Эмульсія
Выгляд
Эмульсія (новалац. emulsio, ад лац. Emulgeo - даю, выдойваю) — дысперсная сістэма з вадкім дысперсійным асяроддзем і вадкай дысперснай фазай. Эмульсіі складаюцца з незмешвальных вадкасцяў. Напрыклад, малако - адна з першых вывучаных эмульсій, у ім кропелькі тлушчу размеркаваны ў водным асяроддзі. Эмульсіі нізкай канцэнтрацыі - неструктураваныя вадкасці. Высокаканцэнтраваныя эмульсіі - структураваныя сістэмы.