Іван Рыгоравіч Вырадкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Рыгоравіч Вырадкаў
Перыяд жыцця ? — † пасля 1560-х
Дата нараджэння 1520-я
Дата смерці 1568
Грамадзянства
Прыналежнасць Маскоўская дзяржава
Званне дзяк
Бітвы/войны Казанскія паходы,
Лівонская вайна

Іван Рыгоравіч Вырадкаў (руск.: Иван Григорьевич Выродков; пам. каля 1564) — рускі ваенны інжынер, фартыфікатар, ваявода.

Пад кіраўніцтвам І. Р. Вырадкава пад Углічам была пабудавана драўляная крэпасць, а затым у разабрана і на вялікіх «белаазёрскіх ладдзях» перапраўленая ў 1551 да вусця р. Свіягі і сабраная. Горад Свіяжск быў апорным пунктам і плацдармам рускага войска пры ўзяцці ім Казані. Паводле праекта Вырадкава ў двух вёрстах ад Казані была пабудаваная 13-метровая абложная вежа. Разабраная яна была дастаўлена да горада і сабраная побач з гарадскім ровам. У яе паставілі 10 гармат і размясцілі 50 стральцоў з пішчалямі, якія вялі стральбу па вуліцах Казані падчас аблогі горада ў 1552 годзе. Абложная вежа мела важную ролю ва ўзяцці рускімі войскамі Казані. І. Вырадкаў пабудаваў крэпасці ў Галічы і Невелі і марскі порт у вусце р. Нарвы. І. Вырадкаў вядомы таксама як ваявода — удзельнік Лівонскай вайны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5