Тханьхаа
Горад
| ||||||||||||||||
Тханьхаа́ (в’етн.: Thanh Hóa) — горад у В’етнаме, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі Тханьхаа. Насельніцтва — 3 400 595 чалавек (2009). Размешчаны на поўдзень ад дэльты Чырвонай ракі ў 137 кіламетрах на поўдзень ад Ханоя на прытоку ракі Ма (Mã). Звязаны дарогамі са сталіцай і ўяўляе сабой гандлёвы і індустрыяльны цэнтр.
У старажытнасці краіны Тханьхаа вядомы тым, што ў яго наваколлях пачалося антыкітайскае паўстанне, узначаленае Ле Лоем, помнік якому стаіць цяпер у цэнтры горада.
У гады В’етнамскай вайны Тханьхаа быў цалкам разбураны і пасля адбудаваны нанова. У гісторыі вайны ён стаў вядомы дзякуючы размешчанаму непадалёк мосту «Пашча дракона», які падвяргаўся неаднаразовым бамбардзіроўкам амерыканскай авіяцыі і ў небе над якім было збіта шмат амерыканскіх самалётаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тханьхаа