Яго Высокапраасвяшчэнства
Яго Высокапраасвяшчэнства — у праваслаўнай царкве тытул мітрапалітаў і архіепіскапаў, у рымска-каталіцкай царкве тытул кардыналаў (хаця часцей выкарыстоўваецца форма Яго Эмінэнцыя). Зварот да кардыналаў — Ваша Высокапраасвяшчэнства, або Ваша Эмінэнцыя.
У рымска-каталіцкай царкве гэты тытул быў упершыню падараваны Папам Урбанам VIII, 10 чэрвеня 1630 года адмысловым дэкрэтам. Тытул біскупаў — Яго Праасвяшчэнства, зварот — Ваша Праасвяшчэнства (часцей Ваша Эмінэнцыя). Тытул патрыярхаў усходніх каталіцкіх цэркваў — Яго Блажэнства.
У той жа час гэты тытул адсутнічае ў пратэстанцкіх дэнамінацый хрысціянства і характэрны толькі для артадаксальнага хрысціянства. Гэты тытул афіцыйна зацверджаны ў міжнароднай дыпламатыі, не прымаючы да ўвагі яго дактрынальнае, філасофскае і тэалагічнае паходжанне.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Высокапраасвяшчэнства Архівавана 6 студзеня 2010.
- Епіскапат(недаступная спасылка)