Электрычны акумулятар
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/NiCd_various.jpg/220px-NiCd_various.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/%D0%90%D0%BA%D0%BA%D1%83%D0%BC%D1%83%D0%BB%D1%8F%D1%82%D0%BE%D1%80_%D0%9A%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B0.jpg/220px-%D0%90%D0%BA%D0%BA%D1%83%D0%BC%D1%83%D0%BB%D1%8F%D1%82%D0%BE%D1%80_%D0%9A%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B0.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/%D0%97%D0%B0%D1%80%D1%8F%D0%B4%D0%BA%D0%B0_%D0%94%D1%8E%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%BB.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D1%80%D1%8F%D0%B4%D0%BA%D0%B0_%D0%94%D1%8E%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%BB.jpg)
Электрычны акумулятар — хімічная крыніца току, крыніца сілкавання шматразовага дзеяння, асноўная спецыфіка якой у зваротнасці ўнутраных хімічных працэсаў, што забяспечвае яе шматразовае цыклічнае выкарыстанне, праз зарадку-разрадку, для накаплення электраэнергіі і аўтаномнага сілкавання розных электратэхнічных прылад і абсталявання, а таксама для забеспячэння рэзервовых крыніц энергіі ў медыцыне, вытворчасці і іншых сферах. Электрычны акумулятар складаецца з корпусу, электродаў, клем, сепаратараў і электраліту. Акумулятары звычайна аб’ядноўваюць у батарэі для павышэння напружання.
Значэнне і ўжыванне слова[правіць | правіць зыходнік]
Паняцце «акумулятар» ужываюць для абазначэння:
- асобнага элемента: напрыклад акумулятар, акумулятарная банка, акумулятарная ячэйка
- некалькіх асобных элементаў, злучаных паслядоўна (для павышэння напружання) або паралельна (для павышэння сілы току) адзін з другім: напрыклад, акумулятарная батарэя
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Правобраз акумулятара, які ў адрозненне ад батарэі Алесандра Вольта можна было шматразова зараджаць, створаны ў 1803 годзе Іаганам Вільгельмам Рытарам. Акумулятарная батарэя Рытара ўяўляла сабою слуп з пяцідзесяці медных кружкоў, паміж якімі пракладзена вільготнае сукно. Пры прапусканні праз прыладу току ад вольтавага слупа яна пачынала весці сябе як крыніца электрычнасці[1].
Прынцып дзеяння[правіць | правіць зыходнік]
Прынцып дзеяння акумулятара заснаваны на зваротнасці хімічных рэакцый. Працаздольнасць акумулятара можа быць адноўлена праз зарадку, то-бок прапусканне электрычнага току ў кірунку адваротным кірунку току пры разрадцы. Некалькі акумулятараў, аб’яднаных у адзін электрычны ланцуг, складаюць акумулятарную батарэю.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Лебедев Ю.А. Второе дыхание марафонца (о свинце). — Москва: Металлургия, 1990. — 144 с. — ISBN 5-229-00435-5.