Храм надпісаў
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/04_-_Palenque_031_%282866094246%29.jpg/250px-04_-_Palenque_031_%282866094246%29.jpg)
Храм надпісаў — архітэктурнае збудаванне, пабудаванае ў класічны перыяд цывілізацыі мая над магілай кіраўніка Баакульскага царства К'ініч Ханааб Пакаля яго сынам і пераемнікам Кан Баламам II, у якасці пахавальнага помніка. Знаходзіцца ў Паленке (умоўная назва руін вялікага маянскага горада на паўночным усходзе мексіканскага штата Ч’япас).
Паходжанне назвы і гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назву храму далі надпісы, размешчаныя на яго сценах. Усяго на трох каменных плітках знаходзіцца 617 іерогліфаў. На сённяшні дзень расшыфравана толькі частка з іх.
Планіроўка і экстэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]«Храм Надпісаў» уяўляе сабой дзевяціпавярховую піраміду вышынёй у 24 метры. Лесвіца піраміды дзеліцца на 4 платформы, на якіх размешчаныя 5 секцый прыступак: першая секцыя з 9 прыступкамі, другая — 19, трэцяя — 19, чацвёртая — 13 і пятая — 9. Сумарная колькасць ступеней роўная 69. На паверхні восьмай ступені піраміды размешчана пабудова з пяццю ўваходамі, і трыма памяшканнямі. У адным з якіх быў знойдзены, схаваны пад каменнай плітой, тунэль, які вядзе ў грабніцу К'ініч Ханааб Пакаля.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Грабніца Пакаля ўяўляе сабой залу памерам 9 х 4 м са скляпеністай столлю амаль 7 м вышынёй. Сцены ўпрыгожваюць дзевяць гіпсавых статуй. Каменная крышка саркафага ўпрыгожана выявай сцэны ўваскрасення Пакаля і вызвалення яго з падземнага свету.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Выява з крышкі саркафага К'ініч Ханааб Пакаля
-
Пахавальная маска К'ініч Ханааб Пакаля