Бразілія
| República Federativa do Brasil
Федэратыўная Рэспубліка Бразілія |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
|
дэвіз: "Ordem e Progresso" |
|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
| дзяржаўная мова: | Партугальская |
| сталіца: | Бразіліа |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | Дзілма Русеф (з 01.01.2011) |
| плошча: | 8,514,877 км² |
| насельніцтва: | 186,405,000 |
| шчыльнасць насельніцтва: | 22 жых./км² |
| грашовая адзінка: | Бразільскі рэал |
| часавы пояс: | |
| гімн: | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | .br |
| міжнародны тэлефонны код: | +55 |
Бразілія - найбуйнейшая краіна Паўднёвай Амерыкі; пятая краіна свету як паводле плошчы, так і паводле колькасці насельніцтва; адзіная партугаламоўная краіна на амерыканскім кантыненце і буйнейшая лузафонная краіна свету.
Змест |
[правіць] Агульныя звесткі
Аточаная Атлантычным акіянам з усходу, Бразілія мае берагавую лінію працягласцю 7,5 тыс. км. Гранічыць з Венесуэлай, Гаянай, Сурынамам і Французскай Гвіянай на поўначы, з Калумбіяй на паўночным захадзе, з Балівіяй і Перу на захадзе, з Аргенцінай і Парагваем на паўднёвым захадзе і з Уругваем на поўдні — Бразілія гранічыць з усімі краінамі Паўднёвай Амерыкі за выключэннем Эквадора і Чылі.
Бразільская эканоміка лічыцца восьмай у свеце паводле намінальнага ВУП і сёмай паводле пакупной здольнасці. Бразілія — дзяржава-заснавальніца ААН, Лацінскага саюза, Арганізацыі ібера-амерыканскіх дзяржаў, Меркасур, Саюза паўднёваамерыканскіх народаў, а таксама адна з дзяржаў BRIC.
[правіць] Гісторыя
Бразілія была калоніяй Партугаліі ад высадкі Педру Кабрала ў 1500 да 1815, калі яе статус быў узняты да Аб'яднага каралеўства з Партугаліяй. Каланіяльная залежнасць была фактычна скасаваная ў 1808, калі Напалеон напаў на Партугалію і сталіца была перанесеная з Лісабона ў Рыа-дэ-Жанэйра. Афіцыйна Бразілія стала незалежнай у 1822 у якасці Бразільскай імперыі, на рэспубліканскую форму праўлення перайшла ў 1889. Сучасная Бразілія — федэратыўная рэспубліка; федэрацыю ўтвараюць федэральная акруга, 26 штатаў і 5.564 муніцыпалітэтаў.
[правіць] Насельніцтва
Агульная колькасць жыхароў Бразіліі дасягае 190 млн. (2008). 83% жыве ў гарадах. Насельніцтва сканцэнтравана ў паўднёва-ўсходнім (79,8 млн.) і паўночна-ўсходнім (53,5 млн.) рэгіёнах, у той час як цэнтральны захад і поўнач Бразіліі, якія ахопліваюць 64% плошчы разам маюць толькі 29% насельніцтва краіны.
[правіць] Урбанізацыя
Буйнейшымі гарадскімі агламерацыямі Бразіліі з'яўляюцца Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Белу-Арызонці — усе ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне, з насельніцтвам, адпаведна: 19,5, 11,5 і 5,1 млн. чалавек. Паводле падлікаў 2010 года ў краіне налічваецца 15 гарадоў з насельніцтвам звыш 1 млн. чалавек. Сярод іх:
[правіць] Культура
Ядро бразільскай культуры склала партугальская культурная спадчына. Сярод галоўных рысаў партугальскага каланіяльнага ўплыву — партугальская мова, рымскі каталіцызм і каланіяльны архітэктурны стыль. На фарміраванне культуры Бразіліі моцна ўплывалі таксама афрыканскія, тубыльскія і непартугальскія еўрапейскія (італьянскія, нямецкія і інш.) культурныя традыцыі. Заўважны моцны ўнёсак аўтахтоннага індзейскага насельніцтва ў мову і кухню Бразіліі, а афрыканцаў — таксама ў музыку, танцы і рэлігію.
Бразільскае мастацтва развіваецца з 16 стагоддзя і прайшло ў сваім развіцці некалькі стылявых эпох: барока (дамінавала да пачатку 19 стагоддзя), рамантызм, мадэрнізм, экспрэсіянізм, кубізм, сюррэалізм і абстракцыянізм.
Бразільская музыка пад уплывам афрыканскіх, еўрапейскіх і індзейскіх форм парадзіла мноства арыгінальных стыляў: самба, маракату, боса-нова і інш.
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 10 лютага 1992 года. У 2001 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра адчынілася генеральнае консульства Беларусі[1].
21-22 сакавіка 2010 адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Бразілію. Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Ігнасіу Лулам да Сілва. Па выніках сустрэчы прэзідэнты прынялі сумесную дэкларацыю[2].
[правіць] Гл. таксама
- Бразіль
- Алясандра Амбросіё
- Дэку
- Рака Такантынс
- Горад Азаску
- Бразільскі карнавал
- Рака Сан-Франсіску
- Аілтан
- Роні
- Эбе Камагу
- Луан Сантана
Зноскі
- ↑ Матэрыялы брыфінга прэс-сакратара МЗС Беларусі Паўла Латушкі, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 7 лютага б.г.// Сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі. 7 лютага 2002
- ↑ Сумесная дэкларацыя Прэзідэнта Беларусі і Прэзідэнта Бразіліі// Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2010
| Садружнасць партугаламоўных краін (CPLP) | |
|---|---|
| Члены CPLP | |
| Назіральнікі CPLP | |
| Лацінскі Саюз | |
|---|---|
| Краіны-ўдзельнікі | Ангола · Андора · Балівія · Бразілія · Венесуэла · Усходні Тымор · Гаіці · Гватэмала · Гвінея-Бісау · Гандурас · Дамініканская Рэспубліка · Іспанія · Італія · Каба-Вердэ · Калумбія · Коста-Рыка · Кот-д’Івуар · Куба · Мексіка · Мазамбік · Малдова · Манака · Нікарагуа · Панама · Парагвай · Перу · Партугалія · Румынія · Сальвадор · Сан-Марына · Сан-Тамэ і Прынсіпі · Сенегал · Уругвай · Філіпіны · Францыя · Чылі · Эквадор |
| Пастаянныя назіральнікі | Аргенціна · Святы Прастол · Суверэнны Ваенны Ордэн Мальты |
| Афіцыйныя мовы | іспанская · італьянская · каталанская · партугальская · румынская · французская |