Чжаа-цзун (дынастыя Тан)
Чжаа-цзун (піньінь: Zhāozōng), асабістае імя Лі Цзе (піньінь: Lǐ Jíe; 31 сакавіка 867 —22 верасня 904) — дваццаць другі імператар дынастыі Тан у 888—904 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіцца 31 сакавіка 867 года ў сям’і імператара І-цзуна . Атрымаў імя Лі Цзі. У 872 годзе становіцца князем Шоу. падчас паўстання Хуан Чаа 878—882 гадоў разам з дваром пакінуў Чан’ань. Пасля імператар Сі-цзун абвясціў Лі Цзі спадчыннікам трона. Пасля смерці Сі-цзуна ў 888 годзе Лі Цзі змяніў імя на Лі Мін і ўзышоў на трон пад імем Чжаа-цзун.
Праз некаторы час пасля атрымання ўлады зноў змяніў уласнае імя на Лі Э. галоўнай задачай паставіў сабе Утаймаванне ваенных намеснікаў (цзедушы). Для гэтага ў 888 годзе пачаў ваенную капамнію супраць роду Чэнь. У той жа час імператар вырашыў пазбавіцца ад Лі Гаюня, правадыра племя шата, які дапамог папярэдняму імператару вярнуць сабе ўладу. Зрэшты кампанія супраць яго, якая вялася ў 890—891 гады была няўдалай. Таксама Чжаа-цзуну не ўдалося ўтаймаваць найбольш уплывовых цзедушы. Супрацьстаяння з цзедушы працягваліся да 895 год. Зрэшты пачынаючы з 896 года імператар фактычна ўжо не кантраляваў большую частку імперыі: цзедушы, выкарыстоўваючы імя імператара, ваявалі адзін з адным. Яны таксама дапамаглі ўтаймаваць шматлікія паўстанні прадстаўнікоў імператарскай сям’і Лі супраць імператара.
У рэшце рэшт уплыў імператара зменшыўся да цэнтральных абласцей краіны. У цэнтральным урадзе гаспадарылі еўнухі, армія развальвалася. Зрэшты ў 903 годзе імператару ўдалося знішчыць еўнухаў. Аднак уплывовы чыноўнік Чжу Вэнь арганізаваў змову супраць Чжаа-цзуна, у выніку якога той быў забіты 22 верасня 904 года.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kenneth Pletcher, History of China, coll. Britannica Educational Publishing, éd. The Rosen Publishing Group, 2010