Удзельнік:Хомелка/Беларускія НП/Гомельскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Утвораны 8.12.1926 г. на У Гомельскай вобл. 10.2.1931 г. ліквідаваны, 27.7.1937 г. адноўлены. 17.4.1962 г. ў яго склад уключана частка ліквідаванага Уваравіцкага района, 15.1.1964 г. далучаны Рудня-Марымонаўскі і Шарпілаўскі с/с Рэчыцкага района, 18.1.1965 г. — Глыбоцкі, Грабаўскі, Пракопаўскі, Маркавіцкі с/с Добрушскага района. Пл. 2094 км², нас. (без Гомеля) 71,6 тыс. чал. (2004 г.), шчыльнасць 40 чал. на 1 км². Населеных пунктаў 186, у тым ліку гл. Балыпавік. Цэнтр раёна — г. Гомель. 25 сельсаветаў: Аздзелінскі, Бабовіцкі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Давыдаўскі, Даўгалескі, Дзятлавіцкі, Зябраўскі, Красненскі, Маркавіцкі, Пакалюбіцкі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Рудня-Марымонаўскі, Старабеліцкі, Улукаўскі, Урыцкі, Целяшоўскі, Цярухскі, Цярэніцкі, Цярэшкавіцкі, Чарацянскі, Чонкаўскі, Шарпілаўскі, Яромінскі. На Пд мяжуе з Чарнігаўскай вобл. Украіны і Лоеўскім раёнам, на У — з Добрушскім і Веткаўскім, на Пн — з БудаКашалёўскім, на 3 — з Рэчыцкім раёнамі. Праходзяць чыгункі Мінск—Харкаў, Брэст—Навазыбкаў, Гомель—Чарнігаў, шашэйшыя дарогі Санкт-Пецярбург—Кіеў, Гомель— Калінкавічы. Суднаходства па Сажы. Рэкі: Сож (левы прыток Дняпра) і яго прытокі Іпуць, Вуць, Церуха, Уза. Пашыраны пясчаныя дзюны ітрывы. 5 залежаў цагельнай сыравіны з агульнымі запасамі 3,7 млн. м³ і 3 залежы будаўнічых і сілікатных пяскоў (17,4 млн. м³). Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-балотныя, алювіяльна-дзярновыя, тарфяна-балотныя і алювіяльныя тарфяна-балотныя; 47,7% супясчаных, 26,8% пясчаных, 25,5% суглінкавых. Якасць ворных зямель 44, усіх сельскохозяйственных угоддзяў 38 балаў. Пад лесам 33,5% тэр. Прадпрыемствы: торфапрадпрыемства «Бальшавік», маторарамонтны завод, 2 кансервавыя заводы (у саўгасах «Брылёва» і «Бярозкі»), камбінат бытавога абслугоўвання, завод жалезабетонных вырабаў, раён. аб'яднанне «Сельгастэхніка», Касцюковіцкае міжраён. аб'яднанне «Сельгастэхніка», Гомельекі і Ленінскі лясгасы. Пад сельскохозяйственными угоддзямі каля 44% тэр., асушана 19,9 тыс. га балот і забалочаных зямель. 18 калгасаў, 12 саўгасаў, 2 навуч.-доследныя гаспадаркі, птушка-фабрыка. Дзейнічаюць 43 агульнаадук. школы, 2 сельскія профессионально-технических училищ, 37 дашкольных і 48 клубных устаноў, 200 магазінаў 190 спартыўных збудаванняў, 51 публічная библиотека, 7 бальніц, 42 фельдшерско-акушерские пункты, дзіцячы лёгачна-туберкулёзны санаторый «Чонкі», дом адпачынку «Чонкі» і інш. лячэбна-аздараўленчыя ўстановы. Выдаецца раённая газ. «Маяк» (засн. 10.7.1938 г.).

АЗДЗЕЛІНА — вёска, цэнтр Аздзелінскага с/с, за 9 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 16 км на ПдЗ ад Гомеля, на аўтадарозе, якая звязвае вёску з Гомелем. 176 гаспадарак, 486 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 2 км на 3 ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1775 г. падаравана Екацярынай II генерал-маёру Пішчэвічу. У 1882 г. 120 двароў, 554 жыхары, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 162 двары, 1254 жыхароў, хлебазапасны магазін, 5 ветракоў, крупарушка, карчма. Дзейнічала нар. вучылішча (у 1907 г. 68 вучняў). У 1909 г. 191 двор, 1366 жыхароў, 2502 дзес. зямлі, у Гомельскім пав. Магілёўскай губ. 3 8.12.1926 г. цэнтр Аздзелінскага с/с Уваравіцкага, з 17.4.1962 г. Буда-Кашалёўскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Дзейнічалі начальная школа, аддз. спажывецкай кааперацыі. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 93 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 550 жыхароў У 1969 г. 162 двары, 329 жыхароў. У 1979 г. да вёскі далучаны пас. Чырвоная Гара. Цэнтр калгаса імя С.М.Кірава. Дзейнічаюць 9-гадовая школа, дзіцячы сад, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, сталовая, магазін, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой прамалінейных вуліц, арыентаваных амаль шыротна і перакрыжаваных па цэнтры трэцяй прамалінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987—95 гг. збудаваны 54 мураваныя дамы, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Радзіма бел. мастака В.М.Карнеева. У склад Аздзелінскага с/с уваходзілі пасёлкі: Ясная Паляна да 1967 г., Курыцкі да 1976 г., Чырвоная Гара да 1979 г. (не існуюць).

АЛЬХОЎКА — вёска ў Цярэшкавіцкім с/с, за 10 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 20 км на Пд ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 15 гаспадарак, 37 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Гомельскім пав. Магілёўскай губ. У 1884 г. 25 двароў, школа граматы. Паводле перапісу 1897 г. 26 двароў, 166 жыхароў, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. У 1909 г. 28 двароў, 190 жыхароў, 248 дзес. зямлі. 3 1926 г. дзейнічала паштовае аддз., у Новацярэшкавіцкім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 114 жыхароў. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы. Забудова двухбаковая, рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу.

АЛЯКСАНДРАЎКА - вёска ў Старабеліцкім с/с, за 16 км на 3 ад Гомеля, 19 км ад чыг. ст. Гомель-Пасажырскі; на У меліярацыйны канал, злучаны з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 7 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяло ў Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 21 двор, 154 жыхары. У 1909 г. 25 двароў, 240 дзес. зямлі. У 1926 г. 26 двароў, у Старабеліцкім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 28.9.1943 г. вызвалены ад ням. акупацыі. 11 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 83 жыхары. У складзе калгаса імя М.С.Урыцкага (цэнтр — деревня Урицкое). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

АЛЯКСЕЕЎКА - пас. у Старабеліцкім с/с, за 17 км на 3 ад Гомеля, на ПдЗ мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 26 гаспадарак, 66 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 53 двары, 309 жыхароў, паштовае аддз., у Галееўскім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 13.9.1943 ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 32 жыхары, 14 з якіх пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры пасёлка. Паводле перапісу 1959 г. 120 жыхароў. У складзе калгаса імя М.С.Урыцкага (цэнтр — деревня Урицкое). Планіровачна складаецца з кароткай, рэдка забудаванай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма ген.-м. танкавых войск С.АДіханчука.

АПАЛОНАЎКА - пасёлак у Грабаўскім с/с, за 16 км ад чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель—Церахоўка), 30 км на ПдУ ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча—Гомель. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання пасялкоўцы пераселены ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 18 двароў, 77 жыхароў, аддз. сувязі, у Антонаўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У пачатку 1930-х гадоў пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 27 двароў, 98 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак. 10 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 83 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Зара» (цэнтр — в. Грабаўка). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены побач з прасёлачнай дарогай.

АПАНАСАЎКА — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 20 км на ПнЗ ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель); на У і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Паблізу аўтадарога Уваравічы—Гомель. 7 гаспадарак, 18 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 10 двароў, 72 жыхары, у Рагоўскім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1932 г. пасял¬коўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1955 г. 55 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Аздзеліна). Складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

АРЛЕНСК — пасёлак у Цярэшкавіцкім с/с, за 17 км на Пд ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель— Чарнігаў); на Пн і 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вуць (прыток р. Сож). Побач аўтадарога Старыя Ярылавічы—Гомель. 9 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 87 жыхароў. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з кароткай амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.


АСАВІНО — пасёлак у Цярэшкавіцкім с/с, за 27 км на Пд ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель— Чарнігаў). Побач аўтадарога Старыя Ярылавічы—Гомель. 35 гаспадарак, 63 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяло ў Гомельскім пав. Магілёўскай губ. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1-й пал. 1920-х г. у складзе Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 54 двары, 154 жыхары. У Вял. Айч. вайну нямецкія акупанты ў вер. 1943 г. спалілі 36 двароў і загубілі 2 жыхары. 27 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 168 жыхароў. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма доктара біялагічных навук Л.П.Смаляка.

АСАЎЦЫ — вёска ў Давыдаўскім с/ с, за 6 км ад Гомеля; на 3 меліярацыйныя каналы і Мільчанская канава, злучаныя з р. Уза (прыток р. Сож), на У — пойма р. Сож. Аўтадарога звязвае вёску з Гомелем. 119 гаспадарак, 303 жыхары (2004 г.). Выяўленае археолагамі паселішча мілаградскай (7—3 ст. да н.э.) і зарубінецкай (2 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.) культур (за 1,5 км на У ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых месц з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. вёска ў Гомельскай вол. Рагачоўскай правінцыі, з 1776 г. ва ўладанні фельдмаршала П.А.Румянцава-Задунайскага. 3 1834 г. ва ўладанні князя І.Ф.Паскевіча, у складзе Навікоўскай эканоміі. 31880-х г. працаваў хлебазапасны магазін. У 1882 г. 19 двароў, у Яромінскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У1909 г. 50 двароў 297 жыхароў, 219 дзес. зямлі. 3 1913 г. дзейнічала земская школа, з 1925 г. — цагельня. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 26 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 313 жыхароў. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Краснае). Дзейнічаюць начальная школа, магазін, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з прамалінейнай амаль шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай пераважна драўлянымі сял. сядзібамі.

АСТРАВЫ — вёска у Старабеліцкім с/с, за 11 км на ПнЗ ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск—Гомель. 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. в. Астравы (яна ж Зялёныя Лукі), 17 двароў, 136 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1926 г. 27 двароў, 149 жыхароў, у Старабеліцкім с/с Уваравіцкага района Гомельскай акругі. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 99 жыхароў. У складзе калгаса імя М.С.Урыцкага (цэнтр — деревня Урицкое). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. Побач ёсць невялікае радовішча жалезнай руды палескага тыпу.

БАБОВІЧЫ — вёска, цэнтр Бабовіцкага с/с, за 31 км на Пд ад Гомеля, на р. Уза, якая на ўсх. ускраіне ўпадае ў р. Сож; на Пд і 3 меліярацыйныя каналы. Аўтадарога звязвае вёску з Калінкавічамі і Гомелем. 549 гаспадарак, 1450 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча (за 4 км на ПдУ ад вёскі) і паселішча эпохі Кіеўскай Русі (за 0,5 км на ПнЗ ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. ВКЛ, велікакняжацкая ўласнасць. У 40-х г. 17 ст. сяло, 6 дымоў 3 службы, 10 валоў, 9 коней, 1 пустка Патрыкееўшчына. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. 48 двароў, 271 жыхар, у Рагачоўскай правінцыі Магілёўскай губ. 3 1775 г. ў маёнтку графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — князя І.Ф.Паскевіча. У 1811 г. 64 двары, 331 жыхар мужчынскага полу, у Навікоўскай эканоміі. У 1849 г. пабудавана драўляная Успенская царква. У 1850 г. 171 двор, 500 жыхароў. У 1864 г. адкрыта нар. вучылішча (у 1889 г. 63, у 1905 г. 97 вучняў). У 1885 г. 186 двароў, 1187 жыхароў, хлебазапасны магазін, нар. вучылішча. Паводле перапісу 1897 г. 271 двор, вадзяны млын, сукнавальня, кузница, вінная лавка, карчма. 19.4.1904 г. згарэлі 58 двароў з надворнымі пабудовамі і 3 гумны. У выніку пажару ў 1907 г. згарэлі 78 двароў. У 1909 г. 1880 жыхароў, 2700 дзес. зямлі, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 22 дзес. зямлі належалі царкве. У 1926 г. 495 двароў, 2586 жыхароў, аддз. сувязі, начальная школа. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. і з 3.9.1965 г. цэнтр Бабовіцкага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Бальшавік», працавалі торфараспрацоўчая арцель, 2 ветракі, кузница. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты загубілі 29 вяскоўцаў. Вызвалена 26.11.1943 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 222 вяскоўцы, памяць аб якіх ушаноўвае стэла з імёнамі загінуўшых, пастаўленая ў 1969 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 1442 жыхары. У1979 г. ў вёску перасяліліся жыхары пас. Сцяпана Разіна. Цэнтр калект.-далявой гаспадаркі «Бабовіцкая». Размешчаны перапамповачная станцыя нафтаправода «Дружба», шавецкая майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, бальніца, амбулаторыя, аптэка, 3 магазіны, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой пад прамым вуглом далучаюцца з 3 тры паралельныя паміж сабой прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнагатыпу. У 1991—92 гг. пабудавана 98 мураваных дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Радзіма бел. скульптара У.Н.Папсуева, удзельніка рэв. руху і грамадзянскай вайны, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага патрыят. падполля ў Вял. Айч. вайну І.Б.Шылава (20.6.1942 г. расстраляны ням. акупантамі, яго імя прысвоена адной з вуліц Гомеля). У склад Бабовіцкага с/с да 1979 г. ўваходзіў пас. Сцяпана Разіна (не існуе).

БАЛЫПАВІК (да 24.8.1950 г. пасёлкі № 1, № 2, № 3, № 4 торфазавода «Бальшавік») — рабочы пасёлак і чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), цэнтр Балыпавіцкага пасялковага Саве¬та і торфапрадпрыемства «Балынавік», за 15 км на ПнЗ ад Гомеля; на Пд меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Побач шаша Доўск—Гомель. 2,4 тыс. жыхароў (2004 г.). Засн. ў 2-й пал. 19 ст. пасля ўводу ў строй у ліст. 1873 г. чыг. Бабруйск—Гомель. Пасёлак хутка рос, асабліва ў сувязі з пашьфэннем у 1920—40-я г. торфараспрацовак на тутэйшых лугах і забалочаных мясцінах. Склаліся пасёлкі № 1, № 2, № 3, № 4, якія належалі торфазаводу «Балынавік». У Вял. Айч. вайну каля пасёлка ў жн. 1941 г. разам з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі гомельскія апалчэнцы. У баях за пасёлак у ліст. 1943 г. загінулі 25 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 175 землякоў, памяць аб якіх ушаноўваюць абеліск і стэла, пастаўленыя ў 1974 г. каля будынка выканкома пасялковага Савета. 24.8.1950 г. пасёлкі торфараспрацоўшчыкаў аб'ядналіся ў рабочы пасёлак «Бальшавік». У 1987 г. да рабочага пасёлка далучаны пас. Андрыянаўскі. Размешчаны торфапрадпрыемства «Балынавік», ветсануцільзавод, асфальтавы завод, камбінат бытавога абслугоўвання, механічная майстэрня, сярэдняя і 8-гадовая школы, Дом культуры з библиотекай, дзіцячы сад-яслі, аддз. сувязі, бальніца, паліклініка, 4 магазіны. Ансамбль нар. песні «Світанак» Дома культуры торфапрадпрыемства (створаны ў 1984 г.) атрымаў у 1993 г. званне народнага. Планіровачна складаецца з паралельных паміж сабой васьмі вуліц рознай даўжыні, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ і злучаных завулкамі. Адасобленыя ўчасткі забудовы складаюць 3 вуліцы, размешчаныя ад асн. забудовы на ПнУ. Забудова пераважна драўляная.

БАРДЗІНА — пасёлак у Яромінскім с/с, за 1 км на Пн ад Гомеля, на шашы Доўск—Гомель. 84 гаспадаркі, 216 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. У 1909 г. хутар, 2 двары, 15 жыхароў, 31 дзес. зямлі, у Пакалюбіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 17 двароў, 98 жыхароў у Ціценскім с/с Гомельскага района Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 60 жыхароў. У складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Яроміна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай па абодва бакі шашы пераважна драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма засл. настаўніцы Беларусі Т.Р.Марозавай.

БАРОК — пасёлак ва Урыцкім с/с, за 11 км на 3 ад Гомеля, на р. Рандаўка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 52 гаспадаркі, 78 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас, дзейнічала торфараспрацоўчая арцель. У Вял. Айч. вайну 38 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 328 ж. У складзе калгаса імя М.С.Урыцкага (цэнтр — деревня Урицкое). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Адна з вуліц носіць імя братоў Крыгаўцовых (ураджэнцы пасёлка, складалі танкавы экіпаж, які 26.6.1941 г. ў баі з ням. захопнікамі здзейсніў першы ў Вял. Айч. вайну танкавы таран).

БАРЭЦ — пасёлак у Цярэшкавіцкім с/с, за 12 км на Пд ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), на р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 11 гаспадарак, 22 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях. Першапачаткова меў назву «Чырвоны Барэц». У 1926 г. 17 двароў, 77 жыхароў, у Скітоцкім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас, працавала кузница. У Вял. Айч. вайну за 3 км на ПдУ ад пасёлка, ва ўрочышчы Партызанская Крынічка базіраваліся Гомельскі падпольны гарком КП(б)Б і партыз. атрад «Бальшавік». 5 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 70 жыхароў. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыенацыі, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

БАШТАН — пасёлак у Грабаўскім с/с, чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель— Чарнігаў), за 32 на Пд ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 45 гаспадарак, 101 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. У 1909 г. хутар, 1 двор, 5 жыхароў. У 1926 г. пасёлак, 24 двары, І29 жыхароў, у Грабаўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 54 двары, 170 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 51 двор, загубілі 5 жыхароў. Вызвалена 28.9.1943 г. 25 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У баях за пасёлак загінулі 6 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). У складзе саўгаса «Зара» (цэнтр — в. Грабаўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, якую па цэнтры перакрыжоўвае чыгунка. На Пн — адасоблены ўчастак забудовы, які складаецца з кароткай вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма члена Саюза пісьменнікаў Беларусі М.З.Башлакова.

БУДАЦІН — пасёлак ва Улукаўскім с/с, за 3 км на У ад Гомеля, на Пн мяжуе з лесам. Аўтадарога звязвае пасёлак з Гомелем. 42 гаспадаркі, 86 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У пач. 1930 г. арганізаваны калгас, працавалі 2 ветракі і кузница У 1940 г. 33 двары, 148 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 2 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 165 жыхароў. У складзе племзавода «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, рэдкая, сядзібнага тыпу.

БУДЗІЛКА — пасёлак у Прыбыткаўскім с/с, за 4 км ад чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель—Церахоўка), 17 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новыя Ярылавічы—Гомель. 32 гаспадаркі, 54 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 34 двары, 183 жыхары, паштовае аддз.уу Прыбыткаўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 44 двары, 194 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 5 жыхароў. У баях за пасёлак і суседнія населеныя пункты загінулі 287 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўн.-ўсх. ускраіне). Паводле перапісу 1959 г. 141 жыхар. У складзе элітнасенгаса «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, рэдкая, сядзібнага тыпу.

БУДЗІШЧА — вёска ў Чарацянскім с/с, за 17 км ад чыг. ст. Краўцоў¬ка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 50 км на ПдУ ад Гомеля, 1,5 км ад дзярж. мяжы з Украінай. Аўтадарога злучае вёску з Гомелем. 50 гаспадарак, 83 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Маркавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1785 г. ў валоданні арандатара К. Вішынскага. У 1886 г. 52 двары, 291 жыхар. Паводле перапісу 1897 г. 87 двароў, 476 жыхароў, хлебазапасны магазін. У .1909 г. 90 двароў, 598 жыхароў, 1463 дзес. зямлі. У1926 г. 122 двары, 598 жыхароў, паштовае аддз., школа, у Пракопаўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У1930 г. арганізаваны калгас «Воля», працавалі кузница і вятрак. У Вял. Айч. вайну 27.9.1943 г. вызвалена ад нямецкіх акупантаў. 46 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 370 жыхароў. У складзе калгаса «За Радзіму» (цэнтр — в. Чарацянка). Планіровачна складаецца з дугападобнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Побач залежы цагельнай сыравіны (1,3 млн. м³).

