавіку 1858 года.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ад трэння сціркай па надпісу на паперы (аловак або ручка), кавалкі графіту ці чарніла сціраюцца з паверхні паперы і прыліпаюць да паверхні сціркі, якая ў сваю чаргу таксама сціраецца дробнымі кавалачкамі. У выніку выціраецца як паверхня паперы, так і частка сціркі ад выкарыстанага слоя. Засохлыя і няякасныя сціркі (калі не страцілі выкарыстаны слой) пэцкаюць паперу, бо графіт, які прыліп да яе (не адыйшоўшы з выкарыстаным слоем гумы) мажа паперу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]