Перайсці да зместу

Тама (котка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Службовы офіс

Тама (29 красавіка 199922 чэрвеня 2015) — котка, станцыйны наглядчык і выканаўчы дырэктар станцыі Кісі ў японскім горадзе Кінакава прэфектуры Вакаяма.

У красавіку 2006 года чыгуначная кампанія Вакаямі звольніла ўсіх супрацоўнікаў станцый для скарачэння выдаткаў. Станцыйныя наглядчыкі былі набраныя за невялікую зарплату з супрацоўнікаў мясцовых прадпрыемстваў паблізу кожнай станцыі, якія займаліся гэтым адначасова з асноўнай працай. Для станцыі Кісі на пасаду станцыйнага наглядчыка была абрана Тасіка Каяма, бакалейшчыца, што жыла паблізу. Каяма карміла на станцыі бяздомных катоў сярод якіх была Тама.

У студзені 2007 года чыгуначныя чыноўнікі вырашылі афіцыйна назваць Таму станцыйным наглядчыкам. Яе асноўны абавязкам на пасадзе станцыйнага наглядчыка было прывітанне пасажыраў. Пасада прадугледжвала нашэнне фуражкі наглядчыка; «працоўны дзень» доўжыўся з 9 да 17 гадзін; замест зарплаты чыгунка давала Таме бясплатна каціны корм.

Рэкламнае прызначэння Тамы выклікала павелічэнне пасажырапатоку за месяц на 17% у параўнанні з студзенем 2006 года; статыстыка перавозкі пасажыраў за сакавік 2007 года паказала 10% рост у параўнанні з папярэднім фінансавым годам. Даследаванні паказалі, што агалоска прызначэння Тамы спрыяла прытоку 1,1 мільярда іен у мясцовую эканомікі. У студзені 2008 года Тама была павышана да «старэйшага станцыйнага наглядчыка»: у цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнт кампаніі і мэр; у выніку свайго прасоўвання па службе яна стала «адзінай жанчынай на кіруючай пасадзе» ў кампаніі. На сваёй новай пасадзе яна мела «офіс» — перапрацаваную будку для продажу квіткоў, абсталяваную каціным туалетам. У студзені 2010 года чыгуначныя чыноўнікі спрыялі прасоўванню Тамы на пасаду «выканаўчага дырэктара» (Operating Officer) у знак прызнання яе ўкладу ў пашырэнне кліенцкай базы кампаніі. Тама - першая котка, якая стала адным з кіраўнікоў чыгуначнай карпарацыі.

Яе штат складаўся з двух каціных станцыйных наглядчыкаў-памочнікаў: ката Цібі і маці Тамы, рудой паласатай коткі Мііка. Тама з'явілася ў дакументальным фільме пра котак пад назвай «Зорны шлях» (La Voie du chat) на французскай мове і «Каціныя ўрокі» (Katzenlektionen) на нямецкай італьянскага рэжысёра Мірыям Танелота.

Вонкавыя відэафайлы
 котка Тама // Google Doodles. — 2017. — 28 красавіка.