Перайсці да зместу

Талачынская цэнтральная раённая бальніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талачынская ЦРБ
Размяшчэнне
Каардынаты
Адрас Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вуліца Астроўскага, 37.
tcrb.by

УАЗ «Талачынская цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Талачынскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Талачыне.

У 2015 годзе было адрамантавана інфекцыйнае аддзяленне. У 2017 годзе былі выдзелены сродкі на абнаўленне і пераабсталяванне аддзялення жаночай кансультацыі. У 2018 годзе было закуплена абсталяванне для лячэння анкалагічных захворванняў і абсталяванне функцыянальнай дыягностыкі.

З 2018 года Талачынская ЦРБ уключана ў рэспубліканскую праграму энергазберажэння. Дзякуючы рэалізацыі ініцыятывы «Свет без межаў», у Талачынскай ЦРБ было закуплена сучаснае абсталяванне для рэабілітацыі насельніцтва, аснашчэння гульнёвага пакоя ў дзіцячым аддзяленні і залы лячэбнай фізкультуры. На базе дзіцячага аддзялення з’явіўся рэабілітацыйны цэнтр[1].

Спіс лекава-прафілактычных устаноў

[правіць | правіць зыходнік]

У склад установы аховы здароўя «Талачынская ЦРБ» уваходзяць:

Структура Талачынскай ЦРБ

[правіць | правіць зыходнік]
  • аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі;
  • аддзяленне хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
  • дзіцячае аддзяленне;
  • інфекцыйнае аддзяленне;
  • радзільнае аддзяленне;
  • рэанімацыйнае аддзяленне;
  • тэрапеўтычнае аддзяленне;
  • хірургічнае аддзяленне.

Зноскі