Ігар Андрэевіч Бахматаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Андрэевіч Бахматаў
Дзейнасць ваенны
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Ігар Андрэевіч Бахматаў — беларускі ваенны. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у 2010—2012 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

2 ліпеня 2003 года прызначаны начальнікам упраўлення знешняй разведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].

З 20 студзеня 2005 года па 10 ліпеня 2008 года працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці  (бел. (тар.)).

З 10 ліпеня 2008 года па 22 студзеня 2010 года з’яўляўся начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

22 студзеня 2010 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай працы[2].

3 мая 2012 года вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай працы і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце[3]

З 2018 года з’яўляецца прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама пасля сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза[4][5]. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Бахматава адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[6].

Зноскі