Перайсці да зместу

Хэнк Ааран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хэнк Ааран
англ.: Hank Aaron
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні англ.: Henry Louis Aaron
Мянушкі Hammer і Hammerin' Hank
Спецыялізацыя бейсбол[4]
Клуб Milwaukee Brewers[d] і Atlanta Braves[d]
Нарадзіўся 5 лютага 1934(1934-02-05)[1]
Памёр 22 студзеня 2021(2021-01-22)[3] (86 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Гады кар’еры 13 красавіка 19543 кастрычніка 1976
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генры Луіс (Хэнк) Ааран (англ.: Henry Louis "Hank" Aaron; 5 лютага 1934, Мабіл, Алабама — 22 студзеня 2021, Атланта, Джорджыя) — прафесійны бейсбаліст, аўтфілдар. Быў вядомы пад мянушкай «Малаток». У Галоўнай лізе бейсбола дэбютаваў 13 красавіка 1954 года за «Мілуокі Брэйвз». Выступаў таксама за каманды «Атланта Брэйвз» (1966—1974 гг.), «Мілуокі Бруэрс» (1975—1976 гг. на пазіцыі правага філдара). Агулам у МЛБ адыграў 23 сезоны. Апошнюю гульню правёў 3 кастрычніка 1976 года.

Падчас пераезду «Брэйвз» у Атланту ў 1965 годзе меў на рахунку 398 хоум-ранаў; у 1974 годзе пабіў рэкорд Бейба Рута па хоўм-ранах. Рэкорды Аарана па колькасці дадатковых удараў на базу (1477) і перабежак пасля ўдараў (2297) застаюцца непераўзыдзенымі, і толькі Тай Коб і Піт Роўз перасягнулі яго па колькасці ўдараў (3771). Ааран лічыцца адным з лепшых хітараў за ўсю гісторыю бейсбола. У 1982 годзе яго імя было занесена ў Залу славы бейсбола. У 1999 годзе быў уключаны ў спіс 100 найвялікшых бейсбалістаў усіх часоў пад № 5.