Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 53°53′56.29″ пн. ш. 27°33′16.83″ у. д. / 53.898972° пн. ш. 27.554676° у. д. (G) (O) (Я)

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23 кастрычніка 1991 года на аснове КДБ БССР.

Мэты і задачы[правіць | правіць зыходнік]

Мэтай дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца:

" забеспячэнне ў межах кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы забеспячэння бяспекi асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізацыя асноўных напрамкаў забеспячэнне ў межах кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы забеспячэння бяспекi асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізацыя асноўных напрамкаў дзейнасці і задач органаў дзяржаўнай бяспекі. "

(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкул 3)

Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, гуманітарнай і экалагічнай сферах;

Інфарміраванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь i па яго даручэнню адпаведных дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па аказанню садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у рэалізацыі мер па палітычным, сацыяльна-эканамічнаму развіццю і навукова-тэхнічным прагрэсе Рэспублікі Беларусь;

Будынак КДБ РБ

Арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі знешняй разведкі;

Папярэджанне, выяўленне і спыненне разведвальнай i iншай дзейнасцi спецыяльных службаў і арганізацый замежных дзяржаў, а таксама асобных асоб, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

Барацьба ў межах сваёй кампетэнцыі з тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасцю, арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, кантрабандай, незаконнай міграцыяй, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, зброі, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб'ектаў экспартнага кантролю;

Папярэджанне, выяўленне, спыненне злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якiх заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;

Рэалізацыя прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў у сферы абароны дзяржаўных сакрэтаў;

" Забеспячэнне дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый урадавай i аператыўнай сувяззю, а таксама арганізацыя і забеспячэнне крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай, засакрэчанай i кадзiраванай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю. "

(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкул 8)

Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляюць:

" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у межах паўнамоцтваў, дэлегаваных яму Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем органамі дзяржаўнай бяспекі законаў i iншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь забяспечваюць:

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь;

Пракуроры, падпарадкаваныя Генеральнаму пракурору, у межах іх кампетэнцыі.

"

(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкулы 26 - 27)

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Будынак КДБ

Будынак па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30), у якім размяшчаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, трох- і чатырохпавярховы з цокальным паверхам, складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Крыло з боку праспекта прымыкае да суседняга будынка. У месцы злучэння двух аб'ёмаў – праезная брама, фланкіраваная калонамі карынфскага ордара, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Другое крыло, арыентаванае бакавым фасадам па вул. Камсамольскай, у вуглавой частцы ўвянчана васьмігранным тро'ярусным бельведэрам, т.з. вежай Цанавы. Фасадныя плоскасці апрацаваны пілястрамі, завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Прамавугольныя аконныя праёмы на трэцім паверсе маюць абрамленні з сандрыкамі[1].

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні ЧК БССР[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні ДПУ БССР[правіць | правіць зыходнік]

Наркамы НКУС і Міністры МДБ БССР[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні КДБ БССР[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Генералы органов государственной безопастности Беларуси: краткий биографический справочник (1918-2001)/ Авт.-сост. И.З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — 104 с.
  • Надтачаев В.Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., "Кавалер", 2008, ISBN 978-985-6053-36-1