БУК — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 13 км на ПнЗ ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель); на У і Пд меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Рагі—Бальшавік і шашы Доўск—Гомель. 6 гаспадарак, 7 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 6 двароў, 38 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 82 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоны маяк» (цэнтр — в. Рагі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

БЯРОЗКІ — вёска ва Улукаўскім с/с, чыг. станцыя на лініі Гомель—Добруш, за 3 км на У ад Гомеля, на аўтадарозе Добруш—Гомель; на Пд мяжуе з лесам. 937 гаспадарак, 2710 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1832 г. невялікае сяло з карчмой. 3 уводам у эксплуатацыю 8.8.1887 г. чыг. Гомель—Бранск пачала дзейнічаць чыг. станцыя. У 1926 г. 45 двароў, 245 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 95 двароў, 423 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 3 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 278 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучаны пас. Назарэт. Цэнтр племзавода «Бярозкі». Размешчаны Дом культуры, дзіцячы сад, магазін, лазня, библиотека. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, паралельна да якой на Пн праходзіць кароткая вуліца, а на Пд да гал. далучаецца вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ВАДАПОЙ — пасёлак у Чарацянскім с/с, за 7 км ад чыг. ст. Дзікалавка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 36 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Церуха (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 5 гаспадарак, 5 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 16 двароў, 88 жыхароў, аддз. сувязі, цэнтр (з 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г.) Вадапойскага с/с Добрушскага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «Вадапой», працавалі кузница і вятрак. У Вял. Айч. вайну 4 пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 84 жыхары. У складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — в. Макаўе). Планіровачна складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

ВАЙЦІН — пасёлак у Шарпілаўскім с/с, за 35 км на ПдЗ ад Гомеля; на У, Пн і 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Дняпро. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Гута—Гомель. 4 гаспадаркі, 6 жыхароў (2004 г.). Засн. ў канцы 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 25 двароў, 123 жыхары, у Аб'яднана-пасялковым Савеце Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 21 пасялковец загінуў на фронце. У складзе саўгаса «Міжрэчча» (цэнтр — в. Шарпілавка). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены каля прасёлачнай дарогі.

ВАСІЛЕВА — вёска ў Даўгалескім с/с, за 16 км ад чыг. ст. Чыжоўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 27 км на ПдЗ ад Гомеля; на паўн. і зах. ускраінах меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Дняпро. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Міхалькі— Жлобін—Гомель. 71 гаспадарка, 129 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 0,18 км на 3 ад вёскі) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Сучасная вёска засн. ў 19 ст. У 1926 г. 71 двор, 395 жыхароў, аддз. сувязі, школа, у Карналінскім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «1 лютага», працавала кузница. У Вял. Айч. вайну 22 вяскоўцы загінулі на фронце. 3 16.7.1954 г. да 3.9.1965 г. цэнтр Васілеўскага с/с. Паводле перапісу 1959 г. 391 жыхар. У складзе саўгаса імя А.М. Горкага (цэнтр — в. Даўгалессе). Размешчаны фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з 2 частак: зах. (прамалінейная вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі з рэдкай аднабаковай забудовай) і ўсх. (прамалінейная вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ). Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

ВАЯВОДА — пасёлак і чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель—Церахоўка), у Зябраўскім с/с, за 15 км на ПдУ ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Зябраўка—Гомель. 72 гаспадаркі, 153 жыхары (2004 г.). Засн. ў 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 32 двары, 155 жыхароў, аддз. сувязі, у Лагуноўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1931 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 11 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 270 жыхароў. У складзе элітнасенгаса «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ВІШАНСКІ (да 1957 г. Сталінец) -пасёлак у Яромінскім с/с, за 5 км на Пн ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Гомель-пасажырскі. Побач шаша Доўск—Гомель. 125 гаспадарак, 319 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 17 двароў, 107 жыхароў у Касцюкоўскім с/с Гомельского района Гомельского округа У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 30 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 505 жыхароў. У 1968 г. да пасёлка далучаны пас. Новы. У складзе калгаса імя XXII з'езавода КПСС (цэнтр — в. Яроміна). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, якая на Пн далучаецца да цэнтра прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудавана двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма бел. мастака У.А.Еўтухова.

ВІШНЁЎКА — пасёлак у Цярэніцкім с/с, за 22 км на 3 ад Гомеля; на У меліярацыйны канал, злучаны з р. Уза (прыток р. Сож). Побач аўтадарога Жлобін—Гомель. 18 гаспадарак, 28 жыхароў (2004 г.). Засн. ў канцы 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 20 двароў, 100 жыхароў, аддз. сувязі, у Іванаўскім с/с Уваравіцкага района. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 12 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 131 жыхар. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Цярэнічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ВОСТРАЎ — пасёлак у Пакалюбіцкім с/с, за 9 км на Пн ад Гомеля. Аўтадарога звязвае вёску з Гомелем. 87 гаспадарак, 237 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 24 двары, 133 жыхары, у Лапацінскім с/с Гомельскага района Гомельского округа У1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 205 жыхароў. У 1962 г. да пасёлка далучаны пас. Новікі. У складзе калект.-далявой гаспадаркі «Лапацінская» (цэнтр — в. Лапаціна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай і крывалінейнай вуліц, забудаваных пераважна двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ВЫСОКАЯ ГРЫВА - пасёлак у Цярэшкавіцкім с/с, за 14 км ад чыг. ст. Вуць (налініі Гомель—Чарнігаў), 17 км на Пд ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў 2-й пал. 19 ст. Тут была сядзіба з паркам, частка насаджэнняў якога захавалася да нашага часу. Паводле перапісу 1897 г. выселак, які складаў частку аколіцы Старыя Цярэшкавічы; 7 двароў, 36 жыхароў, у Дзятлаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 14 двароў, 68 жыхароў, аддз. сувязі, у Старацярэшкавіцкім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 18 двароў, 104 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 2 жыхары. 6 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 31 жыхар. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з кароценькай прамалшеннан вуліцы, арыентаванан з ПдЗ на ПнУ. Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены рэдка каля прасёлачнай дарогі.

ГАДЗІЧАВА — вёска ў Маркавіцкім с/с, за 41 км на ПдУ ад Гомеля, 4 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель— Чарнігаў), на р. Быкаўка (прыток р. Нямыльня). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча—Гомель. 93 гаспадаркі, 187 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі паселішча культуры тыпу верхняга пласта Банцароўшчыны і эпохі Кіеўскай Русі (за 2,5 км на 3 ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. У 1770 г. 122 двары. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) у Рас. імперыі. 3 1775 г. ў складзе маёнтка графа П.А. Румянцава-Задунайскага, а потым кн. І.Ф.Паскевіча, у Маркавіцкай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. У 1816 г. 80 двароў, 362 жыхары. У 1834 г. 130 двароў, 730 жыхароў, у Мікалаеўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1-й пал. 19 ст. ў цэнтры вёскі пабудавана мураваная царква (зараз помнік архітэктуры з элементамі класіцызму). У 1886 г. 171 двор, 955 жыхароў, вятрак. Паводле перапісу 1897 г. 215 двароў, 1181 жыхар, царква, школа граматы, лавка, карчма. У 1909 г. 267 двароў, 1757 жыхароў, 3026 дзес. зямлі, школа (будынак узведзены ў 1912 г.), праваслаўная царква, млын. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Гадзічаўскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Церахаўскага районов Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас, працавалі цагельня (88 рабочых), 3 ветракі, калодачная майстэрня (48 рабочых). У Вял. Айч. вайну загінулі 120 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1957 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 705 жыхароў. У складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Маркавічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, у цэнтры якой гаспадарчыя і грамадскія будынкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГАЛАВІНЦЫ — вёска ва Улукаўскім с/с, за 6 км а У ад Гомеля, на р. Іпуць (прыток р. Сож) і аўтадарозе Добруш— Гомель. 334 гаспадаркі, 865 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сядзіба ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1640-х г. 17 ст. паводле інвентару Гомельскага староства сяло, 4 дымы, 2 службы. Паводле прывілея караля Аўгуста III ад 5.11.1762 г. ў валоданні Фашчаў. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. 18 двароў. У 1841 г. пабудавана драўляная царква. 3 1866 г. працавала крупарушка. У 1885 г. 105 двароў, 410 жыхароў, царк.-прыходская школа, 3 ветракі. 3 2-й пал. 19 ст. дзейнічала нар. вучылішча (у 1889 г. 74, у 1905 г. - 106 вучняў), працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 143 двары, 930 жыхароў у Гомельскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 184 гаспадаркі, 1044 жыхары, 1218 дзес. зямлі і 36 дзес. зямлі належалі царкве. У сак. 1918 г., у час наступлення немцаў на Добруш, каля вёскі партызаны сумесна з часцямі Чырвонай Арміі нанеслі акупантам вялікія страты. 3 1926 г. дзейнічаў паштовы пункт. 3 8. 12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Галавінскага с/с Гомельскага района Гомельского округа У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 244 двары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 50 двароў і загубілі 100 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 600 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучана в. Новы Двор. У складзе саўгаса «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Размешчаны сярэдняя школа, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, сталовая, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, паўд. частка якой мае амаль мерыдыянальную, а паўн. — шыротную арыентацыю. На Пд і Пн яе перакрыжоўваюць кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Социалистического Труда М.В.Казловай, рус. спевака Ф.І.Стравінскага і засл. механізатара Беларусі Я.М.Дварэцкага.

ГАЛЕЕУКА — вёска ў Старабеліцкім с/с, за 20 км на 3 ад Гомеля; на Пн і 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Уза (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 55 гаспадарак, 110 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя каля вёскі курганныя могільнікі жалезнага веку сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як слабада ў Целяшоўскай воласці Гомельскага пав. Мінскай губ. У 1834 г. 18 двароў2. Гаспадар маёнтка Галееўка дваранін Ю.М.Солтан-Перасвет валодаў тут у 1878 г. 445 дзес. зямлі. У 1886 г. 48 двароў, 226 жыхароў, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 84 двары, 536 жыхароў, школа граматы, 2 ветракі, кузница, карчма. Побач быў аднайменны маёнтак. У 1909 г. 91 двор, 609 жыхароў 1257 дзес. зямлі, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Галееўскага с/с Уваравіцкага района Гомельскай акругі. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 3.9.1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 61 жыхара. 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 270 жыхароў. У складзе калгаса імя М.С. Урыцкага (цэнтр — деревня Урицкое). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пн і Пд далучаюцца завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГАРАДОК — пасёлак у Рудня-Марымонаўскім с/с, за 32 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 47 км на ПдЗ ад Гомеля, на р. Дняпро. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лоеў—Рэчыца. 13 гаспадарак, 15 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 19 ст. Пачатак вёсцы паклаў фальварак, гаспадар якога ў 1857 г. меў 735 дзес, а ў 1865 г. гаспадар другога фальварка меў тут 508 дзес. зямлі. Больш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 17 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 125 жыхароў. У складзе саўгаса імя В.А.Някрасава (цэнтр — в. Рудня-Марымонава). Планіровачна складаецца з 2 кароткіх прамалінейных, мерыдыянальных вуліц, злучаных дарогай. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГЛЫБОЦКАЕ — вёска, цэнтр Глыбоцкага с/с, за 13 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 47 км на ПдУ ад Гомеля, 1 км ад дзярж. мяжы з Украінай, на р. Лубянка (прыток р. Нямыльня). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча—Гомель. 329 гаспадарак, 713 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 0,5 км на 3 ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у далёкай старажытнасці. Е.Р.Раманаў, які абследаваў пляцоўку ў 1910 г., пісаў, што вяскоўцы знайшлі скарб арабскіх дырхемаў дынастыі саманідаў 895—910 гг. (77 манет зберагаюцца ў Эрмітажы). Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 18 ст. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1992 г.) в составе Российской империи. У 1788 г. 271 рэвізская душа, у Гомельскай вол. Беліцкага пав., уладанне фельдмаршала, графа М. П. Румянцава-Задунаўскага, потым фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1816 г. ў складзе Мікалаеўскай экноміі Гомельскага маёнтка, 97 двароў. У 1834 г. 884 жыхары. У 1849 г. заможны селянін К.Луцкоў узвёў невялікі драўляны будынак Раства- Багародзіцкай царквы на мураваным падмурку, якая ў 1881 г. перабудавана і з'яўляецца помнікам драўлянагадойлідства. У1867 г. пачало дзейнічаць нар. вучылішча, для якога ў 1903 г. пабудаваны ўласны будынак; у Маркавіцкай вол. Гомельскага пав. Працавалі 2 крупарушкі, засн. ў 1873 г. і 1879 г. У 1886 г. 207 двароў, 1460 жыхароў, 3 ветракі, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 253 двары, 1514 жыхароў, карчма. У 1909 г. 284 двары, 1856 жыхароў, 2923 дзес. зямлі. У 1911 г. адкрыта спажывецкае таварыства. У 1926 г. 356 двароў, аддз. спажывецкай кааперацыі, аддз. сувязі, начальная школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Глыбоцкага с/с Чырванабудскага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага, з 25.12.1962 г. Добрушскага, з 18.1.1965 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 15.1.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас, працавалі торфаздабываючая арцель (115 рабочых), 2 ветракі, кузница. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску 27.8.1943 г. загінулі 7 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 185 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1206 жыхароў. Цэнтр калект.-далявой гаспадаркі імя Ільіча. Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, дзіцячы сад, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны, лазня. Планіровачна складаеццаз прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, якая на У далучаецца да цэнтра вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыянальна. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1991—92 гг. узведзены 104 мураваня дамы для перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрафы. Радзіма Героя Социалистического Труда, засл. будаўніка БССР П.П.Цімашэнкі і Героя Сав. Саюза І.А.Каўшарава (ганаровы грамадзянін г. Ціхвін Ленінградскай вобл.), доктара ветэрынарных навук, праф. С.С.Абрамава. Побач радовішча цагельнай сыравіны (1 млн. м³).

ГРАБАУКА — вёска, цэнтр Грабаўскага с/с, за 5 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 35 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Грабаўка (прыток р. Церуха) і аўтадарозе Будзішча—Гомель. 305 гаспадарак, 824 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як слабада ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пераважную частку жыхароў складалі стараверы, якія ўцяклі з Расіі. Паводле прывілея караля Аўгуста III ад 5.11.1762 г. ў валоданні Фашчаў. У 1764 г. вайсковыя атрады на чале з генералам Маславым выслалі са слабады ў Сібір усіхстаравераў. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. Належала графам Румянцавым і Паскевічам. У 1854 г. гаспадар фальварка Грабаўка памешчык Фашч меў тут 221 дзес. зямлі. У 1855 г. 207 рэвізскіх душ, дзейнічалі: нар. вучылішча (з 1856 г.), хлебазапасны магазін (з 1857 г.), вінакурня (з 1858 г.). У 2-й пал. 19 ст. на Пн вёскі быў закладзены парк, асн. частку якога складаў яблыневы сад. Тут жа быў сядзібны дом, а ў зах. частцы парку знаходзіўся стараж. курган. 3 1877 г. працавала маслабойня. У 1879 г. пабудавана драўляная Узнясенская царква. У 1886 г. 160 двароў, 811 жыхароў, капліца, 2 ветракі, вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 216 двароў, 1229 жыхароў, царква, лавка, карчма, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 247 двароў, 1450 жыхароў, 2149 дзес. зямлі, школа (у 1907 г. 112 вучняў), царква, касцёл, вінная лавка, млын. У 1919 г. створаны саўгас «Грабаўка». 3 1926 г. дзейнічалі сельскохозяйственная арцель «Маяк», лавка, аддз. сувязі, начальная школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Грабаўскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага, з 10.2.1931 г. Церахаўскага, з 25.12.1962 г. Добрушскага, з 18.1.1965 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Калі ў 1929—30 гт. у Маскве ўзводзіўся маўзалей У.ГЛеніна (паводле праекта А.В.Шчусева), у яго збудаванні ўдзельнічалі і нар. ўмельцы (19 чалавек) з в. Грабаўка. У 1930 г. арганізаваны калгас «8 Сакавіка», працавалі цагельня, вадзяны млын, вятрак, кузница. У 1940 г. 340 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 308 двароў і загубілі 13 жыхароў. Вызвалена 28.9.1943 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 129 вайскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1970 г. каля школы. Паводле перапісу 1959 г. 988 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Зара». Размешчаны цагельня, лясніцтва, швейная і шавецкая майстэрні, сярэдняя школа (у 1996 г. ўзведзены для яе новы мураваны будынак), Дом культуры, библиотека, амбулаторыя, аддз. сувязі, сталовая, 5 магазінаў. Планіровачна складаецца з 2 падзеленых ракой частак: зах. (крыху выгнутая вуліца, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ, да якой на Пд далучаецца з 3 прамалінейная вуліца з завулкам) і ўсх. (прамалінейная вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі з завулкам). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная сядзібнага тыпу. У 1991—92 гг. узведзена 60 мураваных дамоў дзе размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Радзіма вучонага ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі К.Ю.Канановіча. Адна з вуліц носіць імя супрацоўніка міліцыі Ф.І.Чачына, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. У склад Грабаўскага с/с да 1967 г. ўваходзіў пас. Топаль (не існуе).

ГРАЗА — пасёлак у Зябраўскім с/с, за 16 км на ПдУ ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель—Церахаўка). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Зябраўка— Гомель. 19 гаспадарак, 25 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболыы актыўна забудоўваўся ў 1920-х г. У 1926 г. 55 двароў, 257 жыхароў, паштовае аддз., у Лагойскім с/с Насовіцкага района Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 19 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 219 жыхароў. У складзе элітнасенгаса «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Планіровачна складаецца з 2 кароткіх, амаль паралельных паміж сабой шыротных вуліц. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГРЫВА — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 20 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 27 км на 3 ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары перселены ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 12 двароў, 70 жыхароў, у Задораўскім с/с Уваравіцкага района Гомельскай акругі. У 1940 г. 15 двароў, 70 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак. Паводле перапісу 1959 г. 24 жыхары. Уваходзіў у склад калгаса «Чырвоная плошча» (цэнтр в. Целяшы). Будынкі драўляныя, пастаўлены каля прасёлачнай дарогі.

ГРЫВА — пасёлак у Пакалюбскім с/с, за 8 км на Пн ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Хальч—Гомель. 72 гаспадаркі, 223 жыхары (2004 г.). Засн. ў 2-й пал. 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб.актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. 49 двароў 261 жыхар, у Лапаціцкім с/с Гомельскага района Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 69 двароў, 337 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 г. ням. акупанты спалілі 63 двары. Паводле перапісу 1959 г. 316 жыхароў. У складзе калект.-далявой гаспадаркі «Лапацінская» (цэнтр — в. Лапаціна). Планіровачна складаецца з блізкай да прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ДАВЫДАУКА — вёска, цэнтр Давыдаўскага с/с, за 3 км на ПдЗ ад Гомеля. Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Сож; на 3 мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Калінкавічы— Гомель. 381 гаспадарка, 1164 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1847 г. як слабада ў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У 1850 г. 14 двароў, 101 жыхар, ва ўладанні графа І.Ф.Паскевіча. У 1862 г. 27 двароў, у Яромінскай вол. Гомельскага пав. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 51 двор, 362 жыхары. У 1909 г. 77 двароў, 456 жыхароў, 497 дзес. зямлі. Дзейнічала нар. вучылішча (у 1907 г. 61 вучань). У 1924 г. пачалі працаваць арцель па здабычы торфу і нафтавы млын. 3 8.12.1926 г. цэнтр Давыдаўскага с/с Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1926 г. 137 двароў, 688 жыхароў, паштовы пункт, школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік». У 1941 г. каля вёскі адкрыты залежы каменнай солі. У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням. акупантаў 26.11.1943 г. 63 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 851, у пасёлку торфазавода 118 жыхароў. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Краснае). Размешчаны аддз. Торфапрадпрыемства «Парыжская камуна», швейная і шавецкая майстэрні, сярэдняя школа, клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой з Пн далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У склад Давыдаўскага с/с уваходзілі вёскі Любны, Мільчанск (да 1934 г.), Паўлава (да 1963 г.), Ляшчынец (да 1960 г.), пас. Сонечны (да 1968 г.; не існуюць).

ДАЎГАЛЕССЕ - вёска, цэнтр Даўгалескага с/с, за 19 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель, 35 км на ПдЗ ад Гомеля; на Пн і 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Міхалькі—Калінкавічы—Гомель. 322 гаспадаркі, 835 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з канца 19 ст. Найб. інтэнсіўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. 54 двары, 271 жыхар, аддз. сувязі, школа, у Карналінскім с/с Дзятлаўскага района Гомельского округа У 1931 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты загубілі ў 1941 г. 4 савецкіх актывістаў (пахаваны на могілках). У баях каля вёскі загінулі 6 воінаў і парты¬зан (пахаваны ў брацкай магіле). 26 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 661 жыхар. 3 3.9.1965 г. цэнтр Даўгалескага с/с і саўгаса імя А.М.Горкага. Размешчаны сярэдняя школа (у 1989 г. ўзведзены мураваны будынак), Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, сталовая, швейная і шавецкая майстэрні, 2 магазіны, лазня. Планіровачна складаецца з 3 частак: зах. (да прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі далучаюцца пад вуглом кароткія прамалінейныя вуліцы з Пн і Пд), сярэдняй (дугападобная вуліца амаль шыротнай арыентацыі) і ўсх. (прамалінейная вуліца з завулкам, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ). Забудова няшчыльная, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987—92 гг. узведзены 142 мураваныя будынкі для перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Радзіма бел. спевака, засл. артыста Беларусі А.Р.Рудкоўскага. У склад Даўгалескага с/с да 1941 г. ўваходзіў пас. Белы Бераг (не існуе).

