Тартускі музей цацак
Тартускі музей цацак | |
---|---|
Заснаваны | 29 мая 1994 |
Адрас | Lutsu 8, 51006 Tartu |
mm.ee | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тартускі музей цацак (англ.: Tartu Mänguasjamuuseum) — музей у горадзе Тарту.
У пачатку XIX стагоддзя ў будынку музея размяшчалася школа Дарпацкага павета, дзе ў асноўным вучыліся дзеці рамеснікаў. У 1829 годзе памяшканне музея перайшло ў прыватную ўласнасць, пасля чаго была арганізавана маштабная работа па рэканструкцыі будынка: фасад дома выкананы ў класічным стылі, былі пашыраны вокны, а пакоі падзелены перагародкамі.
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя будынак быў падзелены на некалькі невялікіх памяшканняў, у двары ўзведзены дадатковыя пабудовы, якія пазней былі знішчаны. На працягу XX стагоддзя будынак уяўляў сабой жылы дом, у якога не было пастаянных уладальнікаў. У 1994 годзе ўлады горада Тарту вырашаюць размясціць тут музей цацак. Яго адкрыццё адбылося ў маі 1994 года. У 2002—2003 гадах памяшканне было цалкам адрамантавана і ўзноўлены яго першапачатковы выгляд. Пачынаючы з 2004 года музей знаходзіцца ў старой частцы горада на вуліцы Лутсу, у комплекс музея ўваходзіць чатыры будынкі XVIII—XIX стагоддзяў. З 2010 года ў склад музея ўваходзіць таксама і Тэатральны дом.
Калекцыя музея налічвае больш за 24600 цацак і лялек. Цацкі прадстаўлены ў традыцыйным народным эстонскім стылі. Прадстаўлена выстава мастацкіх лялек, сувеніраў з розных краін, а таксама збор фіна-вугорскіх цацак.