Ігар Анатолевіч Маршалаў
Ігар Анатолевіч Маршалаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 студзеня 1972 (52 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Ігар Анатолевіч Маршалаў (нар. 12 студзеня 1972, Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр фінансавай міліцыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаўшы кваліфікацыю «інжынер-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».
У лістападзе 1993 года прыняты на службу ў аддзел падатковых расследаванняў па гораду Мазыр Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
Надалей служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расследаванняў, прайшоў шлях ад старэйшага інспектара міжраённага аддзела да намесніка начальніка упраўлення — начальніка следчага аддзела упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
З кастрычніка 2012 года па жнівень 2013 года — намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
9 жніўня 2013 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
20 лістапада 2023 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ[1].
Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]
9 жніўня 2023 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Лукашэнка назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію
- ↑ Counter Narcotics Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General Licenses (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2023). Праверана 20 лістапада 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Маршалов Игорь Анатольевич Архівавана 20 лістапада 2023.
- Паслы Беларусі ў Зімбабвэ
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Шклове
- Выпускнікі Беларускага камерцыйнага інстытута кіравання
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Дыпламаты Беларусі
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)