Штучная трава
Штучная трава (англ.: Artificial turfArtificial turf) — сінтэтычнае пакрыццё, якое выкарыстоўваецца як заменнік натуральнага газона ў рэгіёнах (кліматычных зонах), дзе адсутнічаюць умовы для фотасінтэзу траў спартыўнай селекцыі або ва ўмовах інтэнсіўнай эксплуатацыі.
Штучная трава прызначана для футбольных палёў, палёў для рэгбі, гольфа, хакея на траве, тэнісных кортаў, універсальных спартыўных пляцовак і да таго падобнае. Існуюць універсальныя штучныя травяныя пакрыцця, якія выкарыстоўваюцца для некалькіх відаў спорту.
Першае згадванне аб штучнай траве ставіцца да 1965 года. У Х’юстане (штат Тэхас) даследчая група пад кіраўніцтвам Дэвіда Чэйні (дэкана Тэкстыльнага каледжа Універсітэта штата Паўночная Караліна) стварыла першы штучны дыван пад назвай «AstroTurf». Да 1970-х гадоў штучная трава шырока выкарыстоўвалася на футбольных і бейсбольных пляцоўках ЗША і Канады.
Асноўнымі вытворцамі штучнай травы з’яўляюцца кампаніі, якія выпускаюць дывановыя пакрыцці. Гэта тлумачыцца тым, што тэхналогіі ткацтва дывановых пакрыццяў і штучнай травы шмат у чым падобныя.
Штучная трава складаецца з трох асноўных кампанентаў:
- Непасрэдна матэрыял «штучная трава» — рулоннае дывановае пакрыццё, вырабленае метадам тафтынга з выкарыстаннем поліэтыленавай ніткі, замацаванай у каркаснай тканіне;
- Мантажныя матэрыялы: калі ўжываецца склейванне, то выкарыстоўваюцца клей і шоўная стужка; у выпадку сшывання да іх дадаецца сінтэтычная нітка;
- Расходныя матэрыялы для падтрымання неабходных гульнявых характарыстык футбольнага поля, напрыклад, напаўняльніка з кварцавага пяску і грануляту.
У працэсе эксплуатацыі напаўняльнік расходуецца натуральным шляхам (выносіцца дажджавой вадой праз дрэнажныя адтуліны, у працэсе уборкі снегу, на абутку спартсменаў і да т. п.). Для забеспячэння гульнявых характарыстык футбольнага поля патрабуецца падтрыманне неабходнага ўзроўню напаўняльніка, у сувязі з чым адной з умоў эксплуатацыі з’яўляецца рэгулярнае (раз у 1-3 месяцы) ўнясенне страчанага напаўняльніка.