Івана-Франкоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Івана-Франкоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт
Івано-Франківський національний медичний університет
Арыгінальная назва Івано-Франківський національний медичний університет
Міжнародная назва Ivano-Frankivsk National Medical University
Заснаваны 1945
Студэнты 11 000
Дактары 103
Прафесары 97
Размяшчэнне Івана-Франкоўск
Юрыдычны адрас вул. Галіцкая 2, Івана-Франкоўск, Украіна
Сайт ifnmu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Івана-Франкоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Івана-Франкоўску.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Івана-Франкоўскі нацыянальны медыцынскі універсітэт (на той час яшчэ Станіславаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут) заснаваны 6 кастрычніка 1945 года. На той час у інстытуце налічвалася 395 студэнтаў і 47 выкладчыкаў, сярод якіх было толькі некалькі дактароў і кандыдатаў навук, функцыянавала 14 тэарэтычных і 2 клінічныя кафедры. Ужо праз 10 гадоў у ВНУ стала 12 прафесараў, дактароў навук, а колькасць студэнтаў перавысіла 1 000 чалавек. Пасля універсітэт вылучыў медыцынскі, стаматалагічны, фармацэўтычны факультэты і факультэт паслядыпломнай адукацыі, а з 1994 года рыхтуе таксама сямейных лекараў, навучае замежных студэнтаў, праводзіць перадатэстацыйную падрыхтоўку лекараў розных спецыяльнасцяў. Пачынаючы з 1945 года падрыхтавана больш за 16 000 лекараў, 5 тысяч з іх працуюць менавіта ў Івана-Франкоўскай вобласці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]