Ільінская царква (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ільінская царква, Гомель)
Стараверскі храм
Ільінская царква
52°26′30″ пн. ш. 30°59′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Канфесія праваслаўе
Епархія Руская праваслаўная стараверская царква
Тып будынка прыходскі храм
Архітэктурны стыль усходнепалеская школа дойлідства
Дата заснавання XVIII стагоддзе
Будаўніцтва 17731774 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ільінская царква — дзеючая стараверская царква ў Гомелі, помнік беларускага драўлянага дойлідства канца XVIII стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя). Адносіцца да Санкт-Пецярбургскай і Цвярской епархіі Рускай праваслаўнай стараабрадніцкай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада на вул. Камісарава, непадалёк ад р. Сож. Дала назву спуску ад вуліцы Пралетарскай да сожскай набярэжнай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стаіць на месцы разабранага ў 1737 годзе Спасава стараверскага храма і ўстаноўленага замест яго храма прарока Іллі, у сваю чаргу разабранага ў 1793 годзе.

Пасля вяртання з Турцыі Емяльян Пугачоў прыязджаў па дапамогу ў гомельскую стараверскую абшчыну і двойчы прыходзіў маліцца ў гэту царкву[1][2].

Сучасны храм быў узведзены ў 17731774 гадах і асвечаны 28 верасня 1794.

У першай палове XIX стагоддзя пры храме існаваў змешаны, мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе скіт і царква былі зачыненыя, з 1852 года царква зноў стала дзеючай, ў 1853 заснаваны адзінаверчацкі прыход. Неўзабаве зноў стала стараверскай. Дзейнічала ў савецкі час.

У канцы 1943 г. каля Ільінскай царквы быў пахаваны колішні царкоўны староста Епіфан Рымароў, закатаваны разам з сям'ёй нацыстамі ў кастрычніку таго ж года за адмову ад прымусовай эвакуацыі[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным па адной восі: бабінец, сярэдні зруб, пяцігранная алтарная абсіда.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Фотагалерэя / Гомельская вобласць | Гомель(недаступная спасылка)
  2. Юрий Глушаков. «Крестьянский царь» на Гомельщине(недаступная спасылка) // http://bymedia.by Архівавана 13 красавіка 2016.. 16.11.2011.
  3. Матэрыялы аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Гомелі. — Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. — Ф. 1345. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 121-122 адв.; 124 адв.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]