ДЗІКАЛАВКА - вёска ў Цярухскім с/с, за 6 км ад чыг. ст. Дзікалавка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 34 км на Пд ад Гомеля, на р. Нямыльня (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 44 гаспадаркі, 64 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска побач з рудняй, дзе выраблялася жалеза для мясцовых патрэб. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1992 г.) в составе Российской империи. У 1773 г. Дзікалаўская Рудня, 14 двароў, у Гомельскай вол. Рагачоўскай правінцыі. У 1788 г. істотна пашырала сваю дзейнасць рудня, 89 жыхароў, уладанне фельдмаршала графа М.П.Румянцава-Задунайскага. У 1816 г. 24 двары, у складзе Клімаўскай эканоміі Гомельского маёнтка. У 1834 г. 33 двары, 203 жыхары, уладанне фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 63 двары, 424 жыхары, у Маркавіцкай воласці. У 1909 г. 69 двароў, 466 жыхароў, 666 дзес. зямлі. У1926 г. 76 двароў, аддз. сувязі, у Краўцоўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 28.9.1943 г. вызвалена ад ням. акупацыі. 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 342 жыхары. У складзе саўгаса «Сацыялізм» (цэнтр — в. Церуха). Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да паўд. часткі якой далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ДОБРУШ — пасёлак у Рудня-Марымонаўскім с/с, за 34 км на ПдЗ ад Гомеля. Праз пасёлак праходзіць меліярацыйны канал, на Пд і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 9 гаспадарак, 12 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 119 жыхароў. У складзе саўгаса імя В. А.Някрасава (цэнтр — в. Рудня-Марымонава). Драўляныя сял. сядзібы збудаваны каля канала.

ДУБАВЕЦ — пасёлак у Даўгалескім с/с, за 18 кмад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 36 км на ПдЗ ад Гомеля; на Пд і 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 16 гаспадарак, 28 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1939—40 гг. у пасёлак пераехала частка жыхароў пас. Белы Бераг (з 1941 г. не існуе). У 1940 г. 37 двароў 119 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1942 г. каля вёскі з сав. самалёта быў скінуты дэсант — 3 медыцынскія работнікі для партыз. атрадаў. Дэсантнікі былі захоплены акупантамі і расстраляны. У ліст. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 3 жыхароў. 7 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 101 жыхар. У складзе саўгаса імя А.М.Горкага (цэнтр — в. Даўгалессе). Планіровачна складаецца з 2 паўвыгнутых вуліц, якія ўтвараюць дугападобную канфігурацыю шыротнай арыентацыі. Забудова аднабаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ДУБІНА — пасёлак у Грабаўскім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 26 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Пясошанька (прыток р. Церуха). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча— Гомель. 16 гаспадарак, 40 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. наз. Лясное Урочышча, 4 двары, 16 жыхароў, у Насовіцкім районе Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 35 двароў, 92 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 34 двары. 11 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 96 жыхароў. У складзе саўгаса «Зара» (цэнтр — в. Грабаўка). Планіровачна складаецца з кароткай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ДУЯНАЎКА - вёска ў Прыбыткаўскім с/с, за 4 км ад чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель—Церахоўка), 17 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Гомель—Церахоўка. 83 гаспадаркі, 533 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. Пад і /, Л г. пазначана як сяло ў Вуцьеўскім царк. прыходзе. У 1791 г. частка вяскоўцаў пераселена ў Навабеліцу, будаўніцтва якой у той час інтэнсіўна вялося. Гаспадар маёнтка Дуянаўка меў у 1872 г. 1079 дзес. зямлі, вадзяны млын і сад. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. 3 1875 г. працавала маслабойня. У 1882 г. 66 двароў, 386 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 79 двароў, 581 жыхар. У 1909 г. 658 жыхароў, 481 дзес. зямлі, млын, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У аднайменным фальварку былі 654 дзес. зямлі. У 1925 г. на базе фальварка створаны саўгас «Дуянаўка». У вёсцы ў той час было 108 двароў, 564 жыхары, аддз. сувязі, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Дуянаўскага с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 147 двароў, 662 жыхары. У Вял. Айч. вайну 3.9.1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў. 50 вайскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 635 жыхароў. У складзе эксперыментальнай базы «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Размешчаны дзіцячы інтэрнат, магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова шчыльная, двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЕПІФАНЬ — пасёлак у Цярухскім с/с, за 14 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 28 км на Пд ад Гомеля, на р. Церуха (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 5 гаспадарак, 21 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 19 ст., калі сюды, ва ўрочышча Епіфанполле, пачалі перасяляцца жыхары суседніх вёсак. У 1816 г. 8 двароў, 24 жыхары, у Гомельскай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ. Уваходзіў у склад Гомельскага маёнтка Румянцавых, а потым Паскевічаў. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 26 жыхароў. і^азмешчана Маркавіцкае лясніцтва. Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены каля прасёлачнай дарогі.

ЖУРАЎЛЁЎКА - вёска ў Грабаўскім с/с, за 13 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 32 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Грабаўка (прыток р. Церуха, басейн р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча—Гомель. 45 гаспадарак, 113 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Гомельскім пав. Магілёўскай губ. У 1864 г. ўрочышча, у складзе маёнтка Грабаўка, ва ўладанні КФашча. У 1926 г. 37 двароў, 211 жыхароў, аддз. сувязі, у Макаўскім с/с Насовіцкага района Гомельскай акругі. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 28 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 318 жыхароў. Размешчаны падсобная гаспадарка «Прамень» Гомельскага радыёзавода і фельдшерско-акушерский пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі.

ЖЫГАЛЬСКАЯ РУДНЯ - вёска ў Рудня-Марымонаўскім с/с, за 24 км ад чыг. ст. Якімаўка (па лініі Калінкавічы— Гомель), 32 км на ПдЗ ад Гомеля; на 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з воз. Кушчаўка, што ў пойме р. Дняпро. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Міхалькі—Калінкавічы—Гомель. 12 гаспадарак, 18 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. Засн. як сяліба каля рудні, дзе выраблялася жалеза для мясцовых патрэб, уладанне памешчыцы Валадзьковічавай, потым Хацяняеўскай. Паводле перапісу 1897 г. 6 двароў, 35 жыхароў, у Дзятлаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 7 гаспадарак, 46 жыхароў, 37 дзес. зямлі. У 1926 г. 16 двароў, 79 жыхароў, у Рудня-Марымонаўскім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 148 жыхароў. У складзе саўгаса імя В.А.Някрасава (цэнтр — в. Рудня-Марымонава). Планіровачна складаецца з кароткай, рэдка забудаванай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Жылыя дамы драўляныя сядзібнага тыпу.

ЖЫТОЎЛЯ - пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 26 км на ПнЗ ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож) і аўтадарозе Жлобін—Гомель. 97 гаспадарак, 251 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 58 двароў, 321 жыхар, у Целяшоўскаруднянскім с/с Уваравіцкага района Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная дуброва», з 1933 г. працавалі цагельня, вятрак, кузница. У Вял. Айч. вайну 23 пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 306 жыхароў. У складзе калгаса імя А.В.Суворава (цэнтр — в. Целяшкоўская Рудня). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудавана двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАБІЯКА — пасёлак у Красненскім с/с, за 1 км на Пн ад Гомеля. Транспартныя сувязі па дарогах, якія ідуць ад Гомеля. 42 гаспадаркі, 107 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 20 двароў, 100 жыхароў, у Красненскім с/с Гомельского района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступііп ў калгас. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 106 жыхароў. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Краснае). Планіровачна складаецца з каррткай, амаль шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАДОРАЎКА - вёска ў Целяшкоўскім с/с, за 20 км на 3 ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), на Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Уза (прыток р. Сож), на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 26 гаспадарак, 49 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як вёска ў складзе аднайменнага маёнтка ў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У 1847 г. 105 рэвізскіх душ, ва ўладанні памешчыка Мікашэўскага. У 1884 г. гаспадар маёнтка валодаў 182 дзес, а гаспадар другога маёнтка, што быў побач, — 355 дзес. зямлі, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 75 двароў, 499 жыхароў, хлебазапасны магазін, 2 ветракі. У 1909 г. 78 двароў, 536 жыхароў, 1185 дзес. зямлі, школа, у Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Задораўскага с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «Задораўка», працавалі вятрак і кузница. У 1940 г. 90 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 80 двароў і загубілі 12 жыхароў. 37 вайскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 223 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоная плошча» (цэнтр — в. Целяшы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на Пн далучаецца да дугападобнай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЗАЙМІШЧА — вёска ў Чарацянскім с/с, за 50 км на ПдУ ад Гомеля, 17 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель— Чарнігаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 36 гаспадарак, 57 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Маркавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1886 г. 42 двары, 266 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 71 двор, хлебазапасны магазін. У 1909 г. 74 двары, 513 жыхароў, 963 дзес. зямлі, млын. У 1926 г. дзейнічалі паштовы пункт, начальная школа, у Пракопаўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «1 Мая», працаваў вятрак. У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням. акупантаў 27.9.1943 г., 59 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 263 жыхары. У 1967 г. ў вёску пераехалі жыхары суседняга пас. Данец. У складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — в. Макаўе). Планіровачна складаецца з крывалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАЛЕССЕ — вёска ў Чарацянскім с/ с, за 48 км на ПдУ ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель— Чарнігаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча — Гомель. 11 гаспадарак, 19 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб. актыўная забудова адносіцца да 1920-х г. У1926 г. 29 двароў, 161 жыхар, аддз. сувязі, у Чарацянскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 139 жыхароў. У складзе калгаса «За Радзіму» (цэнтр — в. Чарацянка). Планіровачна складаецца з 2 кароценькіх прамалінейных, паралельных паміж сабой шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАЛІНЕЙНЫ - пасёлак у Пакалюбіцкім с/с, за 1 км на Пн ад Гомеля, 4 км ад чыг. ст. Гомель-Пасажырскі. Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Гомеля. 7 гаспадарак, 18 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 1968 г. як пасёлак саўгаса «Конезавод № 59». Драўляныя сядзібы пастаўлены бессістэмна каля чыгункі. Назва пасёлка зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21.1.1969 г.

ЗАЛІП'Е — вёска ва Урыцкім с/с, за 11 км на 3 ад Гомеля, на р. Рандаўка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 244 гаспадаркі, 509 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. 51 двор, 224 жыхары, у Гомельскай вол. Рагачоўскай правінцыі Магілёўскай губ. У 1788 г. 386 жыхароў, у складзе Гомельскага маёнтка графаў Задунайскіх, з 1834 г. — графаў Паскевічаў, у Навікоўскай эканоміі. У 1834 г. 80 двароў, 498 жыхароў. У 1880 г. 621 жыхар, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 149 двароў, 767 жыхароў, у Пакалюбіцкай вол. Гомельского пав. У вясковай школе ў 1907 г. былі 62 вучні. У 1926 г. 162 двары, 875 жыхароў, паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Заліпскага с/с Гомельскага района Гомельского округа У1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. патрыятычная група, якая 6.11.1941 г. правяла сваю першую баявую аперацыю. У 1942 г. падпольшчыкі былі раскрыты і восенню 1942 г. расстраляны. 95 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 764 жыхары. У складзе калгаса імя М.С.Урыцкага (цэнтр — деревня Урицкое). Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский і ветэрынарны пункты, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой на У і 3 далучаюцца кароткія вуліцы, а на Пн — паралельна да галоўнай праходзіць прамалінейная кароткая вуліца. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Социалистического Труда П.Н.Кавалёвай.

ЗАЛЯДДЗЕ — пасёлак ва Улукаўскім с/с, за 8 км ад абласнога цэнтра і 11 км ад чыг. ст. Гомель-Пасажырскі; на У мяжуе з лесам, за 1,5 км ад пасёлка размешчана Шабрынскае лясніцтва. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах, якія ідуць ад Гомеля. 78 гаспадарак, 145 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. як сял. Бліжняе Заляддзе і Дальняе Заляддзе. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. ў пас. Дальняе Заляддзе 238 жыхароў. У 1962 г. пасёлкі Бліжняе Заляддзе і Дальняе Заляддзе аб'ядналіся ў адзін пасёлак. У складзе племзавода «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Планіровачна складаецца з 2 вуліц; прамалінейнай амаль шыротнай арыентацыі (былы пас. Бліжняе Заляддзе) і прамалінейнай, арыентаванай с ПдЗ на ПнУ (былы пас. Дальняе Заляддзе). Забудаваны двухбакова няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма лаўрэата Дзярж. прэміі Беларусі Н.Ф.Семянцова.

ЗАРНІЦА — пасёлак у Зябраўскім с/с, за 18 км на ПдУ ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель— Церахоўка). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Зябраўка — Гомель. 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920 г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 10 двароў, 53 жыхары, аддз. сувязі, у Лагуноўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 15 двароў 63 жыхары. У вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 14 двароў. У Вял. Айч. вайну 2 пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 68 жыхароў. У складзе эксперыментальнай базы «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Планіровачна складаецца з кароткай шыротнай вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

ЗІМНІ — пасёлак у Глыбоцкім с/с, за 45 км на ПдУ ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча—Гомель. 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1960-х г. Тут размясціўся дом інвалідаў і паступова складваўся пасёлак, назва якога зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 21.1.1969 г. Планіровачна складаецца з бессістэмнай драўлянай забудовы каля прасёлачнай дарогі.

ЗЯБРАЎКА — вёска і чыг. ст. Саколка на ліні Гомель—Бахмач, цэнтр Зябраўскага с/с, за 18 км на ПдУ ад Гомеля. Каля вёскі вышэйшае ў Гомельскім районе месца (160,3 м). Аўтадарога звязвае вёску з Гомелем. 341 гаспадарка, 815 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. 67 двароў 985 жыхароў, у Гомельскай вол. Рагачоўскай правінцыі Магілёўскай губ. 3 1776 г. ва ўладанні графаў Румянцавых, з 1834 г. — графаў Паскевічаў. У 1798 г. 392 жыхары, у складзе Каранёўскай эканоміі Гомельского маёнтка. У 1834 г. 109 двароў, 586 жыхароў. У 1856 г. адкрыта нар. вучылішча. Пасля ўводу ў эксплуатацыю ў снеж. 1873 г. ўчастка Гомель—Бахмач Лібава-Роменскай чыг. пачала дзейнічаць чыг. станцыя, на якой штогод грузілася да 150 тыс. пудоў лясных і хлебных грузаў. Гаспадар маёнтка Зябраўка валодаў у 1875 г. 121 дзес. зямлі, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1876 г. і 1879 г. заснаваны 2 крупарушкі. У 1886 г. 132 двары, 861 жыхар, 2 ветракі, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 193 двары, хлебазапасны магазін, карчма, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. У 1909 г. 236 гаспадарак, 1552 жыхары, 1505 дзес. зямлі, школа, царква, вінная лавка, млын. 3 8.12.1926 г. цэнтр Зябраўскага с/с у Насовіцкім, з 4.8.1927 г. ў Гомельскім районах Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1926 г. 285 двароў, лавка, паштовае аддз., начальная школа, чыг. станцыя (59 жыхароў). У 1930 г. арганізаваны калгас «1 Мая», працавалі вятрак і кузница. У 1933 г. размясціўся вытворчы ўчастак Гомельскай машынна-трактарнай станцыі. У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням. акупантаў 28.9.1943 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 140 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае скульптура воіна, пастаўленая ў 1962 г. каля школы. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 1318, у аднайменным пасёлку 60 жыхароў. У складзе эксперыментальнай базы «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Размешчаны 2 сярэднія, пач. і музычная школы, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, 2 магазіны, 2 аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з ПнУ далучаюцца 2 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма кавалера ордэна Славы 3-х ступеней Я.А.Траццякова, засл. настаўніка прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі В.К.Васпукова.

ЗЯЛЁНЫ ВОСТРАЎ - пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 19 км на ПнЗ ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель); на 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Уваравічы—Гомель. 17 гаспадарак, 22 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб. актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У1926 г. 37 двароў, 208 жыхароў, у Аздзелінскім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 15 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 195 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Аздзеліна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗЯЛЁНЫ ГАЙ — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 19 км на ПнЗ ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель). Побач аўтадарога Уваравічы—Гомель. 35 гаспадарак, 78 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак, у Рудзянецкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 18 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 244 жыхары. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Аздзеліна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, якая на Пн крыху адхіляецца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЗЯЛЁНЫ САД — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 20 км на ПнЗ ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель); на Цн меліярацыйны канал, злучаны з р. Уза (прыток р. Сож). Побач аўтадарога Уваравічы—Старая Беліца. 38 гаспадарак, 96 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 9 двароў, 54 жыхары, аддз. сувязі, у Аздзелінскім с/с Уваравіцкага района Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 12 пасялкоўцаўзагінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 191 жыхар. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Аздзеліна). Размешчана начальная школа. Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗЯЛЁНЫЯ ЛУКІ - вёска ў Старабеліцкім с/с, за 10 км на ПнЗ ад абл. цэнтра і чыг. ст. Гомель-Пасажырскі (на лініі Жлобін—Гомель), на ПнУ і У меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск—Гомель. 17 гаспадарак, 36 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1788 г. 48 рэвізскіх душ, ва ўладанні графа Румянцава-Задунайскага, у Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У 1816 г. ў складзе Багуслаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1834 г. 8 двароў, уладанне графа Паскевіча. У 1886 г. 11 двароў. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 21 двор, 119 жыхароў, 2 ветракі, у Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. У 1909 г. 178 жыхароў, 253 дзес. зямлі. У 1926 г. 38 двароў, школа, у Старабеліцкім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас, працавала арцель па здабычы торфу. У Вял. Айч. вайну 19 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 182 жыхары. У складзе калгаса імя М.С.Урыцкага (цэнтр — деревня Урицкое). Размешчанападсобная гаспадарка акцыянернага таварыства «Гомелыстекло». Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма бел. літаратуразнаўца Б.П.Міцкевіч.

ІВАНАУКА — вёска ў Цярэніцкім с/с, за 25 км ад чыг. ст. Гомель-Пасажырскі, 22 км на 3 ад Гомеля, на р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 80 гаспадарак, 149 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля Ьга падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) в составе Российской империи. У 1788 г. 44 двары, 198 жыхароў, у Навікоўскай эканоміі Гомельского маёнтка графа Румянцава-Задунайскага, а з 1834 г. — графа Паскевіча. У 1795 г. 44 двары, 325 жыхароў, у Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У 1816 г. 47 двароў. У 1868 г. заснаваны цагельня і прадпрыемства па вырабе цукру. У 1886 г. 70 двароў. Дзейнічалі вятрак, школа граматы, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 129 двароў, 841 жыхар, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, кузница, карчма. У 1909 г. 147 двароў 904 жыхары, 1253 дзес. зямлі, школа (у 1907 г. 57 вучняў), у Целяшоўскай вол. Гомельскага павета. У 1926 г. аддз. сувязі, 4-гадовая школа. 3 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Іванаўскага с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1930 г. створаны калгас «1 Мая». У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням. акупантаў 30.9.1943 г. 78 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 461 жыхар. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Цярэнічы). Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ і злучаных кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудавана двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма ўдзельніцы Вял. Айч. вайны, падполынчыцы Л.Т.Хамянковай, загубленай нямецкімі акупантамі (яе імем названа адна з вуліц вёскі), і аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў маладзёжнага падполля ў Гомелі ў Вял. Айч. Вайну Я.У.Літвінава (закатаваны ў гітлераўскіх засценках).

ІВАНЬКАУ — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 20 км на 3 ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы— Гомель); вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 г. хутар, 4 двары, 18 жыхароў 213 дзес. зямлі, у Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 27 двароў, 160 жыхароў, аддз. сувязі, школа, у Задораўскім с/с Уваравіцкага района Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 32 двары. У Вял. Айч. вайну ў верасні 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 8 жыхароў. 6 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 57 жыхароў. У складзе калгаса «Чырвоная плошча» (цэнтр — в. Целяшы). Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

ІЛЫЧ — пасёлак ва Улукаўскім с/с, за 3 км на У ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Гомель-Пасажырскі, на р. Сож (прыток р. Дняпро). Аўтадарога звязвае пасёлак з Гомелем. 99 гаспадарак, 268 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі паселішча позняга этапу зарубінецкай культуры (2—5 ст. н.э., на зах. ускраіне, на краі надпоймавай тэрасы левага берага ракі), паселішча эпохі Кіеўскай Русі (за 1 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Гарэлы Алёс), стаянкі 8—5 тысячагоддзяў да н.э. эпохі мезаліту (за 0,8 км на Пд ад вёскі, на паўд.-зах. ускраіне вёскі, 1,2 км на Пд [вёскі, 0,4 км на ПдЗ ад вёскі) сведчаць і засяленне тутэйшых мясцін с давних времён. Па пісьмовых дах вядомы з 19 ст. як сяло Клёнкі ў Гомельскім пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 51 двор, 260 жыхароў. У 1931 г. жители посёлка ўступілі ў калгас. У 1940 г. 70 двароў, 315 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 2 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 404 жыхары. У складзе племзавода «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Размешчаны начальная школа, фельдшерско-акушерский пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой на Пн далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сав. Саюза М.І.Семянцова (яго імем названа адна з вуліц'пасёлка).

