Янгіюль (узб.: Yangiyo‘l) — горад у Ташкенцкім вілаецеУзбекістана. Пасля рэвалюцыі пасёлак называўся Каўнчы, а ў 1934 годзе перайменаваны ў горад Янгіюль (Новы шлях). З 2017 года мае статус горада абласнога падпарадкавання.
Размешчаны на правабярэжжы ракі Чырчык паміж аўтамагістралямі М34 і M39. Чыгуначная станцыя за 28 км на паўднёвы захад ад Ташкента.