Флакон
Выгляд
Флакон — невялікая бутэлечка, часта з упрыгожваннямі. Флакон мае ўшчыльняльнік або корак і прызначаны для захоўвання сыпкіх і вадкіх рэчываў.
Флаконы шырока распаўсюджаны ў фармацэўтычнай, касметычнай, харчовай прамысловасці. Як правіла, яны вырабляюцца са шкла для парфумерыі, але таксама могуць быць выраблены з палімерных матэрыялаў для іншых мэтаў. Асноўны прынцып вырабу флаконаў — выдзіманне расплаўленага матэрыялу ўнутры формы (прэс-формы).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Флакон