Тыргартэн
Тыргартэн (ням.: Tiergarten — «заасад») — раён Берліна ў складзе адміністрацыйнай акругі Мітэ. У сваіх цяперашніх межах раён з'явіўся ў 2001 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]На поўначы мяжа адміністрацыйнага раёна Тыргартэн праходзіць па рацэ Шпрэе, на паўночным захадзе, поўначы і паўночным усходзе Тыргартэн мяжуе з новым раёнам акругі Мітэ Ганзафіртэль, раёнамі Моабіт і Мітэ, якія як і Тыргартэн уваходзяць у склад акругі Мітэ. На захадзе раён Тыргартэн мяжуе з раёнам Шарлотэнбург адміністрацыйнай акругі Шарлотэнбург-Вільмерсдорф. З поўдня да Тыргартэна прылягае Шонеберг акругі Тэмпельгоф-Шонеберг, з паўднёвага ўсходу — Кройцберг акругі Фрыдрыхсгайн-Кройцберг. Значную частку раёна займае парк Вялікі Тыргартэн, а Малы Тыргартэн, размешчаны паміж вуліцамі Турмштрасэ (ням.: Turmstraße) и Альт-Моабіт (ням.: Alt-Moabit), знаходзіцца ўжо ў раёне Моабіт.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- парк Вялікі Тыргартэн з плошчай Вялікая Зорка і калоннай Перамогі
- Дом культур свету
- Берлінскі заапарк
- Патсдамская плошча
- Культурфорум
- палац Бельвю
- Пасольства Швейцарыі ў Германіі
- Мемарыял загінулым савецкім воінам у Тыргартэне
- Мемарыял гомасексуалам — ахвярам нацызму
- Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы ў Берліне
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлін-Тыргартэн