Абруч (мастацкая гімнастыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастацкая гімнастыка з абручом

Абруч — спартыўны снарад колцападобнай формы. Выкарыстоўваецца як адзін са спартыўных снарадаў у практыкаваннях па мастацкай гімнастыцы.

Дыяметр абруча — 51-90 см (залежыць ад росту гімнасткі), вага — мінімум 300 гр.

Абручы бываюць аднатонныя або шматколерныя. Многія гімнасткі абляпляюць іх каляровым скотчам для прыгажосці.

Асноўныя патрабаванні праграмы з абручом ўключаюць кручэнне вакол рукі або цела і пракатку, а таксама кругі, кідкі, праход праз абруч і над абручом.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]