Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Лондан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ігнацій Дарэці (Doretti; 13.3.1703, г. Прага — 31.5.1768) — дзеяч каталіцкай царквы, мастак.

Вывучаў у Празе філасофію, грамадзянскае права, жывапіс. У 1739 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, стаў святаром. У час знаходжання ў навіцыяце намаляваў у тэхніцы перспектыўнай размалёўкі гал. алтар у адбудаваным пасля пажару 1737 касцёле Св. Ігнація ў Вільні, намаляваў кпію загінуўшага ў пажары абраза Маці Божай. Да 1748 быў тут нямецкім прапаведнікам. Мяркуецца, што ў гэты час выканаў партрэты святых езуітаў, генералаў ордэна езуітаў, фундатараў навіцыята, роспіс на франтоне касцёла (1739), роспісы інтэр’ераў (1741—43), магчыма, алтарныя абразы. У 1747—49 наглядаў за пабудовай калегіума ў Ломжы. Прафесар французскай мовы ў Менску ў 1749—50 і Пінску ў 1751—54, місіянер у Кабылцы каля Варшавы ў 1754—62, прэфект касцёла ў Экімані каля Полацка ў 1763—66. Мяркуецца, што Д. мог выканаць фрэскі ў Гарадзенскім касцёле Св. Францыска Ксаверыя, датаваныя 1752 і падпісаныя манаграмай B.I.D.P.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бажэнава В. Роспісы гродзенскай катэдры святога Францішка Ксаверыя // Наша вера. 2002. № 1;
  • Бажэнава В. Радзивилловский Несвиж: Росписи костела Божьего Тела. Мн., 2006.