Івана-Франкоўская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Івана-Франкоўская вобласць
Івано-Франківська область
Герб
Coat of Arms of Ivano-Frankivsk Oblast.png
Сцяг
Flag of Ivano-Frankivsk Oblast.png
Адміністрацыйны цэнтр

Горад Івана-Франкоўск

Афіцыйная мова

украінская

Насельніцтва (2006)

1 388 млн, (12-е месца)

Шчыльнасць

99,72 чал./км²

Плошча

13.928 тыс. км²

Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт



 2061 м

Івана-Франкоўская вобласць на карце

Код ISO 3166-2

UA-26

Код аўтам. нумароў

AT

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Івана-Франкоўская вобласць на Вікісховішчы
Каардынаты: 48°39′30″ пн. ш. 24°30′18″ у. д. / 48.658333° пн. ш. 24.505° у. д. (G) (O) (Я)

Іва́на-Франко́ўская во́бласць (укр.: Іва́но-Франкі́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 13,928 тыс. км². Насельніцтва — 1 406,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Івана-Франкоўск (колішні Станіславаў — да 1962 года.

Геаграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаная на паўночным захадзе Украіны.

На паўночным захадзе мяжуе з Львоўскай, на паўднёвым захадзе — з Закарпацкай, на паўночным усходзе — з Чарнавіцкай, на поўдні — з Цярнопальскай абласцямі Украіны. На поўдні вобласці праходзіць дзяржаўная мяжа з Румыніяй.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат умерана кантынентальны. У Паднястроўі і Прыкарпацці зіма даволі мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −5,5 — −4 °C), лета цёплае (ліпень +18 — +19 С). Ападкаў 500—800 мм у рок. Працягласць вегетацыйнага перыяду да 210—215 дзён. У Карпатах клімат больш суровы і вільготны і моцна змяняецца з вышынёй; сярэдняя тэмпература студзеня −9 — -6 °C, ліпеня +6 — +17 °C; колькасць ападкаў ад 800 да 1400 мм і больш. Вегетацыйны перыяд — 90 дзён.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць размешчаная на сутоках Усходне-Еўрапейскай раўніны і Карпатаў. Паводле характару рэльефу тэрыторыя вобласці падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, лесастэпавую — Паднястроўе; сярэднюю прадгорную — Прыкарпацце; паўднёва-заходнюю горную — Карпаты, якая займае амаль палову тэрыторыі вобласці. На паўночна-ўсходняй яе ўскраіне ляжаць раўніны Аполья і Пакуцця.

У Чарнагорскім храбты Карпатаў знаходзіцца найвышэйшая гара Украіны — Гаверла (2061 м).

Глебавы покрыў змяняецца з вышынёй. На раўнінах пераважаюць шэрыя лясныя ападзоленыя глебы і чарназёмы ападзоленыя, у прадгор'ях — дзярнова-падзолістыя глебы, у горах — бурыя горна-лясныя разнастайнай ступені ападзоленасці дзярнова-буразёмныя і горна-лугавыя дзярновыя і тарфяныя.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць налічвае 14 адміністрацыйных раёнаў, 15 гарадоў, зь якіх 5 — абласнога значэння, 24 гарадскія пасёлкі, 745 вёсак.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Абласнога значэння[правіць | правіць зыходнік]

Раённага значэння[правіць | правіць зыходнік]

  • Бурштын
  • Галіч
  • Гарадэнка
  • Даліна
  • Косаў
  • Надворная
  • Рагацін
  • Сняцін
  • Тлумач
  • Тысьменыца

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]