ІПУЦЬ — пасёлак і чыг. станцыя (на ветцы Яроміна—Бярозкі ад лініі Жлобін—Гомель) ва Улукаўскім с/с, за 2 км на У ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Гомеля. 165 гаспадарак, 468 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 1940-х г. Актыўнае яго развіццё абумоўлена суседствам з абл. цэнтрам і прыпадае на апошнія дзесяцігоддзі. Сучасную назву пасёлак пры чыг. станцыі атрымаў па Указу Прэзідыума Вярх. Савета БССР 5.8.1968 г. У складзе племзавода «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Забудова квартальная, драўляная і мураваная.

КАЛІНАУКА — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 12 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 20 км на 3 ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 15 гаспадарак, 28 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (25 насыпаў, за 0,5 км на У ад пасёлка, ва ўрочышчы Сіянок) і паселішча 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя і эпохі Кіеўскай Русі (за 0,3 км на ПнУ ад пасёлка, на правым беразе ракі) сведчаць пра засяленне гэтых мясцін з глыбокай старажытнасці. Паводле крыніц вядомы з пач. 20 ст. як вёска ў Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 32 двары, 162 жыхары, у Целяшоўскім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны ўсход», працавала кузница. У 1940 г. 46 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 40 двароў і загубілі 2 жыхароў. 6 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 133 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоная плошча» (цэнтр — в. Целяшы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

КАЛІНІНА — пасёлак у Цярэшкавіцкім с/с, за 6 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 11 км на Пд ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож) і аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 108 гаспадарак, 316 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку (за 0,3 км на ПдУ ад пасёлка, ва ўрочышчы Чурылава) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Сучасны пасёлак засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб. актыўная забудова адносіцца да 1920-х г. У 1926 г. 46 двароў, 224 жыхары, у Клімаўскім с/с Насовіцкага района Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 95 двароў 270 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 1 жыхара. У баях за вёску ў ліст. 1943 г. загінулі 373 воіны, у тым ліку Герой Сав. Саюза М.М.Куюкаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўднёва-заходняй ускраіне). 61 пасялковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 280 жыхароў. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Размешчаны фельдшерско-акушерский пункт, абл. дзяржплемпрадпрыемства, клуб. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай шыротнай вуліцы. На Пн паралельна да яе праходзіць кароценькая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

КАЛІНІНА — пасёлак у Пакалюбіцкім с/с, за 5 км на ПнУ ад Гомеля, на аўтадарозе Ветка—Гомель. 90 гаспадарак, 249 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб. актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У1926 г. 49 двароў, 265 жыхароў у Пакалюбіцкім с/с Гомельского округа Дзейнічалі начальная школа і изба-читальня. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавала кузница. Паводле перапісу 1959 г. 325 жыхароў. У складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — в. Пакалюбічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ (па абодвух баках аўтадарогі). Забудавана драўлянымі сял. сядзібамі.

КАНТАКУЗАЎКА - вёска ў Зябраўскім с/с, за 8 км ад чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель—Церахоўка), 10 км на ПдУ ад Гомеля, на Пн мяжуе з лесам. 51 гаспадарка, 79 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ва ўладанні фельдмаршала графа Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. 3 1880-х г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1884 г. 41 двор, 223 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 62 двары, 378 жыхароў у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 747 дзес. зямлі, млын. У 1926 г. 94 двары, 475 жыхароў, аддз. сувязі, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Кантакузаўскага с/с Насовіцкага района Гомельского округа Дзейнічала школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны пуцілавец», працавалі вятрак і кузница. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў жн. 1941 г. расстралялі 5 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на могілках). У вер. 1943 г. карнікі спалілі 98 двароў і загубілі 6 жыхароў. У баях за вёску загінулі 4 воіны (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 407 жыхароў. У складзе элітна-сенгаса «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Размешчаны фельдшерско-акушерский пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і перакрыжаванай кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

КАРАВЫШАНЬ - пасёлак у Прыбыткаўскім с/с, за 3 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 10 км на Пд ад Гомеля. Побач аўтадарога Старая Ярылавка—Гомель. 35 гаспадарак, 88 жыхароў (2004 г). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 154 жыхары. У складзе элітнасенгаса «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

КАРАЛІН — пасёлак у Цярухскім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 27 км на Пд ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церуха—Гомель. 31 гаспадарка, 69 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 30 двароў, 169 жыхароў, у Хутаранскім с/с Насовіцкага района Гомельскай акругі. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну вызвалены ад ням. акупантаў 28.9.1943 г. 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 313 жыхароў. У складзе саўгаса «Сацыялізм» (цэнтр — в. Церуха). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

КАРАНЁЎКА - пасёлак у Зябраўскім с/с, чыг. станцыя (на лініі Гомель—Церахоўка), за 7 км на ПдУ ад Гомеля, на аўтадарозе Зябраўка—Гомель; вакол лес. 421 гаспадарка, 1141 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. як слабада ў Гомельскай вол. Беліцкага пав. У 1816 г. 156 жыхароў, уладанне фельдмаршала графа Румянцава-Задунайскага. У 1833 г. цэнтр Каранёўскай эканоміі (5 вёсак, 5062 двары). У 1834 г. 26 двароў, уладанне графа Паскевіча. У 1886 г. пачала працаваць сенапрасавальная фабрыка. У 2-й пал. 19 ст. на паўд. ускраіне пабудаваны мураваны сядзібны дом (зараз помнік архітэктуры рамантычнага накірунку). Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю чыг. Гомель—Бахмач у снеж. 1873 г. пачаў дзейнічаць чыг. прыпынак, потым станцыя. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 10.10.1943 г. вызвалена ад ням. акупантаў. 7 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 554 жыхары. Размешчаны вопытная эксперыментальная база Ін-та лесу НАН Беларусі, 9-гадовая школа, дзіцячыя яслі, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, магазін. Планіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой шыротных вуліц. Забудова кампактная, драўляная^ сядзібнага тыпу.

КАРНАЛІН — вёска ў Даўгалескім с/с, за 20 км на ПдЗ ад Гомеля; на Пд меліярацьшныя каналы, злучаныя з р. Дняпро, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Міхалькі—Калінкавічы—Гомель. 47 гаспадарак, 72 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з канца 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. фальварак, 1 двор, 7 жыхароў, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 392 жыхары, аддз. сувязі, начальная школа, ветэрынарны і медыцынскі пункты, лавка. 3 8.12.1926 г. да 1939 г. цэнтр Карналінскага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Піянер», працавала кузница. У 1940 г. 48 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 41 двор. 15 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 188 жыхароў. У складзе саўгаса «Мірны» (цэнтр — в. Міхалькі). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой на Пд далучаецца амаль такой жа арыентацыі кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

КАСЦЮКОЎКА - рабочы пасёлак і чыг. станцыя на лініі Жлобін—Гомель, у падпарадкаванні чыг. райвыканкома г. Гомель, 6 км на Пн ад Гомеля. Плошча 3 км². Аўтадарога звязвае рабочы пасёлак з Гомелем. 10,6 тыс. жыхароў (2004 г.). Засн. ў 19 ст. як чыг. станцыя Лібава-Роменскай чыгункі, якая пачала дзейнічаць у 1873 г. Пасёлак хутка рос, была адкрыта школа, працаваў млын, у Пакалюбіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 3 1879 г. мелася крупарушка. Кожны год са станцыі вывозілася болыц за 400 тыс. пудоў хлебных і лясных грузаў. У 1918 г. ў час германскай акупацыі пасялкоўцы аказалі ўпартае супраціўленнё ням. войскам. Вызвалены 30.11.1918 г. 3 8.12.1926 г. да 3.3.1935 г. цэнтр Касцюкоўскага с/с Гомельскага района. 3 3.3.1935 г. ў гар. межах Гомеля, з 14.8.1937 г. ў адм. падпарадкаванні Гомельскаму гарсавету. 3.5.1931 г. арганізаваны свінаадкормачны пункт. 10.11.1933 г. ўведзены ў дзеянне 1-ы ў Беларусі механізаваны шклозавод. 3 27.9.1938 г. рабочы пасёлак. У Вял. Айч. вайну абсталяванне завода і частка рабочых эвакуіраваны ў Башкірыю. У жн. 1941 г. каля пасёлка войскі Чырвонай Арміі разам з Гомельскімі апалчэнцамі 18.8.1941 г. вялі цяжкія абарончыя баі. Загінулі 15 воінаў (пахаваныўбрацкаймагіле). 3 18.8.1941 г. да 26.11.1943 г. акупіраваны немецкими захватчиками. На франтах загінулі 79 рабочых і служачых, памяць аб якіх ушаноўваюць помнік і вечны агонь. Размешчаны шклозавод, завод «Імпульс» (былое торфапрадпрыемства), завод буддэталей, ПТУ-179, камбінат быт. паслуг, цэх швейных вырабаў, 2 сярэднія, 9-гадовая і музычная школы, аддз. сувязі, 4 дзіцячыя сады, Палац культуры, библиотека, бальніца. Выдаецца шматтыражка «Гомельскнй стекловар» (з 1.5.1934 г.). Планіроўка квартальная, забудова пераважна мураваная, шматпавярховая. Радзіма ген.-лейт. авіяцыі У.С.Шымко, бел. мастака П.Д.Лук'яненкі і бел. пісьменніка С.А.Сцепаненкі.

КАСЦЮКОЎКА - вёска ў Яромінскім с/с, за 5 км на Пн ад Гомеля, на шашы Доўск—Гомель. 382 гаспадаркі, 850 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Значную частку жыхароў складалі стараверы, якія ўцяклі з Расіі. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) у складзе Рас. імперыі, у валоданні графаў Румянцавых, потым Паскевічаў. Праз вёску праходзіў тракт Пецярбург—Кіеў (пачаў будавацца ў 1782 г.). У 1838 г. 75 двароў. У 1850 г. побач прайшла шаша Пецярбург—Кіеў, што значна пашырыла транспартныя магчымасці вёскі. Мелася паштовая станцыя. Гаспадар фальварка Касцюкоўка меў тут у 1862 г. 611 дзес. зямлі. У 1863 г. 279 рэвізскіх душ. 3 1875 г. працавала крупарушка. У 1885 г. 123 двары, 683 жыхары, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 175 двароў, 1007 жыхароў, школа граматы, карчма. У вясковай школе ў 1907 г. былі 43 вучні. У 1909 г. 1242 жыхары, 1239 дзес. зямлі, у Пакалюбіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Працавала аддз. паштовай сувязі. У 1926 г. меліся паштовы пункт, школа, цэнтр Касцюкоўскага с/с Гомельскага района Гомельского округа Побач былі Касцюкоўскія хутары, 26 двароў, 143 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Інтэрнацыянал», працаваў вятрак. У Вял. Айч. вайну 142 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1343 жыхары. Размешчаны вучэбна-доследная гаспадарка, профессионально-техническое училище № 179, фабрыка швейных вырабаў, начальная школа, клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой на 3 далучаецца кароткая прамалінейная вуліца, на У — завулак. Забудова двухбаковая, у асноўным драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма бел. жывапісца П.Н.Гаўрыленкі, аднаго з кіраўнікоў і арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну Ф.Н.Гаўрыленкі (быў камандзірам партыз. брыгады імя М.І.Калініна Вілейскай вобл.), парт. і дзярж. дзеяча, засл. работніка культуры БССР і аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну І.Ф.Клімава [быў першым сакратаром Вілейскага падп. абкома КП(б)Б, пасля вайны — нам. старшыні Савета Міністраў БССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР].

КЛІМАУКА — вёска і чыг. станцыя на лініі Гомель—Чарнігаў, у Прыбыткаўскім с/с, за 14 км на Пд ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 366 гаспадарак, 876 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 0,4 км на У ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. Пад 1773 г. пазначана як сяло ў Вуцьеўскім царк. прыходзе. 3 1775 г. ўладанне фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, цэнтр Клімаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1776 г. 349 рэвізскіх душ. У 1811 г. 89 двароў. Н.П.Румянцаўу 1-й чвэрці 19 ст. пабудаваў шклозавод, на якім вырабляліся посуд і цэсарскае шкло. 3 1834 г. ў валоданні фельдмаршала графа Паскевіча, 94 двары, 587 жыхароў. Вяскоўцы жылі ў вял. беднасці. Запазычанасць памешчыку сялян Клімаўскай эканоміі складала ў 1834 г. 37 032 руб. У 1886 г. 118 двароў, 771 жыхар, вятрак, школа. Паводле перапісу 1897 г. 218 двароў, 1278 жыхароў. У 1909 г. 1530 жыхароў, 1558 дзес. зямлі, царква, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 303 двары, паштовы пункт, начальная школа, лавка. У былым фальварку дзейнічалі сельскохозяйственная арцель, 3 кузні, вятрак, конная крупарушка. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Клімаўскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю ў 1930 г. чыг. Гомель—Чарнігаў пачала дзейнічаць чыг. станцыя. У 1931 г. арганізаваны калгас «Перамога», працавалі бандарна-кошыкавая майстэрня, кузница. У Вял. Айч. вайну 10.10.1943 г. вызвалена ад ням. акупантаў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 224 жыхары з вёсак Клімаўка, Каравышань, Цагельня, памяць аб якіх ушаноўвае стэла, пастаўленая ў 1968 г. ў скверы, ля клуба. Паводле перапісу 1959 г. 888 жыхароў. Цэнтр эксперыментальнай базы «Гомельская». Размешчаны сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, аддз. сувязі, дзіцячы сад, фельдшерско-акушерский пункт, сталовая, 2 магазіны, лазня. Планіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ і злучаных дарогай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнагатыпу. Радзіма ген.-м. танкавых войск КП.Суляйкова і доктара гіст. навук, праф. У.Н.Сідарцова.

КЛІМАУСКІ — пасёлак у Яромінскім с/с, за 9 км ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель); на 3 і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Побач аўтадарога Пыхань—Гомель. 22 гаспадаркі, 37 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядомы з пач. 20 ст. У 1909 г. фальварак, 20 жыхароў, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. У 1926 г. 30 двароў, 137 жыхароў, у Касцюкоўскім с/с Гомельскага района Гомельского округа У 1930 г. створаны калгас «Перамога», працавалі вятрак, конная крупарушка. У Вял. Айч. вайну 13 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 186 жыхароў. У складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Яроміна). Планіровачна складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

КРАСНАЕ — вёска, цэнтр Красненскага с/с, за 3 км на 3 ад Гомеля, на р. Рандаўка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па акружной дарозе і дарогах, якія адыходзяць ад Гомеля. 1226 гаспадарак, 3788 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв., уладанне Чартарыйскіх. У 1764 г. рус. войскі на чале з генералам Маславым выслалі старавераў, якія тут жылі, у аддаленыя раёны Расіі. Але ў хуткім часе слабада пачала зноў засяляцца. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1795 г. 325 жыхароў, у Беліцкім пав. У 1779 г. збудавана драўляная Успенская царква, уладанне графа Румянцава-Задунайскага. У 1811 г. 60 двароў, 211 жыхароў мужчынскага полу. 3 1834 г. ва ўладанні фельдмаршала графа Паскевіча, 86 двароў, 525 жыхароў, у Яромінскай вол. У 1850 г. адкрыта нар. вучылішча (у 1889 г. 69 вучняў). У 1883 г. 122 двары, 682 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 174 двары, 923 жыхары, хлебазапасны магазін, у Пакалюбіцкай вол. Гомельского пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 184 двары, 1229 жыхароў, 1418 дзес. зямлі. У 1926—27 гг. і з 1948 г. цэнтр Красненскага с/с Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «1 Мая», працавалі 2 ветракі і кузница. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў 1943 г. часткова спалілі вёску і загубілі 14 жыхароў. У баях каля вёскі восенню 1943 г. загінулі 258 воінаў і 5 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў скверы, каля будынка праўлення калгаса). Вызвалена 26.11.1943 г. 4-й Бежыцкай імя А.В.Суворава стралковай дывізіяй. 107 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1259 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучаны пасёлкі Громкі, Светлы, Камунар. Цэнтр калгаса «Перамога». Размешчаны камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, библиотека, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддз. сувязі, сталовая, 4 магазіны, лазня. 3 28.5.1981 г. ў школе дзейнічае краязнаўчы музей. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з 3 далучаюцца 3 вуліцы, злучаныя 2 завулкамі. На У ад акружной дарогі — адасоблены ўчастак забудовы (кароткая, прамалінейная вуліца з Пд далучаецца да крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнагатыпу. Радзімазасл. механізатара Беларусі В.Д.Белянкова. У Красненскі с/с уваходзілі: вёскі Верхні Брылёў (да 1948 г.), Ніжні Брылёў (да 1961 г.), Новая Мільча, Брылёва (да 1983 г.); пасёлкі Громкі, Камунар, Светлы (да 1962 г.; не існуюць).

КРАСНЫ — пасёлак у Грабаўскім с/с, за 6 км ад чыг. ст. Дзікалавка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 35 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Рэўтак (прыток р. Церуха). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча—Гомель. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 18 двароў, 100 жыхароў, у Грабаўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 12 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 86 жыхароў. У складзе саўгаса «Зара» (цэнтр — в. Грабаўка). Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

КРАСНЫ БАГАТЫР - пасёлак у Красненскім с/с, за 2 км на 3 ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Гомеля. 57 гаспадарак, 158 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 14 двароў, 69 жыхароў, у Красненскім с/с Гомельскага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 116 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 4 пасялкоўцы загінулі на фронце. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Краснае). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

КРАЎЦОЎКА — вёска ў Цярухскім с/с, за 8 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 35 км на Пд ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 132 гаспадаркі, 278 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв., уладанне Чартарыйскіх. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. 36 двароў, 234 жыхары. 3 1776 г. ўладанне фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1816 г. 53 двары, 234 жыхары, у складзе Клімаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1834 г. 74 двары, 458 жыхароў. У 1864 г. адкрыта нар. вучылішча. У 1886 г. 118 двароў, 648 жыхароў хлебазапасны магазін, вадзяны млын. У 1893 г. пабудавана драўляная Троіцкая царква. Паводле перапісу 1897 г. 174 двары, 1026 жыхароў, царква, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 г. 185 двароў, 1142 жыхары, 2084 дзес. зямлі, у Маркавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 247 двароў, 1228 жыхароў аддз. спажывецкай кааперацыі, паштовы пункт, начальная школа. Непадалёку быў пасёлак Новая Краўцоўка, 13 двароў, 65 жыхароў. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Краўцоўскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага районов Гомельского округа (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «4-ы Заключны», працавалі вадзяны млын і кузница. У 1940 г. 303 двары. У вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 300 двароў і загубілі 4 жыхары. Вызвалена 28.9.1943 г. 127 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 810 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Сож». Размешчаны фельдшерско-акушерский пункт, библиотека, магазін, Дом культуры. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой з Пн далучаецца прамалінейная кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніка Беларусі Ц.Т.Свістунова.

КУРАЧЭНКАЎ - пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 14 км ад чыг. ст. Лазурайоная (на лініі Жлобін—Гомель), 21 км на ПнЗ ад Гомеля; на Пд меліярацыйны канал, злучаны з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Уваравічы— Гомель. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2004 г.). Заснаваны ў пач. 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 67 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Аздзеліна). Будоўля драўляная сядзібнага тыпу.

КУРГАНЫ — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 18 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 25 км на 3 ад Гомеля. Побач аўтадарога Жлобін—Гомель. 33 гаспадаркі, 68 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб. актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. 50 двароў, 279 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 25 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 177 жыхароў. У складзе калгаса імя А.В.Суворава (цэнтр — в. Целяшоўская Рудня). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

КУСТАРНЫ — пасёлак у Цярухскім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 27 км на Пд ад Гомеля, на р. Пясошанька (прыток р. Церуха). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 7 гаспадарак, 10 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 15 двароў, 76 жыхароў, у Песачнабудскім с/с Насовіцкага района Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 28.9.1943 г. вызвалены ад ням. акупантаў. Паводле перапісу 1959 г. 70 жыхароў. У складзе саўгаса «Сацыялізм» (цэнтр — в. Церуха). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу.

