Усеагульныя выбары ў Нігеры (2020—2021)
Усеагульныя выбары ў Нігеры былі праведзены 27 снежня 2020 года, абіраліся прэзідэнт і Нацыянальны сход. Паколькі ні адзін з кандыдатаў у прэзідэнты не атрымаў большасці галасоў, другі тур адбыўся 21 лютага 2021 года[1][2][3].
На выбарах перамог Махамед Базум з Партыяй за дэмакратыю і сацыялізм Нігера, атрымаўшы 69,67 % галасоў.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2021 годзе ў дзеючага прэзідэнта Махамаду Ісуфу заканчваўся другі прэзідэнцкі тэрмін і ён публічна заявіў аб сваім намеры сысці ў адстаўку, праклаўшы шлях да першай у гісторыі патэнцыйнай мірнай перадачы ўлады ў краіне пасля атрымання незалежнасці[4]. Была зарэгістравана рэкордная колькасць кандыдатаў у прэзідэнты — 41, але былі дапушчаныя толькі 30. Сярод 11 адхіленых кандыдатаў быў Хама Амаду, кандыдат ад асноўнай апазіцыйнай партыі, заяўка якога была адхіленая Канстытуцыйным судом з-за папярэдняга гадавога турэмнага зняволення па справе аб гандлі дзецьмі. Хама Амаду, які заняў другое месца на выбарах 2016 года і трэцяе месца на выбарах 2011 года, адхіліў усе абвінавачванні і заявіў, што яны былі палітычна матываванымі[5][6].
Выбарчая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт абіраецца па двухтуравой сістэме[7]. Так як ні адзін з кандыдатаў не атрымаў большасці галасоў у першым туры, то другі тур быў прызначаны на 21 лютага 2021 года[2].
171 член Нацыянальнага сходу абіраецца двума спосабамі: 158 членаў абіраюцца з васьмі шматмандатных акругаў у сямі рэгіёнах і Ніямеі, шляхам прапарцыйнага прадстаўніцтва па партыйных спісах. Яшчэ восем месцаў зарэзерваваны для груп меншасцяў і пяць месцаў (па адным для кожнага пастаянна населенага кантынента) для нігерыйцаў, якія пражываюць за мяжой, усе яны абіраюцца па аднамандатных акругах шляхам галасавання па прынцыпе сістэмы адноснай большасці»[8].
Нацыянальны сход
[правіць | правіць зыходнік]Усяго ў палаце 171 месца, для большасці неабходна 86 месцаў[9]. Нацыянальны сход абіраецца кожныя 5 гадоў[10]. Пераможцам выбараў у заканадаўчыя органы 2020 года стала Партыя за дэмакратыю і сацыялізм Нігера, якая атрымала 80 месцаў[11][12].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Independent National Electoral Commission - Presidential Election 2020 (Round 1) Results (фр.)(недаступная спасылка) (1 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ а б Niger: 2020—2021 electoral calendar unveiled Anadolu, 17 August 2019
- ↑ Niger presidential election heads to February runoff . Al Jazeera (2 студзеня 2020). Праверана 2 January 2020.
- ↑ Welle (www.dw.com), Deutsche. Niger: Election just the start of challenges for new president (англ.) . Deutsche Welle. Праверана 24 снежня 2020.
- ↑ "Présidentielle au Niger : la candidature du principal opposant, Hama Amadou, rejetée". Le Monde(фр.). 2020-11-13. Праверана 2020-12-24.
- ↑ Présidentielle au Niger: 41 candidats ont déposé leur dossier au ministère de l'Intérieur (фр.). RFI (8 лістапада 2020). Праверана 24 снежня 2020.
- ↑ Republic of Niger: Election for President IFES
- ↑ Electoral system IPU
- ↑ Niger's presidential election set for February runoff (2 студзеня 2021). Праверана 27 January 2021.
- ↑ Niger's Constitution of 2010 with Amendments through 2017 . constituteproject.org (4 кастрычніка 2017). Праверана 27 January 2021.
- ↑ Independent National Electoral Commission - Presidential Election 2020 (Round 1) Results (фр.)(недаступная спасылка) (1 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ Independent National Electoral Commission - Legislative Elections 2020 Results (фр.)(недаступная спасылка) (1 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 23 лютага 2021.