Sechium edule (Jacq.) Sw.
Чаёт ядомы, мексіканскі агурок (Sechium edule) — від кветкавых раслін сямейства гарбузовых.
Шматгадовая трава з лазячым пры дапамозе вусікаў сцяблом даўжынёю некалькі метраў. Лісце 5-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, аднадомныя, жаўтавата-белыя, тычынкавыя — у гронках, песцікавыя — адзіночныя. Плады грушападобныя, буйныя (часам да 1 кг).
Культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах. Спажываюцца ў ежу няспелыя плады і крухмаланосныя клубні. Сцёблы — матэрыял для плеценых вырабаў.