Іліндэн (мемарыял)
Помнік | |
Іліндэн | |
---|---|
Споменик "Илинден" | |
41°22′39″ пн. ш. 21°14′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Паўночная Македонія |
Крушава | |
Архітэктурны стыль | футурызм |
Скульптар | Джордан Грабулоўскі, Іскра Грабулоўская |
Дата заснавання | 1974 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іліндэн, вядомы таксама як Македоніум (макед.: Споменик «Илиндэн») мемарыяльны комплекс у Крушава, Паўночная Македонія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва мемарыяла пачалося ў 1972 годзе. цалкам мемарыяльны комплекс Іліндэн быў афіцыйна адкрыты 2 жніўня 1974 года да 30-й гадавіны другой сесіі Антыфашыстскага сабрання народнага асвабаджэння Македонііі 71-й гадавіне паўстання ў Іліндэне супраць Асманскай імперыі[1]. Аўтарамі помніка з'яўляюцца Джордан Грабулоўскі і Іскра Грабулоўская. Помнік выкананы ў футурыстычным стылі.
Мазаічныя творы выкананы вядомым мастаком Борка Лазеўскім, кераміка - Ярэ Петара Мазева.
Мемарыял прысвечаны барацьбітам і рэвалюцыянерам, якія прыймалі ўдзел у паўстанні ў іліндэн у 1903 годзе, а таксама памяці воінаў-партызан Македонскага Нацыянальнага асвабаджэння 1941-1944 гадоў.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Агульная плошча мемарыяла — каля 16 гектараў. помнік мае форму круглага купала з авальнымі вокнамі. Верхнія вокны зроблены з каляровага шкла. Унутры купала знаходзіцца магіла Ніколы Карэва, балгарска-македонскага рэвалюцыянера, дзеяча македонска-одрынскай рэвалюцыйнай арганізацыі, удзельніка іліндэнскага паўстання, кіраўніка Крушэўскай рэспублікі і бюст пявіцы Тозэ Праэскі. Унутранная частка купалу мае чатыры вакна, кожнае з якіх выходзіць на напрамак, звязаны з Іліндэнскімі падзеямі[2].
У склад Мемарыяльнага комплекса таксама уваходзіць плошча з серыяй скульптур пад назвай «Паразрываць ланцугі», якія сімвалізуюць свабоду, перамогу ў асвабаджальных войнах; тут таксама размешчана каменная пліта з выгравіраванымі на ёй імёнамі і важнымі падзеямі, звязанымі з перыядам да, падчас і пасля паўстання ў Іліндэн; верхні сегмент афітэатра упрыгожаны маляўнічымі мазаікамі.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
"Паразрываць ланцугі", сімвал свабоды
-
Склеп
-
Амфітэатр
-
Выгляд на магілу ў помніке
-
Помнік знутры
Зноскі
- ↑ Visitpelagonia.mk(недаступная спасылка), acessed 7-9-2014
- ↑ Memorials and museums(недаступная спасылка), accesed on 7-9-2014
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]