КУТЫ — пасёлак у Цярэшкавіцкім с/с, за 6 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 7 км на Пд ад Гомеля; на Пд і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 19 гаспадарак, 40 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 17 двароў, 75 жыхароў, у Скітоцкім с/с Дзятлавіцкага района Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 42 жыхары. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з кароткай, дугападобнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ЛАПАЦІНА - вёска ў Пакалюбіцкім с/с, за 2 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель), 5 км на Пн ад Гомеля, на аўтадарозе Востраў— Гомель. 266 гаспадарак, 772 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1798 г. 366 жыхароў, у складзе Багуслаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка, ва ўладанні фельдмаршала графа П.А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1816 г. 96 двароў, 481 жыхар. У 1834 г. 121 двор, 638 жыхароў. У1885 г. 134 двары, 782 жыхары. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 210 двароў, 865 жыхароў, школа граматы. У 1909 г. 213 двароў, 1286 жыхароў, 1683 дзес. зямлі, царк.-прыходская школа, млын, у Пакалюбіцкай вол. Гомельского пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 391 двор, 1820 жыхароў, паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Лапацінскага с/с Гомельскага района Гомельского округа У 1929 г. арганізаваны калгас «Лапаціна», працаваў вятрак. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў 1943 г. часткова спалілі вёску. Вызвалена 26.11.1943 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 179 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае скульптурайоная кампазіцыя, пастаўленая ў 1967 г. каля школы. Паводле перапісу 1959 г. 977 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучаны пас. Громавы. Цэнтр калект.-далявой гаспадаркі «Лапацінская». Размешчаны сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, 2 магазіны, лазня, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой з Пн далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, пераважна драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма бел. гісторыка, доктара гіст. навук А.Т.Нятылькіна.

ЛЯДЦЫ — пасёлак у Цярухскім с/с, за 2 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 36 км на Пд ад Гомеля, на р. Нямыльня (прыток р. Сож); побач дзярж. мяжа з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка — Гомель. 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 36 двароў, 98 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 31 двор. 4 пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 131 жыхар. У складзе саўгаса «Сацыялізм» (цэнтр — в. Церуха). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

МАКАУЕ — вёска ў Чарацянскім с/с, за 43 км на ПдУ ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель— Чарнігаў), на р. Церуха (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясцовай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 193 гаспадаркі, 469 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з канца 18 ст. як сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Паводле прывілея караля Аўгуста III ад 5.3.1762 г. ў валоданні Фашчаў. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1848 г. 232 жыхары, у Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У 1862 г. 1420 дзес. зямлі, вадзяны млын, сукнавальня, піцейны дом. У 1882 г. 133 двары, 740 жыхароў, цагельня, вятрак, хлебазапасны магазін. У выніку пажару 4.5.1893 г. згарэла 76 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 185 двароў, 1080 жыхароў, лавка, у Макаравіцкай вол. Гомельскага пав. У 1909 г. 215 двароў, 1357 жыхароў, 2663 дзес. зямлі, школа (у 1907 г. 62 вучні), млын. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Макаўскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага районов Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Асветнік», працавалі 3 ветракі, крупарушка, кузница. У 1940 г. 238 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. карнікі спалілі 177 двароў, загубілі 10 жыхароў. Вызвалена 27.9.1943 г. 110 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 682 жыхары. Цэнтр калгаса «Першамайскі». Размешчаны начальная школа, клуб, библиотека, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, 3 магазіны, сталовая, лазня, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой перпендыкулярна далучаюцца 2 вуліцы (з ПнУ і ПдЗ). Забудавана двухбакова новая вуліца (105 мураваных дамоў катэджнага тыпу), дзе размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

МАЛІНАЎКА — пасёлак у Цярэніцкім с/с, за 23 км на 3 ад Гомеля, на р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 8 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 28 двароў, 135 жыхароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 12 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 57 жыхароў. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Цярэнічы). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі.

МАЛІНАУКА — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 12 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 25 км на 3 ад Гомеля; на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Гомель—Жлобін. 14 гаспадарак, 17 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 20 двароў, 119 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 19 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 143 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоная плошча» (цэнтр в. Целяшы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

МАНЕЕЎ — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 8 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 18 км на ПнЗ ад Гомеля. Побач аўтадарога Уваравічы—Гомель. 4 гаспадаркі, 13 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. як хутар у Рудзянецкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 13 двароў, 66 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельскай акругі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас, працавала цагельня. Паводле перапісу 1959 г. 45 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Аздзеліна). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

МАРКАВІЧЫ — вёска, цэнтр Маркавіцкага с/с, за 4 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 40 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Быкоўка (прыток р. Нямыльня) і аўтадарозе Будзішча—Гомель. 367 гаспадарак, 887 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ, велікакняжацкая ўласнасць. Упершыню ўпамінаецца ў 1562—71 гг. у матэрыялах аб удакладненні межаў паміж ВКЛ і Чарнігаўскім княствам. У 1640-х г. паводле інвентару Гомельского староства сяло, 6 дымоў, 11 валоў, 11 коней. У 1729 г. пабудавана драўляная Свята-Міхайлаўская царква. У сяле размяшчалася мытня. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1791 г. замест састарэлага пабудаваны новы драўляны будынак царквьь У 1798 г. 845 жыхароў. У 1820 г. адкрыта школа. Цэнтр Маркавіцкай вол. (да 9.5.1923 г.) Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай, з 26.4.1919 г. Гомельскай губ. У склад воласці ў 1890 г. ўваходзілі 16 сяліб з агульнайколькасцюў 1452 двары. 3 1776 г. ва ўладанні графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — графа І.Ф.Паскевіча. У 1816 г. 150 двароў, у складзе Мікалаеўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1822—25 гг. замест старой драўлянай збудавана мураваная царква (арх. Дж.Кларк). Дзейнічала царк.-пры¬ходская школа. У 1834 г. 183 двары, 1130 жыхароў. У вясковым нар. вучылішчы ў 1856 г. навучаліся 32 хлопчыкі, у 1867 г. 52 хлопчыкі і 7 дзяўчынак. У 1875— 78 гг. засн. 3 крупарушкі. У 1882 г. 273 двары, 1575 жыхароў, 5 ветракоў, 20 лавак, 2 заезныя двары, царква. Паводле перапісу 1897 г. 361 двор, 2087 жыхароў, царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. У 1914 г. пабудаваны 2-павярховы школьны будынак. У 1909 г. 483 двары, 3995 жыхароў 4411 дзес. зямлі. У 1926 г. дзейнічалі паштовы пункт, начальная школа, аддз. спажывецкай кааперацыі, изба-читальня, дрэваапрацоўчая арцель. 3 8.12.1926 г. цэнтр Маркавіцкага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага, з 25.12.1962 г. Добрушскага, з 18.1.1965 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», працавалі 2 ветракі, конная крупарушка, кузница, ганчарная арцель. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску загінулі 69 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўн.-ўсх. ускраіне). Вызвалена 27.9.1943 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 164 землякі, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1968 г. каля клуба. Паводле перапісу 1959 г. 1287 жыхароў. Цэнтр калгаса «Чырвоны сцяг». Размешчаны швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, амбулаторыя, аптэка, дзіцячы сад, аддз. сувязі, сталовая, 3 магазіны, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, перакрыжаванай на 3 кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 г. пабудавана 106 мураваных катэджнага тыпу дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху ў Вял. Айч. вайну ў Магілёўскай вобласці П.С.Новікава (быў камісарам Круглянскай ваенна-аператыўнай групы) і бел. паэтэс Т.В.Мельчанка і Т.В.Цыганковай. У склад Маркавіцкага с/с уваходзіў да 1974 г. пас. Керамік (не існуе).

МАСЦІШЧА — пасёлак у Пакалюбіцкім с/с, за 8 км на Пн ад Гомеля; на зах. ускраіне меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Востраў—Гомель. 59 гаспадарак, 139 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 45 двароў, 221 жыхар, у Лапацінскім с/с. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1939 г. да пасёлка далучаны пас. Арол. У 1940 г. 53 двары, 330 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 г. ням. акупанты спалілі 51 двор і загубілі 1 жыхара. Паводле перапісу 1959 г. 258 жыхароў. У складзе калект.-далявой гаспадаркі «Лапацінская» (цэнтр — в. Лапаціна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма Героя Социалистического Труда Л.В.Шапавалавай.

МЕЖЫ — пасёлак у Даўгалескім с/с, за 20 км ад чыг. ст. Шчэрбаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 27 км на ПдЗ ад Гомеля; на Пд, У і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Дняпро, на 3 мяжуе з лесам (урочышча Межы). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Міхалькі— Калінкавічы—Гомель. 7 гаспадарак, 10 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 37 двароў, 213 жыхароў, паштовы пункт, у Карналінскім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 5 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 119 жыхароў. У складзе саўгаса «Мірны» (цэнтр — в. Міхалькі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі.

МІКОЛЬСК — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 8 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 18 км на 3 ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож); на Пн меліярацыйныя каналы, на У мяжуе з лесам. 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб. актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У1926 г. 23 двары, 120 жыхароў, ва .Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 27 двароў, 145 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі пасёлак і загубілі 2 жыхары. 6 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 67 жыхароў. У складзе калгаса «Чырвоная плошча» (цэнтр — в. Целяшы). Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

МІРНЫ (да 23.5.1962 г. Сталіна) -пасёлак у Даўгалескім с/с, за 10 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы— Гомель), 20 км на ПдЗ ад Гомеля; на У меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Сож (прыток р. Дняпро). Побач аўтадарога Міхалькі—Калінкавічы—Гомель. 28 гаспадарак, 64 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 4 пасялкоўцы загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Мірны» (цэнтр — в. Міхалькі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

МІХАЙЛАЎСК - пасёлак у Шарпілаўскім с/с, за 29 км на ПдЗ ад Гомеля; вакол меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Дняпро. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Гута—Гомель. 25 гаспадарак, 44 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 19 двароў, 99 жыхароў, у Аб'яднана-пасялковым с/с Дзятлаўскага района Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Іскра Ільіча», працавалі 2 кузні. Паводле перапісу 1959 г. 195 жыхароў. У складзе саўгаса «Міжрэчча» (цэнтр — в. Шарпілавка). Планіровачна складаецца з дугападобнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу.

МІХАЛЬКІ — вёска ў Даўгалескім с/с, за 28 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 30 км на ПдЗ ад Гомеля; на У і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Дняпро, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па аўтадарозе, якая звязвае вёску з аўтадарогай Калінкавічы—Гомель. 234 гаспадаркі, 642 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяліба ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Упершыню ўпамінаецца ў 1526—31 гг. у матэрыялах аб удакладненні межаў паміж ВКЛ і Чарнігаўскім княствам. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. Уладальніца маёнтка Міхалькі памешчыца Валадзьковічава мела ў 1853 г. 14 384 дзес. зямлі, піцейны дом, вятрак, вінакурны, цагельны і дзягцярны заводы. Пазней маёнткам валодала памешчыца Хамяноўская. У 1873 г. засн. смалакурны, а ў 1876 г. — цукровы заводы. У 1885 г. 73 двары, 505 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 110 двароў, 735 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, кузница, вінная лавка, карчма, у Дзятлаўскай вол. Гомельскагапав. Магілёўскай губ. Дзейнічала нар. вучылішча (у 1907 г. 62 вучні). У 1909 г. 124 двары, 842 жыхары, 943 дзес. зямлі, у маёнтку, які належаў сял. зямельнаму банку, — 1138 дзес. зямлі. У 1926 г. 191 двор, 1090 жыхароў, паштовы пункт, начальная школа, изба-читальня. 3 8.12.1926 г. да 16.5.1957 г. цэнтр Міхалькоўскага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «1 Жніўня», праца¬валі кузница і ваўначоска. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да чэрв. 1942 г. дзейнічала патрыятычнае падполле пад кіраўніцтвам У.Ф.Марозава, М.Я.Мацвеенкі і К.В.Бурага. Падпольшчыкі мелі сувязь з Гомельскім падполлем. Патрыёты спалілі 11 мастоў падарвалі аўтамашыну, знішчылі 12 км тэлефоннай сувязі, 11 ням. салдат. Акупанты арыштавалі 20 падпольшчыкаў і закатавалі іх. У ліст. 1943 г. ням. карнікі спалілі 58 двароў і загубілі 19 жыхароў. 68 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1948 г. начальная школа ператворана ў 7-гадовую. Паводле перапісу 1959 г. 349 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Мірны». Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад. фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны, лазня. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з У далучаецца кароткая вуліца. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу. Частку вёскі займае ўзведзеная ў 1987—90 гг. новая мураваная забудова (100 дамоў катэджнага тыпу), дзе размясціліся перасяленцы з Кармянскага района, забруджанага радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

МІЧУРЫНСКІ (да 1963 г. Трэці Пасёлак) — пасёлак у Красненскім с/с, за 1 км ад паўн. ускраіны Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Гомеля. 881 гаспадарка, 2535 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцаш з суседніх вёсак. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Хуткі рост пасёлка абумоўлены размяшчэннем тут жыхароў, якія працавалі ў Гомелі. Цэнтр калект. сельскохозяйственная прадпрыемства «Брылёў». Размешчаны сярэдняя школа, Палац культуры, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, сталовая, швейная і шавецкая майстэрні, 2 магазіны. Планіроўка квартальная, забудова пераважна драўляная.

МОЛАДЗЬ — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 11 км на ПнЗ ад Гомеля; на У, Пн і 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Рагі— Балынавік. 13 гаспадарак, 20 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 17 двароў, 97 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1930 г. пасялкоўцы ўступі9лі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 93 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоны маяк» (цэнтр — в. Рагі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

МУРАЎЧЫ — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 15 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 25 км на 3 ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож). Побач аўтадарога Жлобін—Гомель. 3 гаспадаркі, 7 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. як хутар у Гомельскім пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 18 двароў, 98 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У пач. 1930-х гадоў пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 7 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 47 жыхароў. У складзе калгаса «Чырвоная плошча» (цэнтр — в. Целяшы). Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

МЯДЗВЕДЖЫ ЛОГ - пасёлак ва УлукаўскГм с/с, за 10 км на У ад Гомеля; на У меліярацыйны канал, на Пд мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Добруш—Гомель. 34 гаспадаркі, 72 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. У 1926 г. 15 двароў, 75 жыхароў, у Галавінскім с/с Гомельского района Гомельского округа У 1940 г. 29 двароў, 110 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак. Паводле перапісу 1959 г. 157 жыхароў. У складзе саўгаса «Бя¬розкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

МЯДЗВЕДЗІЦА - пасёлак у Шарпілаўскім с/с, за 35 км на ПдЗ ад Гомеля; на У меліярацыйны канал, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Гута—Гомель. 5 гаспадарак, 6 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 5 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 71 жыхар. У складзе саўгаса «Міжрэчча» (цэнтр — в. Шарпілавка). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі.

НАГОРНАЕ — пасёлак у Даўгалескім с/с, за 24 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 33 км на ПдЗ ад Гомеля; на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы— Гомель. 21 гаспадарка, 44 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на б. памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 60 жыхароў. Размешчана сельгаспрадпрыемства «Нагорнае» навукова-вытворчага аб'яднання «Ратон». Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі.

НОВАЯ БУДА - вёска ў Прыбарскім с/с, за 2 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 10 км на 3 ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож); на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 131 гаспадарка, 314 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік канца 10 — пач. 12 ст. (каля 30 насыпаў, 2 км на У ад вёскі) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1798 г. 84 г. 84 жыхары, ва ўладанні фельдмаршала, графа П.А.Румянцава-Задунайскага, у складзе Навікоўскай эканоміі Гомельского маёнтка. У 1834 г. 19 двароў, ва ўладанні фельдмаршала, графа І.Ф.Паскевіча. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 193 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1909 г. 32 двары, 237 жыхароў, 322 дзес. зямлі, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ.. У 1926 г. 67 двароў, 361 жыхар, у Прыбарскім с/с. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны будаўнік», працавала кузница. У Вял. Айч. вайну 25 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 509 жыхароў. У складзе гаспадаркі СПТУ-185. Ёсць магазін, клуб. Планіровачна складаецца з 2 амаль паралельных паміж сабой злучаных 2 завулкамі вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ. Забудавана двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

НОВАЯ БУХАЛАВКА - вёска ў Цярэшкавіцкім с/с, за 12 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 14 км на Пд ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 24 гаспадаркі, 31 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. 8 двароў, 42 жыхары, у Дзятлаўскай вол. Гомельского пав. У 1909 г. 52 жыхары, 172 дзес. зямлі. У 1926 г. вёска, 43 двары, 213 жыхароў, паштовы пункт, у Скітоцкім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны баец», працаваў вятрак. У Вял. Айч. вайну 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 178 жыхароў. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна склада¬ецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

НОВАЯ ГУТА — вёска ў Цярухскім с/с, за 10 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 33 км на Пд ад Гомеля; на 3 пойма р. Сож (прыток р. Дняпро). Побач аўтадарога Старыя Ярылавічы—Гомель. 702 гаспадаркі, 2159 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з в. Студзёная Гута. У 1926 г. 16 двароў, 72 жыхары, паштовы пункт, у Студзенагуцкім с/с Дзятлаўскага района Гомельскай акругі. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 24 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 248 жыхароў. У складзе саўгаса «Сож» (цэнтр — в. Краўцоўка). Размешчаны пансіянат «Залатыя пяскі» Гомельскага прамбуда, сярэдняя школа, библиотека, амбулаторыя, дзіцячы сад, Дом культуры, аддз. сувязі. Планіроўка квартальная. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу.

НОВАЯ МІЛЬЧА - вёска ў Красненскім с/с, за 3 км ад зах. ускраіны Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Гомеля. 251 гаспадарка, 794 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як слабада ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв., засн. перасяленцамі з в. Старая Мільча (з 1983 г. ў межах Гомеля). После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1776 г. 29 двароў. У 1788 г. 153 жыхары, уладанне фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага. У 1816 г. 59 двароў, 224 жыхары, у складзе Навікоўскай эканоміі Гомельскага маёнтка Румянцавых, у Гомельскай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ. У 1834 г. 80 двароў, 522 жыхары, ва ўладанні фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1881 г. 154 двары, 707 жыхароў, хлебазапасны магазін, млын, лавка, у 1909 г. — стараверчая царква. У 1926 г. 255 двароў, 1235 жыхароў, паштовае аддз., школа. У 1929 г. арганізаваны калгас «Авангард», працаваў вятрак. 3 1931 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Новамільчанскага, потым Мільчанскага с/с. У Вял. Айч. вайну 26.11.1943 г. вызвалена ад ням. акупантаў. 77 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1426 жыхароў. Цэнтр Гомельскай птушкафабрыкі. Размешчаны павільён раённага камбіната бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, клуб, библиотека, дзіцячы сад, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. Планіроўка квартальная, забудова мураваная і драўляная. Радзіма кавалера ордэнаў Славы 3-х ступеней В.Дз.Вятошкіна і бел. мастака В.К.Жыхарава.

НОВЫЯ ДЗЯТЛАВІЧЫ - вёска ў Дзятлавіцкім с/с, за 27 км на Пд ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро); на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Гута—Гомель. 93 гаспадаркі, 176 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як маёнтак у Беліцкім пав. Магілёўскай губ. Гаспадар маёнтка памешчыца К.І.Радчанка валодала ў 1833 г. 4589 дзес. зямлі. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 99 двароў, 560 жыхароў, маслабойня. Побач была сядзіба. У 1909 г. 113 двароў, 770 жыхароў, 1205 дзес. зямлі, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Побач былі 2 аднайменныя фальваркі, 7 жыхароў, 598 дзес. зямлі. У пач. 1920-х г. вяскоўцы засн. пасёлкі Леніна і Рыкава, якія паздней былі далучаны да вёскі. У 1926 г. 179 двароў, 929 жыхароў, паштовы пункт, школа. У лютым 1*930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Навадзятлавіцкага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага района Гомельского округа У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску вызначыўся малодшы сяржант А.Я.Валогін (удастоены звання Героя Сав. Саюза). 83 вяскоўцы загінулі на фронце. У 1955 г. да вёскі далучаны пас. Чарнічны. Паводле перапісу 1959 г. 644 жыхары. У складзе калект.-далявой гаспадаркі «Дзятлавічы» (цэнтр — в. Старыя Дзятлавічы). Размешчаны 9-гадовая школа, клуб, библиотека, комплексны прыёмны пункт, фельдшерско-акушерский пункт, участковая бальніца, лазня. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой на Пд далучаюцца 3 кароткія, паралельныя паміж сабой мерыдыянальныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

НОВЫЯ ЦЯРЭШКАВІЧЫ - вёска ў Цярэшкавіцкім с/с, за 13 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 22 км на Пд ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 85 гаспадарак, 182 жыхары (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 0,7 км на У ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло ва ўладанні памешчыкаў В.Клімовіча, А.Серафімовіча, А.Ржэцкай. 3 сярэдзіны 19 ст. дзейнічала пераправа цераз Сож грузападымальнасцю да 150 пудоў. Будаваліся рачныя судны (бярлінцы). У 1877 г. і 1879 г. заснаваны 3 цукровыя заводы і цагельня. Вясковыя дзеці вучыліся ў школе граматы. Паводле перапісу 1897 г. 117 двароў 694 жыхары, 2 вадзяныя млыны, 2 сукнавальні, 2 кузні, лавка, карчма, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Школа граматы была ператворана ў нар. вучылішча (у 1907 г. 64 вучні). У 1909 г. 125 двароў, 1024 жыхары, 2139 дзес. зямлі. У 1926 г. 157 двароў, паштовае аддз., 4-гадовая школа. 3 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Новацярэшкавіцкага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага района Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Іскра», працавалі вадзяны млын, кузница. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 84 двары, загубілі 12 жыхароў. 28.9.1943 г. 19-ы стралковы корпус сходу фарсіраваў р. Сож і на наступны дзень вызваліў вёску. У гэтай аперацыі вызначыўся сапёр С.А.Самародаў, які пад варожым агнём на чале групы сапёраў аднавіў пашкоджаны мост (удастоены звання Героя Сав. Саюза). 45 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 346 жыхароў. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Размешчаны фельдшерско-акушерский пункт і клуб. Планіровачна складаецца з працяглай дугападобнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

НЯКРАСАВА (да 1938 г. Хлусы) -пасёлак у Даўгалескім с/с, за 14 км ад чыг. ст. Чыжоўка (на лініі Калінкавічы— Гомель), 25 км на ПдЗ ад Гомеля; вакол меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Дняпро. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Міхалькі— Калінкавічы—Гомель. 7 гаспадарак, 8 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 6 двароў, 32 жыхары, у Міхалькоўскім с/с Дзятлавіцкага района Гомельскай акругі. У1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У1940— 41 гг. у пасёлак перасялілася частка жыхароў пас. Белы Бераг (не існуе). У Вял. Айч. вайну 7 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе саўгаса імя А.М. Горкага (цэнтр — в. Даўгалессе). Забудова бессістэмная, драўляная, сядзібнага тыпу.

