Ільменскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільменскія горы
Ільменскі запаведнік, від з Ільменскага хрыбта
Ільменскі запаведнік, від з Ільменскага хрыбта
Краіна
РэгіёнЧалябінская вобласць
Даўжыня28 км
Шырыня15 км
Найвышэйшая вяршыня754 
Ільменскія горы (Расія)
Ільменскія горы
Ільменскія горы (Чалябінская вобласць)
Ільменскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ільменскія горы (або Ільмены) — група хрыбтоў на Паўднёвым Урале, у Чалябінскай вобласці Расіі, у ваколіцах горада Міяс.

Складзены масіўна-крышталічнымі пародамі (міяскіты, граніты і іншыя) са шматлікімі пегматытавымі жыламі складанага і разнастайнага мінералагічнага складу, якія ўтрымоўваюць ільменіт, апатыт, гранат, тапаз і іншыя. Тут упершыню ў 1824—1826 гг. быў знойдзены мінерал манацыт. Горы пакрыты лясамі (хвоя, лістоўніца, бяроза), шмат лугоў, балот. З Ільменскімі гарамі з усходу мяжуе ўзгораная лясіста-азёрная мясцовасць, а з захаду за далінай ракі Міяс — асноўная маса хрыбтоў Уральскіх гор, яны такім чынам з’яўляюцца ўсходняй мяжой Уральскіх гор на сваёй геаграфічнай шыраце.

Найвышэйшы пункт — гара Ільментау (755 м). На поўдні Ільменскія горы працягваюцца хрыбтамі Кумас і Ірэндык (на тэрыторыі Учалінскага раёна) Башкартастана.

Амаль уся тэрыторыя, занятая Ільменскімі гарамі, уваходзіць у склад Ільменскага запаведніка. На паўднёвым ускрайку размешчана Ільменскае возера. Паміж Ільменскімі гарамі і Ільменскім возерам ля самага падножжа гор праходзіць чыгуначная лінія Транссібірскай магістралі. У 2008 годзе Ільменскія горы ўключаны ў папярэдні спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.