Перайсці да зместу

Таццяна Сміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Сміт
англ.: Tatjana Schoenmaker
Пол жанчына
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Нарадзілася 9 ліпеня 1997(1997-07-09) (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см

Таццяна Сміт (англ.: Tatjana Smith; у дзявоцтве — Скунмакер (англ.: Schoenmaker), нар. 9 ліпеня 1997, Яганэсбург) — паўднёваафрыканская плыўчыха, якая спецыялізуецца ў брасе. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету 2023 года, трохразовая чэмпіёнка Гульняў Садружнасці. Рэкардсменка свету ў плаванні брасам на 200 метраў з 30 ліпеня 2021 года.

На перанесеных з-за пандэміі каранавіруса з 2020 на 2021 год Летніх Алімпійскіх гульнях 27 ліпеня 2021 года стала другой у заплыве 100 метраў брасам. У фінале яна саступіла 17-гадовай амерыканцы Лідзіі Джэйкабі, але апярэдзіла іншую спартсменку з ЗША Лілі Кінг, былую да таго моманту алімпійскую чэмпіёнку. 30 ліпеня ў фінальным заплыве на 200 метраў яна стала алімпійскай чэмпіёнкай і ўстанавіла сусветны рэкорд, апярэдзіўшы двух амерыканскіх плыўчых Лілі Кінг і Энні Лейзар.

У лістападзе 2023 года выйшла замуж за Джоэла Сміта і пачала выступаць пад новым прозвішчам.

  1. (unspecified title)World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.