Юстэн Таўэр
Выгляд
Юстэн Таўэр (англ.: Euston Tower) — лонданскі небаскроб, які знаходзіцца на Юстэн Роўд 286 блізка ад скрыжавання з Тотэнхэм Корт Роўд і на паўднёвы ўсход ад Рыджэнтс-парк. У гэтым будынку размешчаны офісы такіх кампаній, як Santander, JP Morgan, Atos Origin, Elexon і шэрагу іншых. Галоўным архітэктарам небаскроба лічыцца Сідней Кей. Юстэн Таўэр са сваім захклённымі сценамі з'яўляецца прыкладам міжнароднага стылю небаскробаў. Вышыня 36-павярховага будынка — 124 метра.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юстэн Таўэр
- Сайт небаскроба Архівавана 15 мая 2016. (англ.)