Іда Аляксандраўна Гянко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іда Аляксандраўна Гянко
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1855(1855-06-26)
Дата смерці невядома
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Луі Брасэн[d] і Соф'я Восіпаўна Ментэр[d]
Прафесіі піяністка, музычны педагог

Іда Аляксандраўна Гянко (1855 — ?) — піяністка і музычны педагог, чыё жыццё было звязана з Беларуссю[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1855 годзе. Бацькі будучай піяністкі былі людзі адукаваныя, любілі музыку і літаратуру і гэтую любоў стараліся перадаць дачцэ. Вучылася пад кіраўніцтвам лепшых рыжскіх музыкантаў і дасягнула значных поспехаў[1].

У 1880 годзе I. А. Гянко пераехала ў Пецярбург. Паспяхова здаўшы ўступныя экзамены, яна стала студэнткай кансерваторыі, вучаніцай вядомага французскага піяніста, кампазітара і педагога Луі Брасэна  (руск.), прапагандыста творчасці Бетховена. Пад кіраўніцтвам Брасэна Гянко развучыла многія фартэпіянныя творы Бетховена, якія пазней склалі аснову яе канцэртнага рэпертуару[1].

Калі ў 1884 г. Брасэн раптоўна памёр, Іда Аляксандраўна перайшла ў клас выдатнай нямецкай піяністкі Соф’і Ментэр  (руск.). Скончыўшы вучобу з сярэбраным медалём, I. А. Гянко пераехала ў Вільню. Тут пачалася яе самастойная творчая дзейнасць[1].

У Вільні Гянко пазнаёмілася са многімі мінскімі музыкантамі, якія часта выступалі там. Па іх запрашэнні таленавітая піяністка ў сакавіку 1889 года ўпершыню наведала Мінск, дзе яе выступленні цёпла сустрэлі слухачы, а ў сярэдзіне 1890-х гадоў яна пераехала ў Мінск на сталае жыхарства[1].

Прыезд у Мінск І. А. Гянко меў станоўчы ўплыў на актывізацыю музычнага жыцця ў горадзе. Неўзабаве пасля яе прыезду ў горадзе пачалася работа па адраджэнні музычнага грамадства. На мяжы XIX—XX ст. творчая дзейнасць таленавітай піяністкі дасягае найбольшга росквіту. Яна часта выступала з сольнымі канцэртамі, актыўна ўдзельнічала ў арганізацыі Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў (1899 г.). У гэты ж час складваюцца два камерныя ансамблі з яе ўдзелам: санатны — са скрыпачом Я. Чыжэўскім[2] і трыа — з Я. Чыжэўскім і віяланчэлістам М. Пестрыкавым[1].

У 1907 годзе I. А. Гянко стала першай выкладчыцай ігры на фартэпіяна ў толькі што створаным у Мінску музычным вучылішчы[1].

Зноскі