Ігнітрон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ігнітрон: (1) Анод, (2) Катод, (3) Падпальны электрод, (4) Ртуць, (5) Ізалятары, (6) Ахаладжальная вадкасць

Ігнітрон (ад лац.: ignis - агонь і электрон) — аднаанодная іонная прылада з ртутным катодам і кіраваным дугавым разрадам. Ужываецца ў якасці ртутнага электрычнага вентыля ў магутных выпрамляльных прыладах, электрапрывадах, электразварачных прыладах, цягавых і выпрамляльных падстанцыях і г.д. з сярэдняй сілай току ў сотні ампер і выпрамленым напружаннем да 5 кВ.

Для ігнітрона ўласцівы нязначнае падзенне напружання (15-20 В) і высокі ККД (98-99%).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2