НЯКРАСАЎ (да 1938 г. Гразючка) -пасёлак у Шарпілаўскім с/с, за 31 км на Пд ад Гомеля; на У пойма р. Сож, на Пд, Пн і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Гута—Гомель. 12 гаспадарак, 19 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 4 двары, 21 жыхар, у Шарпілаўскім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1939— 40 гт. у пас. Някрасаў перасялілася час¬тка жыхароў пас. Белы Бераг (з 1941 г. не існуе). Паводле перапісу 1959 г. 107 жыхароў. У складзе саўгаса «Міжрэчча» (цэнтр — в. Шарпілавка). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана рэдка драўлянымі сял. сядзібамі.

ПАДДАБРАНКА - вёска ў Маркавіцкім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 44 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Нямыльня (прыток р. Сож); побач дзярж. мяжа з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Будзішча—Гомель. 34 гаспадаркі, 70 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 1809 г. як слабада ў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. Пазней у падпарадкаванні гаспадароў Гомеля. Была прадмесцем сяла Дабранка (размешчанага непадалёку ў Чарнігаўскай вобл. Украіны). У 1808 г. 611 жыхароў. 3 1874 г. мястэчка, дзейнічалі цагельня, майстэрня па апрацоўцы скур. 3 1878 г. працавалі 2 крупарушкі. Паводле перапісу 1897 г. 203 двары, 1364 жыхары, 4 школы, 2 гарбарныя заводы, 2 крупарушкі, 38 лавак, пастаялы двор, карчма. Па найму памешчыка вяскоўцы займаліся таксама лесараспрацоўкай. У 1905—06 гг. жыхары часта выказвалі свае незадавальненні дзеяннямі мясцовых улад і памешчыка. У 1909 г. 1597 жыхароў, у Маркавіцкай вол. Гомельского пав. Магілёўскай губ. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. і з 27.9.1938 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Паддабранскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага районов Гомельскай акругі. Пераважную частку жыхароў складала яўрэйскае насельніцтва (у 1926 г. 92,4%). 30.12.1927 г. ў сувязі з аднясеннем вёскі да катэгорыі мястэчка і стварэннем местачковага савета сельсавет быў ліквідаваны, а 27.9.1938 г. адноўлены, бо Паддабранка была зноў аднесена да населеных пунктаў сельскага тыпу. Дзейнічалі начальная школа, изба-читальня, бальніца, аддз. спажывецкай кааперацыі, скураная майстэрня, 9 разоў у год праводзіліся кірмашы. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны рассвет», працавалі шавецкая і кравецкая арцелі, конная крупарушка, вятрак. У Вял. Айч. вайну 98 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 227 жыхароў. У складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Маркавічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, паралельна да якой на Пн размешчаны 2 кароткія вуліцы з аднабаковай забудовай. Жылыя дамы пераважна драўляныя сядзібнага тыпу.

ПАКАЛЮБІЧЫ - вёска, цэнтр Пакалюбіцкага с/с, за 2 км на ПнУ ад Гомеля, на аўтадарозе Ветка—Гомель; на У меліярацыйныя каналы. 1057 гаспадарак, 3204 жыхары (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча 2-га ст. да н.э. — 2 ст. н.э. зарубінецкай культуры (за 2 км на 3 ад вёскі) сведчыць пра засяленне тутэйшых месц з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ, на тракце Рагачоў—Гомель, ва ўладанні Чартарыйскіх. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. Уваходзіла ў склад Багуслаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка генерал-фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, потым — яго сыноў. У 1798 г. 443 жыхары. Для Румянцавых была любімым месцам летняга адпачынку. У 1811 г. пабудавана мураваная Мікіцінская царква, з 1924 г. дзейнічала царк.-прыходская школа, для якой у 1825 г. ўзведзены ўласны будынак. У 1834 г. 168 двароў, 863 жыхары, уладанне фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. Была цэнтрам воласці (да 9.5.1923 г.) у Беліцкім, з 1852 г. Гомельскім пав. Магілёўскай, з 26.4.1919 г. Гомельскай губ. У склад воласці ў 1890 г. ўваходзіла 16 населеных пунктаў з агульнай колькасцю 1611 двароў. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У вясковым нар. вучылішчы ў 1889 г. 60, у 1902 г. - 90 вучняў. На Мінскай выставе па садавод¬стве і агародніцтве школа ў 1908 г. атрымала пахвальны ліст. Цяжкім для вяскоўцаў быў 1893 г., калі 20 чэрв. згарэлі 29 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 236 двароў, 1111 жыхароў, вінная лавка, карчма. У 1909 г. 248 двароў, 1738 жыхароў, 2038 дзес. зямлі, лячэбны пакой, млын, пры нар. вучылішчы меліся пасека для навучання пчалярству. У 1926 г. 343 двары, 1813 жыхароў, паштовы пункт, начальная школа, лавка. 3 8.12.1926 г. цэнтр Пакалюбіцкага с/с Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі торфараспрацоўчая арцель, цагельня (1930 г.), кузница (1931 г.), вятрак. У 1939 г. да вёскі далучаны пасёлкі Будзённы і Саколін. У Вял. Айч. вайну каля вёскі 13 — 19.8.1941 г. праходзіла лінія абароны Гомеля, якую ўтрымлівалі войскі 21-й арміі сумесна з 3 батальёнамі палка нар. апалчэння. Некалькі разоў вёска пераходзіла з рук у рукі. Ням. акупанты ў кастр. 1941 г. спалілі вёску, а 6.11.1941 г. загубілі 12 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму каля Дома культуры). Сям'я Г.П.Аляксейчанкі схавала ў сябе 12 параненых апалчэнцаў, а пасля выздараўлення вывела іх у лес, да партызан. Цяжкія баі тут адбываліся 26.11.1943 г. пры вызваленні вёскі ад ням. акупантаў. Загінулі 518 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 294 землякі, памяць аб якіх ушаноўваюць скульпт. кампазіцыя і пліта з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1967 г. ў скверы. Паводле перапісу 1959 г. 2477 жыхароў. Цэнтр калгаса імя У.ГЛеніна. Размешчаны камбінат бытавога абслугоўвання, млын, сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, нар. музей, библиотека, амбулаторыя, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, 5 магазінаў, лазня, дзіцячы сад. Калгасны хор у 1986 г. атрымаў званне народнага. Дзейнічае нар. музей баявой і працоўнай славы. Планіровачна складаецца з 4 паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ. Да іх на Пн далучаюцца 2 паралельныя паміж сабой вуліцы. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма бел. пісьменніка І.К.Сяркова, засл. настаўніцы Беларусі КС.Малахавай, засл. работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Н.С.Скамарохавай. У склад Пакалюбіцкага с/с уваходзілі пасёлкі Арол, Саколін (да 1939 г.), Грамавы, Новікі (да 1962 г.), вёскі Прудок, Якубаўка (да 1957 г.), гар. пасёлкі Будзёнаўскі (да 1983 г.), Маяк (да 1997 г.) усе не існуюць.

ПАЛЯНА — пасёлак у Чонкаўскім с/с, за 3 км ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро). Побач аўтадарога Чонкі—Гомель. 91 гаспадарка, 198 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920 г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 29 двароў, 124 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 г. ням. акупанты спалілі 24 двары. 6 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 144 жыхары. У складзе падсобнай гаспадаркі «Чонкі» вытворчага аб'яднання «Крышталь» (цэнтр — в. Чонкі). Планіровачна складаецца з кароткай дугападобнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ПАПАНІН — пасёлак у Рудня-Марымонаўскім с/с, за 31 км на ПдЗ ад Гомеля; на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Міхалькі—Калінкавічы—Гомель. 36 гаспадарак, 61 жыхар (2004 г.). Засн. ў 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 223 жыхары. У складзе саўгаса імя В.А.Някрасава (цэнтр — в. Рудня-Марымонава). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ПАУДНЁВЫ (да 30.7.1964 г. Нехацяеўка) — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 6 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 12 км на ПнЗ ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Рагі—Балынавік. 19 гаспадарак, 36 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 18 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса «Чырвоны маяк» (цэнтр — в. Рагі). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ПЕРАМОГА — пасёлак ва Улукаўскім с/с, за 1 км ад чыг. ст. Іпуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 1 км на У ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Гомель—Добруш. 488 гаспадарак, 1423 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1920-х г. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Значная іх частка працавала ў Гомелі. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску і наваколле ў 1943 г. загінуў 161 воін (пахаваны ў брацкай магіле на ўсх. ускраіне). У складзе племзавода «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных вуліц блізкай да шыротнай арыентацьгі. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу.

ПЕРАХОД — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 13 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 21 км на 3 ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 8 гаспадарак, 15 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 23 двары, 131 жыхар, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 16 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 74 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоная плошча» (цэнтр — в. Целяшы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалшеннан, шыротнан вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ПІЯНЕР — пасёлак у Прыбарскім с/с, за 1 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 13 км на 3 ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 137 гаспадарак, 378 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 5 двароў, 30 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 291 жыхар. У складзе вучгаса СПТУ-185 (цэнтр — в. Прыбар). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ уздоўж чыгункі. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу.

ПЛЁСЫ — вёска ў Пакалюбіцкім с/с, за 3 км на У ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Гомеля. 24 гаспадаркі, 46 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі стаянка эпохі мезаліту (8—5-е тысячагоддзі да н.э., за 1,5 км на Пн ад вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага ракі) і стаянка эпохі неаліту (5—3-е тысячагоддзі да н.э., за 2 км на Пд ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як в. Плёсы ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1640-х г. паводле інвентару Гомельскага староства 4 дымы, уладанне царквы. Пад 1752 г. упамінаецца ў актах Гал. Літоўскага трыбунала. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. 3 1776 г. ва ўладанні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча, у складзе Багуслаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1864 г. 9 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 10 двароў, 128 жыхароў, у Гомельскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 17 двароў, 117 дзес. зямлі. У 1926 г. 30 двароў, 148 жыхароў, паштовы пункт, у Валатоўскім с/ с Гомельскага района Гомельского округа У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 120 жыхароў. У складзе калгаса імя У.ІЛеніна (цэнтр — в. Пакалюбічы). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены рэдка ўздоўж прасёлачнай дарогі.

ПРАКОПАЎКА - вёска ў Чарацянскім с/с, за 48 км на ПдУ ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў), на р. Церуха (прыток р. Сож) і аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 50 гаспадарак, 121 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ва ўладанні дваран Лісоўскіх, у Беліцкім пав. Магілёўскай губ. Гаспадар аднайменнага маёнтка валодаў у 1845 г. 1421 дзес. зямлі. У 1884 г. 34 двары, 177 жыхароў, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 50 двароў, 244 жыхары, у Маркавіцкай вол. Гомельскага пав. У1909 г. 258 жыхароў, школа, млын. У 1926 г. 71 двор, 395 жыхароў, паштовы пункт, начальная школа. Побач, у былым фальварку, дзейнічала насенная гаспадарка, 7 двароў, 76 жыхароў. 3 8.12.1926 г. да 20.9.1983 г. цэнтр Пракопаўскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага, з 25.12.1962 г. Добрушскага, з 18.1.1965 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ударнік», працавалі вятрак і кузница. У 1940 г. 86 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 79 двароў. Вызвалена 27.9.1943 г. У баях за вёску загінулі 97 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў скверы, каля школы). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 56 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае Курган Славы. Паводле перапісу 1959 г. 256 жыхароў. У складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — в. Макаўе). Размешчаны 9-гадовая школа, клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма бел. паэтэсы Н.Н.Шкляравай. Паблізу ёсць радовішча жалезняку.

ПРАЛЕТАРЫЙ - пасёлак у Красненскім с/с, за 2 км на 3 ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Гомеля. 51 гаспадарка, 135 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 26 двароў, 116 жыхароў у Красненскім с/с Гомельскага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 12 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 178 жыхароў. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Краснае). Прамалінейная вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ, забудавана драўлянымі сял. сядзібамі.

ПРАСВЕТ — пасёлак у Цярэніцкім с/с, за 26 км на ПнЗ ад Гомеля; на Пд канава Красная, злучаная з р. Уза (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 47 гаспадарак, 82 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 46 двароў, 269 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1929 г. арганізаваны калгас «1 Мая», працавалі кузница і вятрак. У Вял. Айч. вайну 30 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 104 жыхары. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Цярэнічы). Да паўд. часткі прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы далучаецца з ПнЗ другая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ПРЫАЗЁРНАЕ - пасёлак ва Улукаўскім с/с, за 10 км ад Гомеля, на р. Іпуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Добруш—Гомель. 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 16 двароў, 64 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак. Паводле перапісу 1959 г. 99 жыхароў. У складзе племзавода «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Планіровачна складаецца з кароценькай мерыдыянальнай вуліцы. Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены каля прасёлачнай дарогі.

ПРЫБАР — вёска, цэнтр Прыбарскага с/с, чыг. ст. (на лініі Калінкавічы— Гомель), 25 км на 3 ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож), у якую каля вёскі ўпадае р. Рандоўка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 351 гаспадарка, 994 жыхары (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (мясцовая назва Гарадок) ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі (каля вёскі, на левым беразе ракі) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. 3 1775 г. ва ўладанні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага. У 1798 г. 118 жыхароў. У 1811 г. 26 двароў, 79 жыхароў мужчынскага полу, у Навікоўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1834 г. 32 двары, уладанне фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. Дзейнічала мукамольнае прадпрыемства, якое ў 1859 г. апрацавала 7500 пудоў зерня. У 1862 г. 37 гаспадарак атрымалі зямельныя надзелы. У 1870 г. працавалі млын, сукнавальня (з 1830 г.), крупарушка, хлебазапасны магазін. Пасля здачы ў эксплуатацыю 15.2.1886 г. чыг. Лунінец—Гомель пачала працаваць чыг. станцыя. Паводле перапісу 1897 г. 66 двароў, 479 жыхароў. Мелася аддз. паштовай сувязі. У 1909 г. 78 двароў, 558 жыхароў, 579 дзес. зямлі, школа (у 1907 г. 55 вучняў), у Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 119 двароў, 621 жыхар, млын, начальная школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Прыбарскага с/с Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас імя М.І.Калініна, працавалі кузница, паравы млын з лесапільняй і сукнавальняй. У Вял. Айч. вайну 55 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 782 жыхары. Цэнтр вучгаса СПТУ-185. Размешчаны лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, магазін, сталовая. Планіровачна складаецца з дугападобнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, ад якой на 3 і У адыходзяць кароткія вуліцы. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніцы БССР Г.П.Касяковай. За 1,5 км ад асноўнай забудовы чыг. станцыя.

ПРЫБЫТКАЎСКАЯ РУДНЯ -вёска ў Прыбыткаўскім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 13 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож) і аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 46 гаспадарак, 88 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст., калі частка жыхароў в. Прыбыткавічы засн. тут, побач з рудняй, дзе выраблялася жалеза для мясцовых патрэб, невял. паселішча. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. 18 двароў, рудня. У 1811 г. 71 жыхар мужчынскага полу, у складзе Клімаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага. У 1834 г. 22 двары, 178 жыхароў, уладанне фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1850 г. 28 двароў, 258 жыхароў. 3 1864 г. працавалі млын і сукнавальня, з 1880 г. — хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 74 двары, 623 жыхары, карчма, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Прыбыткаўскаруднянскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага районов Гомельского округа У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 56 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае стэла, пастаўленая ў 1970 г. каля клуба. У складзе элітнасенгаса «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма парт. і дзярж. дзеяча, аднаго з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Героя Социалистического Труда К.Т.Мазурава.

ПРЫБЫТКІ — вёска, цэнтр Прыбыткаўскага с/с, за 5 км ад чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель—Церахоўка), 22 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новыя Ярылавічы—Гомель. 1218 гаспадарак, 3210 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як в. Прыбыткавічы на дарозе Маркавічы—Гомель, у Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1640-х г. 9 дымоў, 2 службы, 13 валоў, 8 коней, у валоданні кн. Чартарыйскага. Па інвентары 1752 г. сяло плаціла казне 7 коп, 4 грошай, па 2 бочкі жыта і аўса. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. Пад 1773 г. пазначана як сяло ў Вуцьеўскім царк. прыходзе. У 1791 г. частка сяльчан перасялілася ў Навабеліцу, якая ў той час інтэнсіўна будавалася. У 1803 г. пабудавана драўляная Раства-Багародзіцкая царква. У 1853 г. 267 рэвізскіх душ. Працавалі з 1860 г. млын, крупарушка, сукнавальня. Гаспадар аднайменнага маёнтка памешчык Бардоўскі валодаў у 1872 г. 896 дзес. зямлі, якія дасталіся яму ў спадчыну. У 1861 г. адкрыта царк.-прыходская школа, пазней пачало дзейнічаць нар. вучылішча (у 1889 г. 51 вучань). 3 1877 г. працавала маслабойня. Паводле перапісу 1897 г. 155 двароў, 915 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, карчма, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1905 г. ў выніку пажару згарэла 36 двароў. У 1909 г. 160 двароў, 986 жыхароў, 1010 дзес. зямлі, царква, млын. У аднайменным фальварку, што быў побач, 957 дзес. зямлі. Летам 1918 г. ў час ням. акупацыі вяскоўцы стварылі партыз. атрад, які дзейнічаў супраць герм. войск. У 1926 г. 179 двароў 878 жыхароў, паштовы пункт, начальная школа, лавка. 3 8.12.1926 г. цэнтр Прыбыткаўскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Пралетарый», працавалі 3 ветракі, конная крупарушка, кузница. 3 1933 г. размяшчаўся вытворчы ўчастак Гомельскай МТС. У 1940 г. 180 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 143 двары, загубілі 17 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 87 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае стэла, пастаўленая ў 1966 г. каля будынка выканкома сельсавета. Паводле перапісу 1959 г. 3237 жыхароў. У складзе элітнасенгаса «Гомельская» (цэнтр — в. Клімаўка). Размешчаны камбінат бытавога абслугоўвання, Дом культуры, библиотека, бальніца, аддз. сувязі, дзіцячы сад, 3 магазіны. Вясковаму хору (створаны ў 1934 г.) прысвоена ў 1962 г. званне народнага. Планіроўка квартальная. Паралельнада гал. крывалінейнай вуліцы праходзяць 5 вуліц, перакрыжаваных завулкамі. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. У цэнтры, на месцы згарэўшага ў 1943 г. будынка царквы, узведзены ў 1992 г. новы храм. Радзіма засл. дзеяча культуры Беларусі, арганізатара і кіраўніка Прыбыткаўскага народнага хору Ф.Ф.Пятрэнкі.

