Ілья Гіршавіч Ляндрас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Гіршавіч Ляндрас
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1937(1937-06-07) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера хірургія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук

Ілья Гіршавіч Ляндрас (7 чэрвеня 1937, Гомель) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе скончыў з адзнакай лячэбна-прафілактычны факультэт Свярдлоўскага медыцынскага інстытута. Будучы студэнтам, выканаў навуковую працу, адзначаную дыпломам Міністэрства аховы здароўя РСФСР. Пасля інстытута працаваў хірургам у гарадской бальніцы г. Сярова Свярдлоўскай вобласці, адначасова — судмедэкспертам. З 1963 па 1967 гг. — загадчык анкалагічнага кабінета і анкалагічнага аддзялення; з 1967 па 1971 гг. — загадчык хірургічнага аддзялення той жа бальніцы і галоўны хірург горада. Асвоіў шырокае кола аператыўных умяшанняў у брушнай і грудной хірургіі. Атэставаны на вышэйшую катэгорыю хірурга.

Загадчык хірургічным аддзяленнем Дарожнай бальніцы, 1971—1979 гг., урач-хірург БХМД з 1979 па 1999 гг. У 1989 годзе арганізаваў і ўзначаліў аддзяленне лазернай хірургіі і лазерных метадаў лячэння, якое з 1997 г. стала базай Рэспубліканскага лазернага цэнтра. З 1 красавіка 1999 года — прафесар кафедры фізіятэрапіі і курорталогіі БелМАПА.

Кандыдат медыцынскіх навук з 1973 г. (кандыдацкая дысертацыя на тэму «Сацыяльна-гігіенічная накіраванасць у дзейнасці анкалагічнага кабінета і яго роля ў сістэме анкалагічнай дапамогі насельніцтву»), доктар медыцынскіх навук з 1994 г. (доктарская дысертацыя на тэму «Лазеры і плазменны скальпель у неадкладнай брушной хірургіі»).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар і сааўтар манаграфій: «Лазеры і плазменны скальпель у неадкладнай чэраўной хірургіі», «Лазеры ў клінічнай хірургіі», «Механізмы біястымуляцыі нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання», «Нізкаінтэнсіўныя лазеры ў клінічнай практыцы», «Лазерныя тэхналогіі ў хірургіі пасляаперацыйных вентральных кіл», «Лазерныя тэхналогіі ў дэрматалогіі і касметалогіі», курсу лекцый «Лазерныя тэхналогіі ў хірургіі». У 2006 г. выходзіць манаграфія «Лазерныя тэхналогіі ў стаматалогіі». Аўтар 12 метадычных рэкамендацый, 202 друкаваных прац, 32 рацыяналізатарскіх прапаноў, 1 вынаходніцтва. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Асноўны напрамак навукова-практычнай дзейнасці — распрацоўка і прымяненне новай лазернай медыцынскай апаратуры і тэхналогій у хірургіі і тэрапіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]