Ігар Дзедусенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Дзедусенка
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 мая 1990(1990-05-07) (33 гады)
Месца нараджэння
Музычная дзейнасць

Ігар Дзедусенка (нар. 7 мая 1990, Маладзечна) — беларускі класічны гітарыст.

Нарадзіўся ў музычнай сям'і і вельмі рана выявіў свой музычны талент. Вучобу распачаў ва ўзросце 7 гадоў пад апекай Карла Пагоцкага. Ужо праз год здабыў сваю першую ўзнагароду.

Працягваў навуку ў Акадэміі музыкі ў Мінску, а пасля ў Познані ў класе Лукаша Курапачэўскага, які прызнаў яго адным з найвялікшых талентаў у Польшчы  за апошніх 10 гадоў. Згодна з яго меркаваннем, маладога музыку адрознівае «небывалая ўражлівасць і музычная фантазія, якія рэдка можна спаткаць у такім маладым узросце. Ігар без сумненняў належыць да вузкага грона гітарыстаў, якія на гітары граюць сапраўдную музыку!».

Выконвае творы розных эпох і стыляў. У рэпертуары ёсць класіка нароўні з папулярнай ці рэлігійная музыкай. Таксама рэалізуе шмат аўтарскіх праектаў, супрацоўнічае з таленавітымі сучаснымі кампазітарамі з усяго свету.

Жыве і працуе ў Познані, Польшча.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — Галоўны прыз на Міжнародным конкурсе па класічнай гітары ў г. Элк (Польшча)
  • 2002 — Галоўны прыз на Міжнародным конкурсе па класічнай гітары ў г. Гіралтоўцэ (Славакія)
  • 2003 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным фестывалі ў г. Санок (Польшча)
  • 2004
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Крыніца (Польшча)
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Крута Гора (Чэхія)
  • 2005
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе «GitAs» у г. Кіеў (Украіна)
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Санок (Польшча)
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Zruc nad Sazavou (Чэхія)
  • 2006
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе «Віртуозы гітары» ў г. Санкт-Пецярбург (Расія)
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Сегед (Венгрыя)
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Фельберт (Германія)
  • 2007
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Веймар (Германія)
 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Крута Гора (Чэхія)
  • 2008 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Фельберт (Германія)
  • 2009 — Галоўны прыз на Рэспубліканскім конкурсе сярод выканаўцаў на народных інструментах (Беларусь)
  • 2011 — Трэці прыз на Міжнародным гітарным конкурсе «Luys Milan» (Іспанія)
  • 2012
 — Другі прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Берлін (Германія)
 — Галоўны прыз на Міжнародным музычным конкурсе «Залатая гітара» у г. Познань (Польшча)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]