ПРЫВОЛЛЕ I — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 7 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 14 км на ПнЗ ад Гомеля, на р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 11 гаспадарак, 19 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 30 двароў, 220 жыхароў паштовы пункт, у Аздзелінскім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 93 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоны маяк» (цэнтр — в. Рагі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ПРЫВОЛЛЕ II - пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 9 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 17 км на ПнЗ ад Гомеля, на р. Белічанка (прыток р. Уза); на У меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. пасёлак ва Уваравіцкім районе Гомельского округа, 11 двароў 76 жыхароў. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 7 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 168 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Аздзеліна). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ПРЫСТАРАНЫ - пасёлак у Цярэшкавіцкім с/с, за 8 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 13 км на Пд ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы— Гомель. 16 гаспадарак, 28 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 12 двароў, 65 жыхароў, паштовы пункт, у Новацярэшкавіцкім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 14 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 4 жыхароў. 6 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 101 жыхар. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

ПУЦЯВОДНАЯ ЗВЯЗДА (да 1938 г. Клін) — пасёлак у Шарпілаўскім с/с, за 29 км на ПдЗ ад Гомеля; на Пн меліярацыйны канал, на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Гута—Гомель. 15 гаспадарак, 22 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 12 двароў, 61 жыхар, у Аб'яднана-пасялковым с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 133 жыхары. У складзе саўгаса «Міжрэчча» (цэнтр — в. Шарпілавка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ПЯСОЧНАЯ БУДА - вёска ў Грабаўскім с/с, за 6 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 23 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Пясошанька (прыток р. Церуха) і аўтадарозе Будзішча— Гомель. 257 гаспадарак, 721 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У 1733 г. 55 двароў, 422 жыхары. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. Пад 1773 г. пазначана як сяло ў Вуцьеўскім царк. прыходзе. 3 1776 г. ва ўладанні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча, у складзе Клімаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1780 г. заснавана шкляная мануфактура, якая ў 1797 г. дала 172 130 лістоў шкла і 43 922 бутэлькі (працавала да 1812 г.). Праз вёску праходзіў паштовы тракт Пецярбург—Кіеў (пачаў будавацца ў 1782 г.). У 1798 г. 454 жыхары. У 1816 г. 96 двароў. У 1850 г. 615 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1880 г. адкрыта нар. вучылшіча. У 1886 г. 140 двароў, 736 жыхароў, вятрак. Паводле перапісу 1897 г. 219 двароў, 1101 жыхар, хлебазапасны магазін, лавка, карчма, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 226 двароў, 1396 жыхароў 1897 дзес. зямлі, школа, царква, млын. 3 8.12.1926 г.'да 16.7.1957 г. цэнтр Песачнабудскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага, з 10.2.1931 г. Церахоўскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Авангард», працавалі кузница, конная крупарушка, вятрак. У Вял. Айч. вайну ў 1943—44 гг. сав. самалёты з палявога азрадрома, што знаходзіўся каля вёскі, ляталі бамбіць пазіцыі ням. войск. У баях за вёску ў 1941 г. і 1943 г. загінулі 173 воіны (пахаваны ў брацкіх магілах у цэнтры вёскі і на паўн.-зах. ускраіне). 122 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 695 жыхароў. Цэнтр птушкафабрыкі «Світанне» (засн. ў студз. 1975 г.). Размешчаны клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, магазін, лавка, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой амаль шыротнай арыентацыі вуліц (адна ўздоўж аўтадарогі), злучаных 2 завулкамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну А.П.Байкова (быў камандзірам партыз. брыгады імя М.А. Шчорса Гомельскай вобл.).

ПЯСЧАНЫ — пасёлак у Балынавіцкім пасялковым Савеце, за 3 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 13 км на Пн ад Гомеля; на 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск—Гомель. 5 гаспадарак, 12 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. Размешчаны торфапрадпрыемства «Балынавік», фельдшерско-акушерский пункт. Драўляныя жылыя і гасп. пабудовы пастаўлены кампактна каля мясцовай дарогі.

ПЯТРОУ — пасёлак у Аздзелінскім с/с, за 9 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 16 км на ПнЗ ад Гомеля; на Пд меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 15 гаспадарак, 33 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 19 двароў, 115 жыхароў, у Аздзелінскім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 17 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 135 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Аздзеліна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

РАГІ — вёска ў Аздзелінскім с/с, за 6 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 20 км на ПнЗ ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарозе да р.п. Балынавік, потым па шашы Доўск—Гомель. 154 гаспадаркі, 451 жыхар (2004 г.). Выяўлены археолагамі паблізу вёскі курганны могільнік сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1775 г. Екацярына II падаравала вёску ген.-м. С.Пішчэвічу. У 1885 г. 94 двары, 504 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 142 двары, 879 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, 5 ветракоў крупарушка. У 1909 г. 156 двароў 1002 жыхары, 1695 дзес. зямлі, у Рудзянецкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Рагоўскага с/с Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «Дружба», працавалі маслазавод, 2 ветракі, у 1931 г. створана арцель па здабычы торфу. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 52 вяскоўцы, памяць аб якіх ушаноўвае помнік, пастаўлены ў 1981 г. Паводле перапісу 1959 г. 470 жыхароў. Цэнтр калгаса «Чырвоны маяк». Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, арыентаванай за ПдУ на ПнЗ вуліцы, да цэнтра якой перпендыкулярна далучаецца з ПнУ кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 г. ўзведзена 56 мураваных катэджнага тыпу дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

РАГІ-ІЛЕЦКІ — пасёлак у Маркавіцкім с/с, за 4 км ад чыг. ст. Дзікалавка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 36 км на ПдУ ад Гомеля, на р. Церуха (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па аўтадарозе Будзішча—Гомель. 23 гаспадаркі, 31 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак, пераважна з в. Рагі. У 1926 г. 59 двароў, 310 жыхароў. 3 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Рагі-Ілецкага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага районов Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «На варце», працавалі 2 ветракі, конная крупарушка, кузница. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 38 пасялкоўцаў памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1968 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 306 жыхароў. У складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Маркавічы). Маецца дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ (уздоўж аўтадарогі). Забудавана двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

РАМАНАВІЧЫ — вёска ва Улукаўскім с/с, за 4 км на У ад Гомеля; на У меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Іпуць (прыток р. Сож). Аўтадарога злучае вёску з Гомелем. 556 гаспадарак, 1510 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі паселішча эпохі неаліту і бронзавага веку (3—2-е тысячагоддзі да н.э., за 0,5 км на У ад вёскі ва ўрочышчы Селішча) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1640-х г. па інвентары Гомельского староства 8 дымоў, 3 службы, 18 валоў, 15 коней. У 1751 г. ва ўладанні кн. Чартарыйскага. Вял. ўчастак ворыва і лугоў, як сведчыць інвентар 1752 г., меў тут дыякан Гомельскі. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. 40 двароў, 307 жыхароў. 3 1775 г. ва ўладанні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. федьмаршала графа І.Ф.Паскевіча, у складзе Навікоўскай, а затым Добрушскай эканомій Гомельского маёнтка. У 1788 г. 462 жыхары ў Гомельскай вол. Беліцкага пав. У 1811 г. 110 двароў, 270 жыхароў мужчынскага полу. Мелася паромная пераправа праз р. Іпуць. У 1834 г. 119 двароў, 630 жыхароў, у 1850 г. 124 двары, 672 жыхары. У 1879 г. засн. цагельня і цукровы завод, у 1880 г. пабудавана драўляная Мікалаеўская царква, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1885 г. 172 двары, 738 жыхароў, 3 ветракі, школа. Паводле перапісу 1897 г. 228 двароў, 1542 жыхары, царква, капліца, школа, вінная лавка, карчма. У выніку пажару ў 1908 г. згарэлі 53 двары. У 1909 г. 314 двароў, 1899 жыхароў, 2458 дзес. зямлі, у Гомельскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 36 дзес. зямлі былі ў валоданні царквы. 17.6.1919 г. арганізаваны сельскохозяйственная кааператыў. У1926 г. 332 двары, паштовы пункт, начальная школа, лавка. 3 8.12.1926 г. да 23.5.1959 г. цэнтр Раманавіцкага с/с Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камсамол Гомелыпчыны», працавалі 2 ветаркі, кузница. У 1940 г. 236 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 30 жыхароў. Вызвалена 17.10.1943 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 238 землякоў, памяць аб якіх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1958 г. на паўд. ускраіне. Паводле перапісу 1959 г. 1552 жыхароў. У складзе саўгаса «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Размешчаны сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, сталовая, 2 магазіны, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з 3 паралельных паміж сабой розных па памерах шыротных вуліц, да якіх на У далучаюцца з Пд адна, з Пн — 2 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма лаўрэата Дзярж. прэміі Беларусі І.Ф.Палевікова, засл. лесавода Беларусі М.М.Палевікова, засл. работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Т.М.Чыкуновай.

РАНДОУКА — вёска ў Прыбарскім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 9 км на 3 ад Гомеля, на р. Рандоўка (прыток р. Уза); на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 36 гаспадарак, 60 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі паблізу вёскі курганны могільнік сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. 3 1775 г. ў валоданні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, у Навікоўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1799 г. 99 жыхароў. У 1811 34 двары. 3 1834 г. ва ўладанні фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1850 г. 165 жыхароў. 3 1880-х г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 61 двор, 422 жыхары, школа граматы, вятрак. У 1909 г. 73 двары, 491 жыхар, 414 дзес. зямлі, у Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. адкрыты паштовы пункт, у Прыбарскім с/с Гомельскага района Гомельского округа У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 33 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 292 жыхары. У складзе вучэбнай гаспадаркі СПТУ-185 (цэнтр - в. Прыбар). Працуе магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, да цэнтра якой з Пд далучаецца завулак, а з Пн — кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

РЖАВЕЦ — пасёлак у Пакалюбіцкім с/с, за 6 км на Пн ад Гомеля; на Пн меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Востраў—Гомель. 31 гаспадарка, 78 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 21 двор, 116 жыхароў, у Лапацінскім с/с Гомельского района Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 160 жыхароў. У складзе калект.-далявой гаспадаркі «Лапацінская» (цэнтр — в. Лапаціна). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

РУБЕЖ — пасёлак у Цярэніцкім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Гомеля; на У і Пд меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Хочамля (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 26 гаспадарак, 39 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 19 двароў, 105 жыхароў, у Цярэніцкім с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 14 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 150 жыхароў. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Цярэнічы). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сядзібамі. Радзіма засл. работніка сельскай гаспадаркі Беларусі І.І.Герасімава.

РУДНЯ-МАРЫМОНАВА - вёска, цэнтр Рудня-Марымонаўскага с/с, за 27 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 50 км на ПдЗ ад Гомеля. Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Дняпро; на Пд і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 291 гаспадарка, 803 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішчы 7—3 ст. да н.э., 3 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. ранняга жалезнага веку і паселішча 7 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. (за 0,5 км на 3 ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ва ўладанні памешчыцы Валадзьковічавай, а затым — Хацяноўскай. Пад 1879 г. пазначана як сяло ў Холменскім царк. прыходзе. 3 пачатку 1880-х г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 66 двароў, 470 жыхароў, вятрак, крупарушка. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 г. 90 двароў, 732 жыхары, 1899 дзес. зямлі, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 144 двары, 853 жыхары. 3 8.12.1926 г. цэнтр Рудня-Марымонаўскага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага, з 10.2.1931 г. Лоеўскага, з 25.12.1962 г. Рэчыцкага, з 15.1.1964 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Смелы», працавалі паравы млын, 2 кузні. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты стварылі ў вёсцы свой гарнізон, які быў разгромлены партызанамі. У ліст. 1943 г. карнікі спалілі 87 двароў загубілі 87 жыхароў. У баях за вёску ў 1943 г. загінулі 144 воіны (пахаваны ў брацкай магіле на паўдн. ускраіне). 60 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 364 жыхары. Цэнтр саўгаса імя В.А.Някрасава. Размешчаны сярэдняя школа, клуб, Дом культуры, амбулаторыя, библиотека, аптэка, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, швейная майстэрня, сталовая, 2 магазіны, лазня, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з 2 падзеленых каналам частак: усх. (чатыры кароткія вуліцы, якія веерам разыходзяцца ад канала на У) і зах. (бессістэмная забудова ўздоўж канала). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. У 1990—93 гг. узведзена 189 мураваных дамоў (катэджаў), у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

САСНОУКА — вёска ў Давыдаўскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад Гомеля; на Пд і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 74 гаспадаркі, 161 жыхар (2004 г.). Выяўленае археолагамі паселішча ранняга жалезнага веку (за 0,3 км на У ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. 3 1775 г. ў валоданні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, а з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1862 г. 24 гаспадаркі атрымалі зямельныя надзелы, у Яромінскай вол. Гомельскага пав. Паводле перапісу 1897 г. вёска Макееўка (яна ж Сасноўка), 49 двароў, 324 жыхары, школа граматы, хлебазапасны магазін, у Дзятлаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 26.11.1943 г. вызвалена ад ням. акупантаў. 46 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 381 жыхар. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Краснае). Размешчаны клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

СВЕТЛАЯ ЗАРА - пасёлак у Пакалюбіцкім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель), 8 км на Пн ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Востраў—Гомель. 44 гаспадаркі, 106 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 29 двароў, 183 жыхары, у Лапацінскім с/с Гомельского района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «Светлая зара», працавалі 2 ветракі. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 160 жыхароў. У складзе калект.-далявой гаспадаркі «Лапацінская» (цэнтр — в. Лапаціна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.

СЕУРУКІ — вёска ў Чонкаўскім с/с, за 2 км ад Гомеля, на аўтадарозе Чонкі—Гомель; на паўн. ускраіне — заліў р. Сож. 200 гаспадарак, 509 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Пад 1560 г. значыцца як сяліба ў Гомельскім старостве. У інвентары Гомельскага староства 1640-х г. пазначана як сяло ў валоданні Гомельскага баярына Л.Шарынды. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1777 г. 125 рэвізскіх душ, у Гомельскай вол. Беліцкага пав., ва ўладанні дваран Усціновічаў і Кільчэўскіх. У 1785 г. казна купіла ў памешчыкаў вёску (140 рэвізскіх душ). Дзейнічала прыстань. У 2-й пал. 19 ст. за 3 км на У ад вёскі, на шашы Пецярбург—Адэса, была пабудавана мураваная паштовая станцыя (цяпер помнік грамадзянскай архітэктуры). У 1896 г. 95 двароў. У 1909 г. 121 двор, 627 жыхароў, у Гомельскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У1926 г. 183 двары, 901 жыхар. 3 30.12.1927 г. да 1988 г. цэнтр Сеўрукоўскага с/с Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас, працаваў вятрак. У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням. акупацыі 17.10.1943 г. 66 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 533 жыхары. У складзе падсобнай гаспадаркі «Чонкі» вытворчага аб'яднання «Крышталь» (цэнтр — в. Чонкі). Размешчаны Дом культуры, библиотека, амбулаторыя, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, мерыдыянальнай (па абодва бакі ручая) вуліцы, забудаванай пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У склад былога Сеўрукоўскага с/с да 1963 г. ўваходзіў пас. Хутар (не існуе).

СКІТОК — вёска ў Цярэшкавіцкім с/с, за 13 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 14 км ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 39 гаспадарак, 67 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Побач з вёскай у 1685 г. шляхцічам Клімовічам былі засн. Церашкоўскі мужчынскі манастыр і драўляная Раства-Багародзіцкая царква. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1813 г. замест састарэлага ўзведзены новы драўляны будынак царквы, а ў 1876 г. збудавана мураваная царква. У 1885 г. 21 двор, 156 жыхароў. Будаваліся рачныя судны (бярлінцы). У 1897 г. 40 двароў, 261 жыхар, карчма, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. У 1909 г. 47 двароў, 317 жыхароў, 585 дзес. зямлі. У 1926 г. 64 двары, 329 жыхароў. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Скітоцкага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага районов Гомельского округа У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 72 двары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 5 жыхароў. У вер.—кастр. 1943 г. воіны 102-й Далёкаўсходняй Ноўгарад-Северскай стралковай дывізіі 48-й арміі фарсіравалі тут р. Сож і разгарнулі баі на яе правым беразе, на подступах да Гомеля. У баі 30.9.1943 г. вызначыўся кулямётчык М.М.Куюкаў (прысвоена званне Героя Сав. Саюза). 23 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 183 жыхары. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудавана драўлянымі сял. сядзібамі.

СОЖ (да 1960 г. пасёлак Навабеліцкай МТС) — пасёлак у Цярэшкавіцкім с/с, за 7 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 13 км на Пд ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 79 гаспадарак, 181 жыхар (2004 г.). Засн. ў 1930-х г., калі тут размясцілася Навабеліцкая МТС і пачаў складвацца пасёлак. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з 2 кароткіх прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі. Забудова кампактная, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

СТАРАЯ БЕЛІЦА - вёска, цэнтр Старабеліцкага с/с, за 12 км ад чыг. ст. Уза (на лініі Жлобін—Гомель), 15 км на ПнЗ ад Гомеля; на Пн і 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 159 гаспадарак, 418 жыхароў (2004 г.). Выяўлены і даследаваны археолагамі курганны могільнік, што быў каля вёскі, говорит пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска Беліца ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У Літоўскай метрыцы пазначана пад 1558 г. як цэнтр воласці. Уваходзіла ў склад уладанняў Чартарыйскіх. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1776 г. імператрыца Екацярына II даравала Беліцу кн. М.Кантгаўзену, потым яе купіў кн. Солтан. 22.3.1777 г. створаны Беліцкі пав., а Беліцы нададзены статус павятовага горада. У 1777 г. пабудавана Мікалаеўская царква, якая цяпер з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. 16.8.1781 г. зацверджаны герб: шчыт з выявай ракі на блакітным ніжнім полі і двухглавым царскім арлом — на верхнім. Праз Беліцу праходзіў паштовы тракт Пецярбург—Кіеў. У1778 г. распрацаваны план забудовы, а ў 1783—85 гг. зацверджаны 2-й генеральны план. Але маштабнага будаўніцтва так і не адбылося, таму што выявілася не вельмі зручнае геаграфічнае становішча для павятовага горада. У выніку было вырашана разгарнуць будаўніцтва новага горада побач з Гомелем, які атрымаў назву Навабеліца (зараз у межах г. Гомеля), а Беліца стала звацца Старая Беліца. У 1791 г. адкрыта 1-е ў павеце нар. вучылішча (у 1889 г. 50 вучняў). 3 1814 г. працавала невялікае гарбарнае прадпрыемства, у 1831 г. засн. прадпрыемства па вырабе цукру, у 1875 г. — маслабойня. У 1826 г. 362 жыхары. Замест састарэлага ў 1846 г. збудаваны новы драўляны будынак царквы. У 1885 г. 110 двароў, 664 жыхары, царква, вінакурня, вадзяны млын, 2 ветракі. Гаспадар фальварка валодаў у 1878 г. 755 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. сяло (132 двары, 917 жыхароў), хлебазапасны магазін, крупарушка, лавка, кузница, карчма і 2 сядзібы (8 двароў, 59 жыхароў). У 1909 г. 148 двароў 999 жыхароў, у Цялушскай вол. Гомельского пав. Магілёўскай губ. 3 8.12.1926 г. цэнтр Старабеліцкага с/с Уваравіцкага, з 17.4.1962 г. Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Дзейнічалі начальная школа, паштовае аддз., лавка. У 1920-х г. у былых фальварках створаны саўгас «Старая Беліца». У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Беліца», працавалі хлебапякарня і 2 ветракі. У Вял. Айч. вайну карнікі загубілі 12 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 123 вяскоўцы, памяць аб якіх увекавечваюць скульптура воіна і стэла, пастаўленыя ў 1971 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 545 жыхароў. У 1976 г. ў вёску перасяліліся жыхары пасёлкаў Пабеда і Ясная Паляна. У складзе калгаса імя М.С.Урыцкага (цэнтр — деревня Урицкое). Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных мерыдыянальных вуліц, злучаных 2 кароткімі вуліцамі амаль шыротнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнагатыпу. Радзіма доктара гіст. навук, праф. Г.В.Штыхава, доктара медыцынскіх навук, праф., правадзейнага члена Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў К.Я.Вішнеўскай. У склад Старабеліцкага с/с да 1976 г. ўваходзілі пасёлкі Пабеда, Ясная Паляна, да 1987 г. Калінін ^не існуюць).

