Ідэралду Луіс Беліні
Хідэральда Луіс БЕЛІНІ (парт.: Hilderaldo Luís Bellini, або проста Беліні; 7 чэрвеня 1930) — футбаліст зб. каманды Бразіліі. Абаронца. ЧС 1958.
[правіць] Біяграфія
Чэмпіён свету 1958 і 1962 гадоў у складзе зборнай Бразіліі. У 1958 годзе быў капітанам зборнай на пераможным чэмпіянаце ў Швецыі. Таксама прыняў удзел у англійскім першынстве свету 1966 года.
За зборную Бразіліі Беліні правёў 32 матчы. На клубным узроўні большую частку сваёй кар'еры выступаў за «Васка да Гама» і «Сан-Паўлу».
Беліні ўключаны ў залу славы пры Музеі бразільскага футбола ў Сан-Паўлу.
[правіць] Тытулы
- Чэмпіён свету (2): 1958, 1962
- Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанейра (3): 1952, 1956, 1958
- Пераможца турніру Рыа-Сан-Паўлу: 1958
[правіць] Крыніцы
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
|
|
|---|
|
2 Ідэралду Луіс Беліні • 3 Жылмар • 4 Джалма Сантас • 5 Дзіна Сані • 6 Дзідзі • 7 Марыа Загала • 11 Гарынча • 12 Нілтан Сантас • 14 Ньютан дэ Сордзі • 15 Арланда Песанья дэ Карвальё • 17 Жаэл Антоніа Марцінс • 18 Жазэ Алтафіні • 19 Зіта • 20 Вава • 21 Дзіда • Трэнер: Вісэнтэ Феола |
