Перайсці да зместу

Тацевік Нарайраўна Аганесян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тацевік Нарайраўна Аганесян
арм.: Տաթևիկ Նորայրի Հովհաննիսյան
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1955(1955-06-03) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Маці Афелія Карапетаўна Амбарцумян
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, джазвумен
Інструменты вакал
datevik.com

Тацевік Нарайраўна Аганесян (арм.: Տաթևիկ Նորայրի Հովհաննիսյան; нар. 3 чэрвеня 1955(1955-06-03), Ерэван) — джазавая спявачка, вакалістка.

У 1970-1980-х гадах дамаглася прызнання як лепшая выканаўца джазавых стандартаў, выступіўшы на некалькіх буйных джазавых фэстах. «Эла з Ерэвана» ці «Лэдзі Джаз Савецкага саюза» — так звалі Тацевік Аганесян, якая з’явілася на джазавай сцэне СССР. Тацевік — рэдкі прыклад запатрабаванай джазавай спявачкі СССР на сусветным джазавым рынку.

Нарадзілася 3 чэрвеня 1955 года ў Ерэване ў сям’і музыкантаў. У дзяцінстве выконвала армянскія народныя песні, захапілася джазам, праслухаўшы калекцыю пласцінак брата — акадэмічнага скрыпача.

У 1966 года выступала з джаз-аркестрам Армянскага радыё.

У 1974 годзе скончыла дырыжорска-харавое аддзяленне Музычнай вучэльні імя Мелікяна.

У 1974—1978 гадах выконвала джаз у Дзяржаўным эстрадным аркестры Арменіі Канстанціна Арбеляна (у 1976 выступіла на джазавым фэсце ў Белградзе).

Пасля 1977 года падрыхтавала некалькі джазавых праграм з ансамблямі Ігара Брэля, Тэйта Паўлса, Гунарса Розенберга, з піяністам Мікаэлем Закаранам.

У 1991 годзе эмігравала ў ЗША, а ў канцы XX стагоддзя пачала канцэртаваць у Амерыцы і Еўропе пад імем Datevik.

Зноскі