СТАРАЯ БУХАЛАУКА - вёска ў Цярэшкавіцкім с/с, за 11 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 13 км на Пд ад Гомеля, на праз р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст., калі тут былі 2 фальваракі. Уладальніца аднаго з іх дваранка Бялецкая мела ў 1870 г. 107 дзес. зямлі, якія дасталіся ёй у спадчыну. Гаспадар другога фальварка валодаў у 1871 г. 386 дзес. зямлі і вадзяным млыном. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. в. Бухалавка (яна ж Астраўкі), 147 жыхароў. У хуткім часе перасяленцы заснавалі в. Новая Бухалавка, а в. Бухалавка стала звацца Старая Бухалавка. У 1926 г. 18 двароў, у Старацярэшкавіцкім с/с Дзятлавіцкага района Гомельского округа У 1932 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 6 жыхароў. 4 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 53 двары. У складзе саўгаса «Навабеліцкі» (цэнтр — в. Цярэшкавічы). Планіровачна складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванан амаль мерыдыянальна і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

СТАРЫЯ ДЗЯТЛАВІЧЫ - вёска, цэнтр Дзятлавіцкага с/с, за 16 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 35 км на Пд ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро); на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Міхалькі—Калінкавічы—Гомель. 143 гаспадаркі, 284 жыхары (2004 г.). На ПнЗ ад вёскі, у Кабыліным балоце (раней тут было русла р. Сож), вяскоўцы ў 19 ст. знаходзілі астанкі рачных суднаў з воскам і рэшткамі інш. тавараў, што сведчыць аб стараж. гандлёвых сувязях бел. гарадоў і паселішчаў. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 16 ст. як в. Дзятлавічы ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1560 г. вял. ўчастак вясковай зямлі належаў Гомельскаму храму Святога Спаса. Пад 1581 г. упамінаецца ў запісе аб службовых кнігах Гомельскага замка. Пазначана ў вопісе дзярж. вёсак Гомельскага староства 1640 г. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) у складзе Рас. імперыі, у Беліцкім, з 1852 г. ў Гомельскім пав. Магілёўскай, з 26.4.1919 г. Гомельскай губ. Ва ўладанні дваран Фашчаў. Дзейнічала прыстань. Гаспадар маёнтка Дзятлавічы меў у 1854 г. 2321 дзес. зямлі. У 1856 г. адкрыта нар. вучылішча, у 1863 г. збудавана Свята-Троіцкая драўляная царква. У 1885 г. 71 двор, 435 жыхароў. Будаваліся рачныя судны (бярлінцы). Да 8.12.1926 г. цэнтр Дзятлавіцкай вол., у склад якой у 1890 г. ўваходзілі 34 населеныя пункты з агульнай колькасцю 1793 двары. У 1896 г. ў наваколлі працавала Заходняя экспедыцыя па асушэнні балот. Паводле перапісу 1897 г. 109 двароў, 676 жыхароў царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, вінная лавка, карчма. У 1909 г. 114 двароў, 807 жыхароў, 1205 дзес. зямлі, у Гомельскім пав. Магілёўскай губ. У выніку пажару 18.4.1911 г. згарэла 27 двароў, хлебазапасны магазін, была пашкоджана царква. 30.8.1919 г. створаны сельскохозяйственная кааператыў. У 1926 г. 176 двароў, 982 жыхары, паштовае аддз., лячэбны пункт, нар. дом, сельскохозяйственная таварыства, ветэрынарны пункт, лавка, начальная школа. 3 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Дзятлавіцкага района. 3 8.12.1926 г. цэнтр Дзятлавіцкага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 15 двароў і загубілі 12 жыхароў. Вызвалена 29.9.1943 г. часцямі 65-й арміі. У баях за вёску загінулі 23 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 80 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 557 жыхароў. У 1957 г. да вёскі далучаны пас. Чырвоная Даліна. У 1976 г. ў вёску пераехалі жыхары пас. Бялынь (не існуе). Цэнтр калект.-далявой гаспадаркі «Дзятлавічы». Размешчаны хлебапякарня, камбінат бытавога абслугоўвання, 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, аптэка, бальніца, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, амаль паралельна да якой ідзе прамалінейная вуліца. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма бел. фалькларысткі і этнографа, правадзейнага члена Рускага геаграфічнага таварыства (з 1887 г.) З.Ф.Радчанкі. У склад Дзятлавіцкага с/с уваходзілі пасёлкі Чарнічны (да 1955 г.), Чырвоная Даліна (да 1957 г.), Бялынь (да 1976 г.; не існуюць).

СТУДЗЁНАЯ ГУТА - вёска ў Цярухскім с/с, за 13 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 36 км на Пд ад Гомеля, на аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 77 гаспадарак, 148 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя і даследаваныя археолагамі каля вёскі курганы жалезнага веку сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло каля шкляной гуты ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. 3 1775 г. ва ўладанні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1773 г. 15 двароў, у Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У 1805 г. на шклозаводзе працавалі 4 печы. Пазней былі пабудаваны 2-павярховы заводскі будынак, кузница, сталярная майстэрня, розныя гаспадарчыя будынкі і 12 жылых памяшканняў для рабочых. У 1816 г. 89 жыхароў, у Клімаўскай эканоміі Гомельского маёнтка. Дзейнічаў паром (3 км ад вёскі), у пач. 1880-х г. адкрыты хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 101 двор, 611 жыхароў. Побач быў аднайменны хутар з пастаялым дваром. У 1926 г. 115 двароў, 632 жыхары, паштовае аддз., школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. і з 16.7.1954 г. да 11.1.1973 г. цэнтр Студзёнагуцкага с/с Дзятлавіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас, у 1938 г. збудаваны клуб. У Вял. Айч. вайну 28.9.1943 г. вызвалена ад ням. акупантаў. 67 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 527 жыхароў. У складзе саўгаса «Сацыялізм» (цэнтр — в. Церуха). Размешчаны начальная школа, клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. На ПдУ вуліца раздвойваецца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. Паблізу знаходзіцца санаторый-прафілакторый «Пунсовыя ветразі».

СТУКАЧОЎКА - вёска ў Даўгалескім с/с, за 13 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 20 км на ПдЗ ад Гомеля; на У меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Сож (прыток р. Дняпро), мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па дарогах Міхалькі—Калінкавічы—Гомель. 18 гаспадарак, 31 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. Уваходзіла ў склад маёнтка Міхалькі, уладанне памешчыцы Валадзьковічавай, пазней — Хацяноўскай. Паводле перапісу 1897 г. вёска (47 двароў 333 жыхары, хлебазапасны магазін, карчма) і пасёлак (2 двары, 14 жыхароў), у Дзятлаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1926 г. 82 двары, 415 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас, працавалі вятрак і кузница. У Вял. Айч. вайну 38 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Мірны» (цэнтр — в. Міхалькі). Планіровачна складаецца з 2 кароткіх вуліц, якія разыходзяцца на ПнЗ і ПнУ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

СЦЯГ ПРАЦЫ - пасёлак ва Улукаўскім с/с, за 8 км на У ад Гомеля; на Пн меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Добруш—Гомель. 39 гаспадарак, 69 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 34 двары, 161 жыхар, у Галавінскім с/с Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «Авіятар», працавала кузница. У 1940 г. 35 двароў 208 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі пасёлак. Паводле перапісу 1959 г. 283 жыхары. У складзе саўгаса «Бярозкі» (цэнтр — в. Бярозкі). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

СЯМЁНАУКА — вёска ў Цярухскім с/с, за 9 км ад чыг. ст. Краўцоўка (на лініі Гомель—Чарнігаў), 37 км на Пд ад Гомеля, на р. Нямыльня (прыток р. Сож); побач дзярж. мяжа з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старыя Ярылавічы—Гомель. 28 гаспадарак, 61 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як невял. сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1773 г. пазначана як Сямёнаўская Рудня, 10 двароў, 42 жыхары. 3 1775 г. ў валоданні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1816 г. 11 двароў, у Мікалаеўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. 3 1876 г. дзейнічала крупарушка. У1886 г. 14 двароў, млын, лесапільня (20 рабочых), у Маркавіцкай вол. Гомельскага пав. Паводле перапісу 1897 г. 26 двароў, 166 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1909 г. 35 двароў, 208 жыхароў 360 дзес. зямлі. У 1926 г. 49 двароў, 286 жыхароў паштовы пункт, у Краўцоўскім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1931 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 35 двароў. 26 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 234 жыхары. У складзе саўгаса «Сацыялізм» (цэнтр — в. Церуха). Планіровачна складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Побач ёсць залежы гліны. УЗА — вёска ў Давыдаўскім с/с, за 5 км на ПдЗ ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож); на У меліярацыйныя каналы, у тым ліку і Мільчанская канава. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Калінкавічы—Гомель. 87 гаспадарак, 200 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (за 1 км на Пд ад вёскі) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. 3 1775 г. ва ўладанні фельдмаршала графа П.А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1816 г. 23 жыхары, у Навікоўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1830 г. дзейнічалі млын, крупарушка, сукнавальня. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Рэчыцы ў Гомель. У 1868 г. памешчык Філончык валодаў тут 2483 дзяс. зямлі, меў піцейны дом. Паводле перапісу 1897 г. 29 двароў, 201 жыхар, хлебазапасны магазін, вятрак, у Дзятлавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 33 двары, 212 жыхароў. У аднайменным фальварку, які знаходзіўся побач, 1608 дзес. зямлі. 3 1913 г. дзейнічалі земская школа і тэлеграф. У 1926 г. 63 двары, 319 жыхароў, паштовы пункт і школа, у Давыдаўскім с/с Гомельскага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Уза». У Вял. Айч. вайну 31 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 347 жыхароў. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Краснае). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова, рэдка, драўлянымі сял. сядзібамі.

УЛУКАЎЕ — вёска, цэнтр Улукаўскага с/с, за 2 км ад чыг. ст. Бярозкі (на лініі Гомель—Унеча), 4 км ад Гомеля, на р. Іпуць (прыток р. Сож). Побач аўтадарога Добруш—Гомель. 203 гаспадаркі, 738 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як в. Лукаўе ў Гомельскай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ., ва ўладанні Фашчаў. Гаспадар аднайменнага фальварка, што быў побач, у 1854 г. меў тут 1303 дзес. зямлі, якія дасталіся яму ў спадчыну. У 1886 г. 39 двароў, 199 жыхароў. У 1890 г. засн. крухмальны завод, у 1894 г. — вінакурня. Паводле перапісу 1897 г. 50 двароў, 333 жыхары, у фальварку хлебазапасны магазін і вінакурня. У 1909 г. 58 двароў, 410 жыхароў, 318 дзес. зямлі, у Гомельскім пав. Магілёўскай губ. У фальварку 1370 дзес. зямлі. 20.7.1920 г. быў створаны сельскохозяйственная кааператыў у 1925 г. — саўгас «Улукаўе». У1926 г. 77 двароў, паштовы пункт, школа, лавка. 3 8.12.1926 г. цэнтр Улукаўскага с/с Гомельского района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас, працавалі паравы млын, крупарушка, кузница. У 1940 г. 115 двароў, 622 жыхары. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў. Вызвалена 17.10.1943 г. У баях за вёску і наваколле загінулі 180 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 229 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае мемарыяльная сцяна з імёнамі загінуўшых, пастаўленая ў 1977 г. побач з брацкай магілай. Паводле перапісу 1959 г. 492 жыхары. Цэнтр саўгаса «Цяплічны». Размешчаны камбінат бытавога абслугоўвання, 9-гадовая і музычная школы, дзіцячы сад, бальніца, клуб, библиотека, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, кафэ, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Социалистического Труда Г.С.Сарокінай. У склад Улукаўскага с/с да 1962 г. ўваходзілі пас. Назарэт і в. Новы Двор (не існуюць).

УРЫЦКАЕ (да 1925 г. Ваўковіцкі Крупец) — вёска, цэнтр Урыцкагас/с, за 8 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 13 км на 3 ад Гомеля, на аўтадарозе Жлобін—Гомель; на 3 меліярацыйны канал, злучаны з р. Уза (прыток р. Сож). 1007 гаспадарак, 2777 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1640 г. в. Воўкавічы, 12 дымоў. Пазначана ў інвентары 1752 г. як сяло. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. 3 1775 г. ў валоданні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1816 г. 225 жыхароў у Беліцкім пав. Магілёўскай губ., у Навікоўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомеля ў Жлобін. У выніку пажару 6.10.1883 г. згарэлі 66 двароў і 16 гумнаў са збожжам. У 1885 г. 166 двароў, 879 жыхароў, 3 ветракі, у Целяшоўскай вол. Гомельскага пав. У 1891 г. пабудавана драўляная царква. Паводле перапісу 1897 г. 257 двароў, 1647 жыхароў, царква, школа граматы, 2 хлебазапасныя магазіны, 3 ветракі, кузница, карчма. У 1907 г. ў вясковай школе 123 вучні. У 1909 г. 278 двароў 1792 жыхары, 2341 дзес. зямлі. У 1926 г. дзейнічалі аддз. сувязі, начальная школа, изба-читальня, лавка. 3 8.12.1926 г. цэнтр Урыцкага с/с Гомельскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У1929 г. арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага, працавалі кузница і 4 ветракі. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў 1941 г. часткова спалілі вёску, а ў 1943 г. загубілі 13 жыхароў. Вызвалена 26.11.1943 г. 163 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 896 жыхароў. У 1993 г. ўзведзены новы будынак Раства-Багародзіцкай царквы. Цэнтр саўгаса «Усход» і калгаса імя Урыцкага. Размешчаны торфапрадпрыемства «Парыжская Камуна», камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя і музычная школы, школа кандытараў, кінатэатр, Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, бальніца, аптэка, аддз. сувязі, кафэ, 5 магазінаў, лазня. Вясковаму танцавальнаму калектыву «Вярцёлкі» ў 1996 г. нададзена званне народнага. Такога ж звання ўдастоены ў 1983 г. ансамбль песні і танца, у 1990 г. — фальклорны калектыў «Скарычанка» Урыцкага рэгіянальнага цэнтра культуры і вольнага часу. Планіровачна складаецца з 3 прамалінейных вуліц (сярэдняя прадяр лая, па баках — кароткія*), арыентаваных з ПдЗ на ПнУ Па выніках Усесаюзнага агляду-конкурсу 1972 г. забудова пасёлка адзначана дыпломам 2-й ступені. Да Вял. Айч. вайны ў склад Урыцкага с/с уваходзіла в. Вясёлае Поле (2.11.1943 г. ням. акупанты спалілі яе, і яна не адрадзілася).

УСХОД — пасёлак у Прыбарскім с/с, за 7 км ад чыг. ст. Прыбар (на лініі Калінкавічы—Гомель), 9 км на 3 ад Гомеля, на р. Рандоўка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 27 гаспадарак, 41 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 44 двары, 221 жыхар, у Прыбарскім с/с. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 11 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 206 жыхароў. У складзе вучгаса СПТУ-185 (цэнтр — в. Прыбар). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой на У далучаецца з Пд кароткая вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

ФАШЧАЎКА — пасёлак у Целяшоўскім с/с, за 17 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 26 км на ПнЗ ад Гомеля, на р. Івалька (прыток р. Уза). Побач аўтадарога Жлобін—Гомель. 25 гаспадарак, 49 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 41 двор, 197 жыхароў, ва Уваравіцкім районе Гомельского округа У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 13 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя А.В.Суворава (цэнтр — в. Целяшоўская Рудня). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль шыротна і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. хатамі.

ХАЛМЫ — пасёлак у Маркавіцкім с/с, за 1 км ад чыг. ст. Дзікалавка (на дініі Гомель—Чарнітаў), 30 км на Пд ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 37 гаспадарак, 51 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 19 двароў, 96 жыхароў, паштовы пункт, у Рагі-Ілецкім с/с Насовіцкага района Гомельского округа У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 30 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 192 жыхары. У складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Маркавічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай амаль мерыдыянальнай вуліцы ўздоўж чыгункі. Забудова двухбаковая, драўляная сядзібнага тыпу.

ХУТАРАНКА — вёска ў Грабаўскім с/с, за 5 км ад чыг. ст. Церуха (на лініі Гомель—Чарнігаў), 27 км на ПдУ ад Гомеля; на зах. ускраіне меліярацыйны канал, побач аўтадарога Будзішча—Гомель. 20 гаспадарак, 28 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяліба ў Гомельскім пав. Магілёўскай губ., у складзе аднайменнага маёнтка, ва ўладанні памешчыка Крушэўскага. У 1861 г. пасля адмены прыгоннага права вяскоўцы адказаліся выконваць павіннасці на карысць памешчыка, у сувязі з чым улады прымянялі да іх суровыя меры пакарання. У 1868 г. пачала працаваць крупарушка, у 1879 г. — маслабойня. Уладальнік маёнтка меў у 1855 г. 230 дзес. зямлі. У 1880 г. 49 двароў, 272 жыхары, школа граматы. Паводле перапісу 1897 г. 65 двароў, 548 жыхароў, хлебазапасны магазін, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав. У1909 г. 68 двароў, 590 жыхароў, 1917 дзес. зямлі. У 1926 г. 82 двары, паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г.да 30.12.1927 г. цэнтр Хутаранскага с/с Насовіцкага, з 4.8.1927 г. Гомельскага района Гомельского округа У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 44 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 267 жыхароў. У складзе саўгаса «Зара» (цэнтр — в. Грабаўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну І.Б.Пазнякова і бел. мастачкі Т.І.Васюк.

ЦАГЕЛЬНЯ — пасёлак у Прыбыткаўскім с/с, за 2 км ад чыг. ст. Вуць (на лініі Гомель—Чарнігаў), 7 км на Пд ад Гомеля. Побач аўтадарога Старыя Ярылавічы—Гомель. 350 гаспадарак, 1020 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Значная частка жыхароў працавала на розных прадпрыемствах Гомеля. Паводле перапісу 1959 г. 105 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Паўднёвы». Размешчаны библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, дзіцячы сад, клуб, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з шыротнай вуліцы, у цэнтры якой забудова набыла выгляд квадрата. Будынкі пераважна драўляныя сядзібнага тыпу.

ЦАРКОУЕ — пасёлак у Пакалюбіцкім с/с, за 2 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель), 5 км на Пн ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск—Гомель. 37 гаспадарак, 79 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 21 двор, 135 жыхароў, у Лапацінскім с/с. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 156 жыхароў. У складзе калект.-далявой гаспадаркі «Лапацінская» (цэнтр — в. Лапаціна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. хатамі. Радзіма лаўрэата Дзярж. прэміі Беларусі М.І.Быркова.

ЦЕЛЯШОЎСКАЯ РУДНЯ - вёска ў Целяшоўскім с/с, за 18 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 35 км на ПнЗ ад Гомеля, на р. Івалька (прыток р. Уза). Побач аўтадарога Жлобін—Гомель. 127 гаспадарак, 320 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1850 г. ва ўладанні Івіцкіх. 3 1880 г. працавала крупарушка. У 1885 г. 100 двароў, 660 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 150 двароў, 956 жыхароў хлебазапасны магазін, вятрак, лавка, кузница. У 1909 г. 182 двары, 1158 жыхароў, 1880 дзес. зямлі, школа, у Гомельскім пав. Магілёўскай губ. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Целяшоўскаруднянскага с/с Уваравіцкага района Гомельского округа У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 116 землякоў памяць аб якіх ушаноўвае абеліск і 2 стэлы, пастаўленыя ў 1976 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 470 жыхароў. Цэнтр калгаса імя АВ.Суворава. Размешчаны 9-гадовая школа (у 1988 г. пабудаваны мураваны будынак), Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, сталовая, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з 3 далучаюцца 3 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 г. ўзведзена 50 мураваных катэджаў для перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй месц у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

ЦЕЛЯШЫ — вёска, цэнтр Целяшоўскага с/с, за 17 км ад чыг. ст. Якімаўка (на лініі Калінкавічы—Гомель), 20 км на 3 ад Гомеля, на р. Уза (прыток р. Сож); на 3 меліярацыйныя каналы. Побач аўтадарога Жлобін—Гомель. 230 гаспадарак, 625 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяло Целяшковічы. Пад 1503, 1511, 1525, 1526, 1527 гг. с. Целяшэвічы ўпамінаецца ў матэрыялах пра канфлікты паміж Літвой і Маскоўскай дзяржавай. У 1640-х г. паводле інвентару Гомельскага староства 8 дымоў, 4 службы, 11 валоў, 5 коней, 4 пусткі — Манаўшчына, Ціхалкоўская, Ціраўшчына, Знагоўшчына, у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Належала Чартарыйскім. У інвентары 1752 г. пазначаны памеры падаткаў, якія вяскоўцы павінны былі штогод плаціць памешчыку і казне. После 1-го раздела Речи Посполитой (1772 год) в составе Российской империи. У 1792 г. пабудавана драўляная Пакроўская царква, а ў 1810 г. замест састарэлага пабудаваны новы будынак царквы. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Рэчыцы ў Гомель. У 1848 г. 80 двароў. Цэнтр Целяшоўскай вол. (да 9.5.1923 г.) Беліцкага, а з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай, з 26.4.1919 г. Гомельскай губ. У склад воласці ў 1890 г. ўваходзілі 49 населеных пунктаў з агульнай колькасцю 1675 двароў. У1862 г. адкрыта нар. вучылішча (у 1889 г. 36 вучняў). У 1885 г. 156 двароў 747 жыхароў, бальніца (6 ложкаў). Паводле перапісу 1897 г. 214 двароў 1391 жыхар, царква, хлебазапасны магазін, нар. вучылішча, 4 ветракі, лавка, кузница, карчма. У 1909 г. 251 двор, 1604 жыхары, 2070 дзес. зямлі. Мелася аддз. паштовай сувязі. 3 8.12.1926 г. ў складзе БССР, цэнтр Целяшоўскага с/с Уваравіцкага, з 17.4.1962 г. Гомельскага районов Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Дзейнічалі начальная школа, изба-читальня, ветэрынарны пункт, лавка. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная плошча», працавалі конная крупарушка, 5 ветракоў кузница, ваўначоска. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты па-зверску закатавалі 22 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўд.-ўсх. ускраіне). У баях за вёску восенню 1943 г. загінулі 266 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 120 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1943— 44 гг. каля вёскі дзейнічала пасадачная пляцоўка для савецкіх самалётаў. Паводле перапісу 1959 г. 774 жыхары. Цэнтр калгаса «Чырвоная плошча». Размешчаны сярэдняя школа, клуб, библиотека, аддз. сувязі, дзіцячы сад, бальніца, сталовая, кафэ, 5 магазінаў лазня. Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з Пд далучаюцца 2 паралельныя паміж сабой вуліцы з завулкамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма ген.-л. артылерыі В.А.Галецкага.