Ілжэкараеды

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ілжэкараеды
Bostrychoplites cornutus.jpg
Bostrychoplites cornutus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bostrichidae Latreille, 1802

Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   114476
NCBI   92690
EOL   7477

Ілжэкараеды, таксама Капюшоннікі (Bostrichidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных. Каля 550 відаў. Сустракаюцца пераважна ў тропіках. На Беларусі каля 30 відаў, найбольш пашыраны ілжэкараед дубовы, або звычайны. Жукі і лічынкі жывуць у мёртвых дрэвах, лесаматэрыяле, радзей у насенні злакаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вонкава і ладам жыцця нагадваюць караедаў, адрозніваюцца будовай 4-членікавых лапак. Даўжыня 8-14 мм. Цела валікападобнае, цыліндрычнае, іншы раз расшыранае на канцы. У большасці відаў галава ўцягнута ў капюшонападобную бугрыстую спінку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2